“Хартыя 97”, 19 ліпеня 2014 г.
Заўзятары ўсё часцей падтрымліваюць любімыя клубы нацыянальнай сімволікай.
«Што гэта ў вас намалявана на майцы, а на банэры? Вы што, не ведаеце што з такім сцягам і гербам наведваць футбольныя (хакейныя) матчы нельга? Ну і што, што гэтых знакаў няма ў пераліку забароненых, а «Пагоня» з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю? Усё роўна мы вас не прапусцім з імі. Загад зверху, нічога асабістага».
З такой сітуацыяй сустракаўся напэўна кожны фанат, які шануе нацыянальныя сімвалы Беларусі – герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, піша сайт belultras.by.
«У гэтым матэрыяле мы не будзем удавацца ў гістарычныя факты, а гэтак жа спрачацца на тэму, калі ж усё-такі было першае згадванне пра БЧБ сцяг і Пагоню, гэта справа гісторыкаў і іншых дзеячаў культуры. Мы гэтак жа не навязваем ніякага пункту гледжання з нагоды сімволікі, гэта асабісты выбар кожнага, – піша сайт. – Мы ўсяго толькі адлюстроўваем рэчаіснасць і пазіцыю большасці рухаў фанатаў у Беларусі ў гэтым пытанні. Гэты матэрыял не нясе ніякай палітычнай падаплёкі, а з’яўляецца праявай патрыятызму да сапраўдных сімвалаў нашай краіны».
Праз палітычную сітуацыю ў краіне, фанацкія рухі практычна не могуць выказваць актыўнае меркаванне пра нацыянальную сімволіку на спартовых арэнах унутры краіны. Практычна ўсе спробы выказацца на гэтую тэматыку, актыўна і вельмі жорстка спыняюцца ўладамі і супрацоўнікамі спецслужбаў. Вельмі многія фанаты пацярпелі праз сваю актыўную пазіцыю ў гэтым пытанні. У прэсе перыядычна з’яўляюцца паведамленні, што фанатаў не прапускаюць на стадыёны ў цішотках з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам, так жа з’яўляюцца паведамленні з-за мяжы, пра скандалы, якія звязаныя з сімволікай. Усё гэта, вядома, вельмі моцна адбіваецца на фанацкай актыўнасці ў гэтым пытанні і цяпер, фактычна, толькі за мяжой, фанаты маюць рэальную магчымасць выказацца і данесці да грамадскасці сваю пазіцыю. Але і ў сябе дома, перыядычна праходзяць разнапланавыя акцыі ў падтрымку бел-чырвона-белага сцягу і «Пагоні».
У гэтым матэрыяле мы пастараліся сабраць найбольш цікавыя сведчанні таго, як беларуская фансадружнасць ставіцца да гэтага пытання.
Калі вы думаеце, што такая сітуацыя толькі ў футбольных заўзятараў, то вы глыбока памыляецеся.
Сапраўдная форма хакейнай зборнай Беларусі
Актыўна сваю пазіцыю па гэтым пытанні выказваюць прадстаўнікі фанацкіх рухаў
Менскае Дынама
Банэр фанатаў менскага «Дынама»
Заўзятар менскага «Дынама» на чэмпіянаце свету ў Бразіліі
Ціраспаль
«Вельмі часта ў заўзятараў, якія наведваюць матчы зборнай Беларусі ў розных відах спорту, узнікае пытанне, з якой атрыбутыкай падтрымліваць актыўна сваю каманду. Спадзяемся, што пасля гэтага матэрыялу сумневаў ніякіх не застанецца», – кажуць аўтары артыкула.
Categories: Культура, Мараль, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ