Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім працягваецца

ALGIRD~1

«Наша Ніва», са спасылкай на агенцтва REGNUM і Радыё «Свабода», апублікавала 28 красавіка артыкул пад назвай «Расійская грамадскасьць» Віцебска выступіла супраць помніка князю Альгерду» (чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=108929).

Паведамляецца, што актывісты шэрагу арганізацый расійскіх суайчыннікаў, прадстаўнікоў палітычных партый, казацтва, ветэранаў вайны ў Аўганістане, праваслаўнай грамадскасці, а магчыма і самой Беларускай праваслаўнай царквы, хочуць заваліць ідэю ўсталяваньня помніка князю Альгерду. Усталяваньне помніка афіцыйна падтрымана віцебскімі ўладамі. Матыў для такіх захадаў «расійскай грамадскасьці» палягае ў тым, што князя Альгерда, які ў свой час быў і Віцебскім князем, яны лічаць «літоўскім князем, знакамітым найперш уціскам і забойствамі яго праваслаўных сучаснікаў, здзяйсненнямі шматлікіх вайсковых паходаў на Маскву».

Тое што ён ваяваў з Масквой – абсалютная праўда, як і праўда тое, што князь Альгерд (1296-1377) быў на чале Вялікага Княства Літоўскага 32 гады, з 1345 па 1377 год. Выбітны ваенны і дзяржаўны дзеяч. Паспяхова пашыраў межы ВКЛ ваюючы на захадзе, усходзе і поўдні з Тэўтонскім Ордэнам, Масквой і татарамі, дапамагаў Пскову ў барацьбе з крыжакамі. Фактычна, адзін з найлепшых дзеячаў ВКЛ у аб’яднаньні ўсходнеславянскіх зямель у адзіную дзяржаву. Масковія ў гэты час знаходзілася пад мангола-татарскай уладай і плаціла ханам даніну. Князь Альгерд несупынна вёў барацьбу з татарамі; адваяваў у Залатой Арды Кіеўскае княства, усю Севершчыну, а пасьля вялікай бітвы на рацэ Сінія Воды (каля Паўднёвага Буга) разграміўшы войскі трох татарскіх князёў далучыў да ВКЛ Прычарнаморскія землі, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую і Валынскую землі. Далучыў да Вялікага Княства Літоўскага Мажайск, Чарнігава-Северскае і Бранскае княства.У палітычнай залежнасьці ад Альгерда было Смаленскае княства. За час княжаньня Альгерда тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася ўдвая і яно зрабілася найбольшай і наймагутнейшай дзяржавай сярэднявечнае Еўропы.

Ваяваў з Масквой у 1368, 1370 і 1372 гг. Падтрымліваў барацьбу цьвярскіх князёў супраць Масквы. Каб замацаваць зьвяз зь Цьвярскім княствам, па сьмерці першай жонкі пабраўся шлюбам з князёўнай Ульянай Аляксандраўнай Цьвярской.

Так, ВКЛ ваявала з Масквой. Былі ахвяры з аднаго і з другога боку. Але прадстаўнікам «расійскай грамадскасьці» варта нагадаць вайну 1654-1667 гг. паміж Садружнасьцю Польскага каралеўства з ВКЛ з аднаго боку і Маскоўскім царствам з другога. У гэтай вайне палова насельніцтва Беларусі і Віцебска была зьнішчана войскамі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча (з 2.9 мільёнаў жыхароў на Беларусі пасьля вайны засталося 1.4 мільёны).

Князь Альгерд – выбітны дзеяч сваёй эпохі, аб’яднальнік усходнеславянскіх зямель у адзінае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, безумоўна мае права мець помнік у горадзе Віцебску, дзе ён княжыў доўгі час.



Categories: Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: