Выставу «Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі» наведалі 24 тысячы чалавек. Яна працуе да 10 ліпеня

БелТА, 7 ліпеня 2014 г.

 Выставу «Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі», якая праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі з 27 сакавіка, убачылі каля 24 тыс. наведвальнікаў. Аб гэтым сёння на ўрачыстым закрыцці экспазіцыі паведаміў генеральны дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў.

Па дадзеных на 7 ліпеня, квіткі на выставу купілі 13.960 гасцей. Яшчэ 10 тыс. пазнаёміліся з ёй падчас акцыі «Ноч музеяў». З першага дня працы ў музеі праведзена 320 экскурсій, а ў кнізе водгукаў пакінута 703 запісы. Да выставы быў распрацаваны каталог (папяровая і электронная версіі) і аўдыягід на трох мовах – беларускай, расейскай і англійскай. Падчас працы экспазіцыі быў прададзены 51 папяровы каталог, 243 каталогі ў электроннай версіі і 531 аўдыягід. Супрацоўнікі музея таксама ўвялі ў эксплуатацыю адмысловую мабільную версію сайта – сістэму QR-кодаў, якая дазваляе з дапамогай мабільнага тэлефона счытваць інфармацыю аб творы. Падчас экспазіцыі наведнікі змаглі ўбачыць пяць канцэртаў і пабываць на чатырох лекцыях на тэму «Мастацкія аб’яднанні Беларусі».

Паводле слоў Уладзіміра Пракапцова, правядзенне экспазіцыі «Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі» стала для музея сапраўдным майстар-класам. «Гэта знакавы праект не толькі года, але і дзесяцігоддзя, які даў нам магчымасць вярнуцца да сваіх каранёў», — адзначыў ён. Дарэчы, экспазіцыю збіраюцца прадставіць на II Нацыянальным музейным форуме ў Гомелі ў верасні. Праект ацанілі не толькі ў Беларусі — выставу хочуць бачыць у сябе музейшчыкі Кітая і Польшчы.

Пазнаёміцца з найлепшымі творы нацыянальнага мастацтва ахвотныя яшчэ могуць да 10 ліпеня. Упершыню ў адной выстаўнай прасторы прадстаўлена каля 500 прадметаў ад часоў Візантыі да сучаснасці з 29 музеяў краіны, карпаратыўных фондаў і прыватных калекцый.

Дыяментамі экспазіцыі сталі творы мастакоў з сусветнымі імёнамі, чыя творчасць да гэтага часу не было прадстаўлена ў Беларусі. Упершыню мінчанам паказалі карціну Хаіма Суціна «Ева» (1928) – самы дарагі экспанат. Палатно было набыта на аўкцыёне Sotheby’s у Нью-Ёрку за $ 1 млн 860 тыс. Таксама наведнікі ўпершыню змаглі паглядзець кнігу Сімяона Полацкага «Жазло праўлення» 1667 выдання, карціны Марка Шагала, створаныя ў перыяд росквіту творчасці вялікага мастака, а таксама працу Валенція Ваньковіча «Партрэт паэта Тамаша Зана».

Арганізатары праекта — ААТ «Белгазпрамбанк» сумесна з ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», Міністэрствам культуры і Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=131357



Categories: Культура, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: