Так нараджаюцца нацыі… (Кіеў – Мінск)

Друк E-mail
25 лютага 2014 гю   З сайта “Мы- нацыя”

 

 

Пісьменнік Уладзімір Шаўкашытны Наш аўтар, пісьменнік Васіль Якавенка, звярнуўся да свайго кіеўскага калегі і сябра Уладзіміра Шаўкашытнага з лістом спачування з нагоды трагічных падзей на Майдане і ў Украіне: Дарагі мой Уладзімір Фёдаравіч, няма слоў як я спачуваю Украіне, улічваючы ўсё, што там у вас адбываецца. І горка ад думак, што ні ЕС, ні Расія не здольныя ашчаслівіць Украіну, бо там з аднаго боку — ліберальнае балота і, як вынік, маральна-этнічная дэградацыя, а з другога — палітычная пастка. Паміж імі — на украінскай зямлі — пакуль што дым, кроў, агонь ды зацятыя спрэчкі”.

Пісьменнік Уладзімір Шаўкашытны адказаў беларусу сваім разгорнутым пісьмом, якое мы, са згоды адрасата, друкуем ніжэй

Дарагі мой беларускі браце Васылю! Дзякую за душу і спачуванне. Кажу Вам як чалавеку, якога бязмежна паважаю як пісьменніка і грамадзяніна, з якім разам і паасобку вырашалі праблемы чарнобыльцаў, сэрца якога баліць за шматпакутную Беларусь, як маё – за Украіну. Сёння, 21 лютага, быў амаль мірны дзень на Майдане. За дзень паранілі “толькі” аднаго актывіста – яго паранілі “героі” з “Беркута”, уцякаючы з Кіева, як шкадлівыя каты. А мы — паўмільёна украінцаў хавалі загінуўшых, дакладней, праводзілі іх з месца іхняга подзвігу, з месца іхняй славы — з Майдана – у Вечнасць. Я ўпершыню за 90 дзён Майдану заплакаў. Упершыню я не змог даспяваць дзяржаўнага гімна — мы хавалі квет нашай нацыі! Хлопцаў, народжаных у Незалежнай Украіне. Яны гінулі за Незалежнасць, якую я абвяшчаў у 1991 годзе, будучы Народным дэпутатам Украіны. Я не плакаў, калі яны гінулі поруч са мною — не было часу: на нас насоўвалася тупая і бяздушная сіла — вышкаленая і выхаваная па рэцэптах расійскага спецназу — галаварэзаў Пуціна — адборная армада самых моцных хлопцаў-украінцаў, закутых у браню спецаснашчэння, падмацаваных расійскаю “Чаромхай”, расійскімі патронамі і гранатамі, расійскімі снайперамі.

Мы гукалі да іх: “Браты-украінцы! Не забівайце братоў!” Адно Каін ніколі не чуў Авеля! Няма ў яго таго апарата, каб пачуць брата –кастрыраваны, нашпігованы чужымі каштоўнасцямі й чужымі стымулятарамі, ён ператвораны ў машыну для забойства. Васылю! Я бачыў радасць пад іхнімі шаломамі, калі падалі ад іхняй кулі хлопцы 18 – 25 гадоў, калі 17-гадовай дзяўчынцы, якая прынесла на барыкаду каву і бутэрброды, гранатаю вырвала кусок куртачкі і скуры на спіне, пакінуўшы там 17 пластыкавых кулек і зламаўшы рэбры. Яна ажыла 18 лютага, а 20 прыйшла на Майдан раздаваць выпечаныя канапкі, ледзьве трымаючыся на нагах пасля аперацыі і абязбольваючых! Тыя, хто кінуў у яе гранату, і яна — адной крыві. А дух у іх розны. Дакладней, Дух – у знешне кволай дзяўчынкі, а ў тых натрэніраваных адмарозкаў — халодны душок, душок бязродных, ніякага сваяцтва не ведаючых, і гэта пра іх пісаў наш Кабзар — “Рабы падножкі, бруд Масквы”…    Сёння плакалі нават непахісныя і бясстрашныя да самазабыцця хлопцы з самааховы, якіх, каб не перагружаць медпункты, прыносілі да юрты “Народнага Руху Украіны”, дзе я аказваў ім першую медыцынскую дапамогу — прамываў раны, перавязваў, калоў абязбольваючыя, а яны уцякалі на перадавую, на прабітых кулямі нагах, каб стрымаць арду.

Сёння мы крычым “Слава героям!”, а іх неслі праз Майлан — маладых, прыгожых і… мёртвых. Васылю! Іх было дзясяткі! Побач са мною плакалі людзі з Крыму і Цернопаля, з Харкава і Львова, з Чарнігава і Адэсы — грамадзяне аднае краіны, прадстаўнікі адной нацыі, незалежна ад этнічнага паходжання. Мяне пазнала учыцелька з Каломыі і прыпала да маіх грудзей, а тым часам патэлефанаваў бакінскі татарын Муратаў з Адэсы, дзе ён жыве сорак гадоў, і ціха прамовіў: “Валодзя, мы з вамі!” Так нараджаюцца нацыі.            На жаль, паводле гісторыі, дрэва дэмакратыі час ад часу павінна палівацца крывёю герояў і тыранаў. Кроўю герояў Украіна паліла сваё дрэва… А ў паветры Майдану лунае голас Гонты з “Гайдамакаў” Шаўчэнкі: “Пакарання! Пакарання!” І я, браце мой Васылю, гуманіст, які паміраў за кожным чарнобыльцам на одной шостай сушы, для якога чалавечае жыццё само па сабе — найвялікшая каштоўнасць, адказваю чэсна: “Зэку — смерць!*” Бо для мяне так, як і для гэтых забітых дзяцей Украіны найвышэйшаю каштоўнасцю ёсць нават не жыццё, а Годнасць і Свабода. Я плакаў ад гора — непапраўнай страты гэтых Апосталаў Свободы, я плакаў ад шчасця, бо вырасла пакаленне, для якога Україна вышэй за ўсё, я плакаў ад гонару, што я Украінец, – тым часам ад гордасці, што яны Украінцы, плакалі сотні тысяч людзей поруч са мною на Майдане й мільёны людзей ва Украіне.

Наўрад ці ўсё ўжо закончылася на Майдане і ў Украіне, ды гэтых адважных людзей ужо не зламаць, бо яны — Украінцы, а Україна гучыць горда!

З любоўю да цябе, мой старэйшы брат, з удзячнасцю Беларусі за слаўнага сына — вашага і нашага — Жызнеўскага, з надзеяй на ваша вызваленне.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Уладзімір Шаўкашытны, пісьменнік, Намеснік старшыні Народного Руху Украіны, украінец.



Categories: Зьнешнія адносіны, Мараль, Нацыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: