ПЁТРА МУРЗЁНАК: БЕЛАРУСКАМ (верш)

tulip

 

 

БЕЛАРУСКАМ
Жанчыны прыгожыя самыя
Жывуць ў беларускіх краях –
Дзяўчаты, кабеты і мамы,
Дзяўчынкі й бабулькі ў гадах.
Якія цудоўныя твары
І позірк глыбокі ў вачах
Блакітных, як неба над краем,
Як кветкі ільну на палях!
Аднымі вачамі сваімі
Вы можаце столькі сказаць!
І так залюбуешся імі,
Што можна і сэрца аддаць.
А ўсмешка, усмешка якая –
Які адпачын для душы!
Ў ёй столькі цяпла і кахання
Да нашых сапраўдных мужчын.
І рукі у вас залатыя,
Усё яны ўмеюць рабіць:
Палоць, вышываць, няньчыць дзетак,
Пялегаваць іх і любіць.
Я ўдзячны сваёй Беларусі,
Што родзіць такую красу!
Я ёю паўсюль ганаруся,
Ў душы з захапленнем нясу!



Categories: Культура, Літаратура, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: