НА САКАВІК
Прыйшла чарговая вясна
І з ёю Сакавік вызвольны.
У промнях сонечнага дня
Ён песьціць мару долі вольнай.
Праз пакаленьні і іспыт
Нясе Ён для людзей надзею –
Пасля ахвярнай барацьбы
У краі не гудзець завеям.
Ён прыйдзе ў родную зямлю,
Як раніцай ўзыходзіць сонца,
І скажа кожны беларус –
“У вольнай я жыву старонцы!”
14 сакавіка 2012, Аттава
Categories: Літаратура, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ