Этнацыд беларусаў: ТБМ звярнулася ў Палату прадстаўнікоў з прапановай вярнуць беларускую мову ў заканадаўства

 Сакратарыят грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) звярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановай вярнуць беларускую мову ў заканадаўства.

«Зараз амаль усе законы ў нашай краіне прымаюцца толькі на рускай мове, не існуе афіцыйнага перакладу іх на дзяржаўную беларускую мову, што з’яўляецца парушэннем дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў звароце.

У сувязі з гэтым і з улікам артыкулаў 1, 2 і 5 закона «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» ТБМ прапаноўвае з 1 верасня 2014 года ўсе законы і іншыя нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага сходу адразу прымаць на дзвюх дзяржаўных мовах. ТБМ таксама прапаноўвае зрабіць афіцыйны пераклад дзейных законаў, якія былі прынятыя толькі на рускай мове, на дзяржаўную беларускую мову, апублікаваўшы іх у прадугледжаным законам парадку.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў у размове з БелаПАН зазначыў, што аб’яднанне і раней кантактавала з дэпутатамі наконт вяртання беларускай мовы ў заканадаўства. «Нам абяцалі прыняць адпаведныя папраўкі ў закон аб мовах, але пакуль гэта не зроблена», — сказаў ён.

Разам з тым Трусаў зазначыў, што ў ТБМ ёсць прыклады станоўчага супрацоўніцтва з парламентам. У прыватнасці, былі прынятыя папраўкі ў закон аб зваротах грамадзян, у адпаведнасці з якімі на зварот на беларускай мове адказ павінен прыходзіць таксама на ёй.

БелаПАН

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=131545



Categories: Мараль, Мова, Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: