НЭЛЬСАН МАНДЭЛА: ПРАМОВА ПРЫ ЎСТУПЛЕНЬНІ Ў ПАСАДУ ПРЭЗІДЭНТА ПАЎДНЁВА-АФРЫКАНСКАЙ РЭСПУБЛІКІ (Прэторыя, 10 мая 1994 года)

 

 

«Вашы Вялікасьці, Вашы Высокасьці, паважаныя госьці, таварышы і сябры!

Сёньня ўсе мы, нашай прысутнасьцю тут, і нашымі сьвяткаваньнямі ў іншых частках краіны і сьвету, дорым трыумф і надзею нованароджанай свабодзе.

З перажываньняў надзвычайнага чалавечага гора, якое цягнулася так доўга, павінна нарадзіцца грамадства, якім будзе ганарыцца ўсё чалавецтва.

Штодзённыя справы звычайных паўднёваафрыканцаў павінны стварыць сучасную рэальнасьць Паўднёвай Афрыкі, якая ўзмацніць веру чалавецтва ў справядлівасьць, у высакароднасьць чалавечай душы і падтрымае ўсе яго надзеі на цудоўнае жыцьцё для ўсіх.

Усяму гэтаму мы абавязаны, як самім сабе, так і людзям сьвету, якія так значна прадстаўлены тут сёньня.

Мае суайчыньнікі, я без ніякага сумневу кажу, што кожны з нас так цесна зьвязаны з зямлёю нашай цудоўнай краіны як і знакамітыя джакарандавыя сады Прэторыі і мімозы саваны.

Кожны раз, калі хтосьці з нас датыкаецца да глебы нашай зямлі, мы адчуваем асабістае адраджэньне. Нацыянальны настрой мяняецца разам са зьменай пары года. Мы ўзрушаны пачуцьцём радасьці і захапленьня калі зелянее трава і квітуць кветкі.

Гэта духоўнае і фізічнае адзінства, якое мы падзяляем з нашай айчынай, высьвятляе той глыбокі боль, які мы перанесьлі ў сваіх сэрцах, калі бачылі нашу краіну ў жудасных канфліктах, і калі мы бачылі яе адвергнутай, па-за законам і ізаляванай народамі сьвету, менавіта таму, што яна стала універсальнай базай згубнай ідэалогіі і практыкі расізму і расавага прыгнёту.

Мы, народ Паўднёвай Афрыкі, адчуваем задавальненьне ад таго, што чалавецтва прыняло нас у сваё ўлоньне, што мы, якія былі па-за законам не так даўно, сёньня атрымалі рэдкі прывілей быць гаспадаром для народаў сьвету на нашай уласнай зямлі.

Мы дзякуем усім нашым паважаным гасцям за тое, што яны прыйшлі, каб падзяліць з народам нашай краіны тое, што ў рэшце рэшт, з’яўляецца агульнай перамогай за справядлівасьць, за мір, і за чалавечую годнасьць.

Мы спадзяёмся, што вы і надалей будзеце стаяць побач з намі, калі мы будзем вырашаць праблемы пабудовы міра, дабрабыту, не-сексізма, не-расізма і дэмакратыі.

Мы глыбока цэнім тую ролю, якую наш народ і іх лідэры, палітычныя, рэлігійныя, жаночыя, моладзевыя, прадпрымальніцкія, а таксама традыцыйныя і іншыя лідэры адыгралі ў тым, каб атрымаць гэты вынік. Не апошняе месца сярод іх мае мой другі намесьнік прэзідэнта, шаноўны дэ Клерк.

Мы таксама хацелі б аддаць належнае нашым сілам бясьпекі, ва ўсіх сваіх шэрагах, за тую высокую ролю, якую яны адыгралі ў забеспячэньні нашых першых дэмакратычных выбараў і пераходу да дэмакратыі, і засьцераглі ад крыважэрных сіл, якія да гэтага часу адмаўляюцца ўбачыць сьвятло.

Прыйшоў час гаіць раны.

Настаў момант злучыць прорвы, якія падзяляюць нас.

Прыйшоў час будаваць.

Мы нарэшце дасягнулі нашага палітычнага вызваленьня. Мы абавязуемся вызваліць усіх нашых людзей ад безупыннага цяжару галечы, пазбаўленьняў, пакут, палавой і іншай дыскрымінацыі.

Нам удалося зрабіць нашы апошнія крокі да свабоды ва ўмовах адноснага міру. Мы бярэм на сябе абавязацельства пабудовы поўнага, справядлівага і трывалага міру.

Мы перамаглі ў барацьбе за прабуджэньне надзеі ў грудзях мільёнаў нашых людзей. Мы клянёмся, што будзем будаваць грамадства, у якім усе паўднёваафрыканцы, як чорныя, так і белыя, будуць мець магчымасць хадзіць з гонарам, без страху ў сваіх сэрцах, упэўненыя ў сваім неад’емным праве на чалавечую годнасьць – нацыя-вясёлка ў згодзе з сабой і сьветам.

У знак сваёй прыхільнасьці да абнаўленьня нашай краіны, новы Часовы ўрад нацыянальнага адзінства будзе ў тэрміновым парадку вырашацьпытаньне аб амністыі для розных катэгорый нашых людзей, якія ў цяперашні час пазбаўлены волі.

Мы прысьвячаем гэты дзень для ўсіх герояў і гераінь нашай краіны і ўсягосьвету, якія ахвяравалі сваё жыцьцёдля таго, каб мы маглі быць свабоднымі.

Іх мары сталі рэальнасьцю. Свабода іх ўзнагарода.

Мы прымаем з пакорам і з захапленьнемтой гонар і прывілей, які вы, народ Паўднёвай Афрыкі, даравалі нам, як першамуПрэзідэнту адзінай, дэмакратычнай, нерасавай і несексісцкай Паўднёвай Афрыкі, для таго, каб вывесьці нашу краіну з даліны цемры.

Мы разумеем усё ж, што няма простых шляхоў да свабоды.

Мы добра ведаем, што ніхто з нас паасобку не зможа дамагчыся посьпеху.

Таму мы павінны дзейнічаць разам як адзіны народ для нацыянальнага прымірэньня, для дзяржаўнага будаўніцтва, для нараджэньня новага сьвету.

Хай будзе справядлівасьць для ўсіх.

Хай будзе спакой для ўсіх.

Хай будзе праца, хлеб, вада і соль для ўсіх.

Хай кожны ведае, што цела, розум і душа кожнага вызвалены для таго, каб рэалізаваць сябе.

Ніколі, ніколі і ніколі не павінна зноў здарыцца так, каб наша выдатная зямля нанова перажыла прыгнёт аднаго чалавека другім і пакутавала ад такой зьнявагі, як быць пагардаю сьвету.

Хай правіцьсвабода.

Сонца ніколі не павінна спыніцца на такім слаўнымдасягненьні чалавека!

Бог дабраславіць Афрыку!

Дзякуй.»

Пераклад Пятра Мурзёнка

*************************************************************************

Нэльсан Мандэла (18.07.1918 – 5.12.2013) – першы чорнаскуры прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (10 мая 1994 – 14 чэрвеня 1999), адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека ў перыяд існаваньня апартэіду, 27 гадоў сядзеў за гэта ў турме, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1993, прэзідэнт Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу.



Categories: Асобы, Зьнешнія адносіны, Нацыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: