Адукацыйны праект “РАЗАМ”
Educational project “RAZAM” (“ALTOGETHER”)
Ніжэй мы падаём апісаньне праекта «РАЗАМ», апублікаванага ўпершыню на вэб-сайце www.sakavik.net 19 красавіка 2013 года і на старонках часопіса “САКАВІК”, №2, чэрвень 2013 (цяпер гэты часопіс мае назву “КУЛЬТУРА. Нацыя”). Гэты праект скіраваны на асьвету насельніцтва ў пытаньнях гісторыі і культуры. Ацэньваючы яго сёння можна было б сказаць, што ён перажыў свой час. Аднак, яго змест актуальны і сёньня, у час, калі ў Беларусі ідзе “Рэвалюцыя надзеі”.
У рамках праекта падрыхтаваны слайд-серыі і інфармацыйныя улёткі па гісторыі і культуры Беларусі, прапанаваны шляхі для распаўсюду такой інфармацыі праз сацыяльныя сеткі.
Пакуль што база даных складаецца сябрамі часопіса, але не так хутка як думалася. Мы ўсё ж разлічваем на Вашу шчырую зацікаўленасьць у асьветніцкім праекце “РАЗАМ” і на Ваш удзел у яго выкананьні.
З найлепшымі пажаданьнямі,
Пётра Мурзёнак
рэдактар часопіса
4 сьнежня 2020 года
Праект «РАЗАМ»
Радзіму мала любіць – яе трэба бараніць!
Часопіс «САКАВІК» запрашае чытачоў
да ўдзелу ў асьветніцкім праекце “РАЗАМ”
Далейшае існаваньне суверэннай і незалежнай Беларусі ў значнай ступені залежыць ад узроўню сьвядомасьці беларускага грамадства і таму асьвета насельніцтва з’яўляецца важнейшай задачай у каротка- і ў доўгатэрміновай перспектыве. На сёняшні дзень існуе шэраг інфармацыйных дзяржаўных і недзяржаўных рэсурсаў, скіраваных у пэўнай меры на вырашэньне гэтай мэты. На працягу апошніх 20 год выйшлі ў сьвет кнігі па гісторыі Ў. Арлова, В. Дзеружынскага, М. Ермаловіча, Г. Сагановіча, А. Тараса, А. Трусава, В. Чаропкі, выпушчаны такія выданьні, як «100 … і 150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (З. Санько і І. Саверчанка), асьветніцкія ініцыятывы рэалізоўвалі Таварыства Беларускай Мовы і «Малады фронт», апублікавана «Стратэгія развіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі», працуе шэраг вэб-сайтаў.
І ўсё ж!
Часопіс “САКАВІК” прапануе новы асьветніцкі праект «РАЗАМ», таму што лічыць, што існуючых рэсурсаў усё яшчэ недастаткова. Што новага прапануе часопіс у праекце, мэтай якога з’яўляецца далейшая асьвета насельніцтва па важнейшых пытаньнях беларускай гісторыі і культуры?
Такіх навінак у праекце «РАЗАМ» – тры: першая – гэта кароткі фармат падаваемай інфармацыі (фактычна фармат улёткі); другая – удзел саміх чытачоў у стварэньні базы даных; трэцяя – уніфікаванасьць падаваемай інфармацыі пры максімальным удзеле электронных і неэлектронных сродкаў масс-медыя у яе распаўсюдзе. |
Хтосьці можа сказаць, што «знайшоўся яшчэ нейкі дзіўны праект», «нічога не атрымаецца», «каму гэта трэба?». Хтосьці яшчэ скажа, што інфармацыі падобнага тыпу хапае. Гэта так. Але, ці даступныя гэтыя матэрыялы? Якімі накладамі выдадзеныя? Ці ва ўсіх бібліятэках іх можна знайсьці? Колькі жадаючых іх шукае? Крытыкі і папрокаў будзе шмат. Але давайце пасбрабуем.
Выкананьне праекта плануецца ў два этапы: І этап– стварэньне электроннай базыданых (красавік 2013 – сакавік 2014 года); ІІ этап– распаўсюд падрыхтаванай інфармацыі (ад красавіка 2014 года і далей). |
І ЭТАП: |
Стварэньне асноўнай базы пачалі сябры часопіса. На нашым сайце www.sakavik.net Вы знойдзеце першыя тры прыклады інфармацыйных улётак, каб зразумець іх скіраванасьць і прыблізную форму. Мы вельмі чакаем і запрашаем Вас да актыўнага ўдзелу ў праекце «РАЗАМ». Прозвішчы чытачоў – аўтараў прапаноў, па іх жаданьню, будуць апублікаваны на старонках часопіса і адзначаны памятным адрасам часопіса.У выкананьні задач праекта могуць прымаць не толькі асобы, але і арганізацыі ў краіне і за мяжой, незалежна ад іх палітычных, рэлігійных, расавых або іншых сімпатый.
З улікам стану грамадства матэрыялы рыхтуюцца на беларускай мове. Матэрыялы павінны быць інфармацыйнымі і кароткімі, на адну старонку. Матэрыялы могуць падавацца ў выглядзе малюнкаў, дыяграм, табліц, графікаў, тэкстаў. Тэматыка матэрыялаў павінна быць скіравана на асьвятленьне важнейшых момантаў з гісторыі і культуры беларускага народа, якая б сьцвярджала яго самабытнасьць і адметнасьць, стварала гонар за свой край. У матэрыялы, напрыклад, можна ўключаць інфармацыю пра летапісцаў, князёў, знакамітых людзей, пра вытворчасць трактароў «Беларусь», пра народныя сьвяты, і г. д.
Падчас стварэньня асноўнай базы даных і на заключнай стадыі (студзень-сакавік 2014) часопіс будзе браць кансультацыі ў прафесіяналаў у розных галінах, а таксама раіцца з прадстаўнікамі арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі для таго, каб дапоўніць і канчаткова прыняць зьмест падаваемых матэрыялаў.
ІІ ЭТАП: |
Другі этап будзе больш складаны, бо зьвязаны з распаўсюдам падрыхтаванай інфармацыі і запатрабуе згоды і яднаньня усіх удзельнікаў пры яе выкананьні. Ідэя выкарыстаньня электронных сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) ня новая, але як яшчэ можна рэалізаваць новы асьветніцкі праект? Доля сем’яў, якія на 1 студзеня 2012 г. мелі персанальныя кампутары, склала ў Беларусі 46.4%, з іх доступ да інтэрнэту мелі 40.3% (www.telegraph.by ад 16мая 2012 г.). Не хацелася б, каб рэалізацыя праекта вылілася ў пустую і доўгую дыскусію пра асобы, пра ідэалістаў і г.д. Мы верым, што ідэя знойдзе сваіх прыхільнікаў. Прапануемая схема вельмі простая (глядзі ніжэй): падрыхтаваныя матэрыялы будуць размяшчацца ва ўсіх даступных электронных і неэлектронных СМІ ў спецыяльным раздзеле пад агульнай для ўсіх СМІ назвай і на самай справе на запатрабуе многа месца і высілкаў. Пры разуменьні і згодзе ўдзельнічаць у праекце электронным сайтам трэба толькі даць месца для раздзела, а неэлектронным СМІ – гэтыя матэрыялы перадрукаваць (на першы погляд гэта вельмі простыя і выконваемыя задачы).
Патэнцыйнымі удзельнікамі праекта “РАЗАМ” могуць быць сябры партый і недзяржаўных грамадскіх арганізацый (НГО), карыстальнікі інтэрнэта, электронныя СМІ (“Хартыя-97”, Радыё “Свабода”, “Беларускі Партызан”), персанальныя і групавыя вэб-сайты, газеты “Народная Воля”, “Наша Ніва”, “Новы час”, “Белорусы и рынок”, грамадзяне краіны, а таксама беларуская дыяспара. За межамі Беларусі, у краінах, дзе карыстаньне інтэрнэтам неабмежавана, пражывае каля 2 мільёнаў грамадзян Беларусі, якія маюць цесныя сувязі са сваякамі і сябрамі на радзіме. Агульная колькасць чальцоў партый ў Беларусі складае 65-70 тыс., з іх большая частка, каля 40 тыс., уваходзіць у Ліберальна-дэмакратычную партыю. Гэта таксама няшмат. Але калі аб’яднаць усе названыя рэсурсы РАЗАМ, то праект будзе пасьпяхова рэалізаваны. Распаўсюд падрыхтаванай інфармацыі праз самаперавыданьне не выключаецца. На гэтай стадыі не патрабуюцца лідэры. Кожны чытач можа прыняць рашэньне сам.
Схема рэалізацыі праекта «РАЗАМ» Падрыхтоўка базы даных ↓ май 2013 – сьнежань 2013 Даводка і прыняцьце зьместа інфармацыйных улётак ↓ студзень – сакавік 2014 Распаўсюд падрыхтаваных матэрыялаў ↓ красавік 2014 і далей Матэрыялы размяшчаюцца ўсімі магчымымі рэсурсамі пад адной назвай, напрыклад: АСЬВЕТА «РАЗАМ» – СМІ і вэб-сайты – Перыядычыя выданьні – Рэсурсы партый і НГО – Індывідуальна (самавыданьне) |
Канчатковая мэта – дасягнуць праз 3-5 гадоў узроўню чытаемасьці і пазнаваемасьці падрыхтаваных матэрыялаў не менш за 30%. Праект не ёсьць часовай кампаніяй, ён доўгатэрміновы, разлічаны на гады, і патрабуе разуменьня і высілкаў усіх удзельнікаў. Ва ўмовах абмежаванага доступу да радыё і тэлебачаньня, і неістотнага распаўсюду незалежнай, дазволенай інфармацыі праз «БеларусьДрук», гэты праект уяўляе сабой яшчэ адну магчымасьць нешта рэальна і пастаянна рабіць для асьветы насельніцтва.
Каментарый да зьмешчаных на сайце прыкладаў інфармацыйных улётак: У інфармацыйнай улётцы «Беларускай дзяржаўнасьці – ДВАНАЦЦАТАЕ стагоддзе»рэч ідзе аб тым, што беларуская дзяржаўнасьць існуе на працягу апошніх 12-ці вякоў !!!, за выключэньнем перыяду з 1798 па 1917 год, калі беларуская тэрыторыя была захоплена Расійскай імперыяй і называлася Паўночна-Заходнім краем.У інфармацыйнай улётцы «МЫ – РОЗНЫЯ»даюцца тры важнейшыя адрозненьні ў гісторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі:Полацкае княства ўтварылася на два вякі раней, чым княствы Паўночна-Усходняй Русі.Беларускія землі ніколі не былі пад Залатой Ардой, тады як княствы Паўночна-Усходняй Русі дзвесьце сорак гадоў жылі пад уладай Залатой Арды і плацілі ёй даніну.Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі было этнічна аднародным, тады як на землях Паўночна-Усходняй Русі славяне ассіміляваліся спачатку з фіна-угорскімі плямёнамі, а пазьней з цюркскімі народамі. 3. У інфармацыйнай улётцы «СТАТУТ ВКЛ – Першая Канстытуцыя ў Еўропе»на мапе даюцца даты прыняцьця Статутаў і Канстытуцый у іншых краінах. СТАТУТ ВКЛ быў зацьверджаны ў якасьці асноўнага дзяржаўнага закона на 203 гады раней чым Канстытуцыі Польшчы і Францыі. СТАТУТ ВКЛ дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі з 1588 года па 1831 год. |
Piotra Murzionak: Educational project “RAZAM” (“ALTOGETHER”).
Abstract. It is supposed to create a database on belarusian history and culture for educational purposes. A database will consist of short one-page information with most prominent event in the life of belarusian people. There are three stages in the realization of project “RAZAM” (“ALTOGETHER”): data collection (until December 2013), data verification (January-March 2014), and data distribution (starting from April 2014). A critical point is a distribution and it is thought a number of institutions will take a participation in the overspreading of unique and unified information – altogether – at the same time – under one title. Among those institutions might be electronic mass-media, periodicals, resources of political parties and non-government organizations, individuals. The goal of project is to reach at least 30% recognition among the belarusian population. Readers’ participation in the creation of database is welcomed. A short description and examples of educational materials are attached.
19 красавіка 2013 года