Запрашаем да фінансавай падтрымкі выданьня фотаальбома У. Шарнікава “БЕЛАРУСЬ. ВЯСКОВАЯ СПАДЧЫНА”

Дарагія сябры!

Да нас звярнуўся за падтрымкай фотамастак з Беларусі,  сп. Уладзімір Шарнікаў.
Ён жыве ў Бабруйску. Даўно займаецца фатаграфіяй, для чаго ездзіць па ўсёй Беларусі, здымае яе прыгожых і цікавых людзей, цудоўную прыроду і вясковую архітэктуру.
Больш падрабязна пра яго творчасьць Вы можаце знайсьці на наступных вэб-сайтах, дзе разьмешчаны яго працы
http://www.sharnikov.info і інтэрв’ю з ім http://znyata.com/zproekty/legendssharnikov.html .

Як кожны мастак, ён хацеў бы апублікаваць вынікі сваёй працы. Патрэбны сродкі для выданьня фотаальбома: “Беларусь. Вясковая спадчына”. У ім будзе 3 раздзелы: Чалавек (быт, партрэты, культура, сьвяты, традыцыі); Прырода і Народная архітэктура (дамы, вокны, студні, млыны). Здымкі зроблены ў перыяд з 2000 па 2014 г.г. Здымкі так
ія, як ёсьць, без прыкрас. Тэкст будзе на трох мовах – беларускай, рускай і ангельскай.

На выданьне 500 экзэмпляраў каляровага фотаальбома аб’ёмам 320 старонак патрэбна каля 10 000 даляраў, якія пажадана сабраць у гэтым годзе.

Зьвяртаемся да Вас за патрымкай. Любая сума будзе вельмі дарэчы. Разьлікі паказваюць, што калі б здавалі, да прыкладу, па 100 даляраў, то такіх людзей ці сем’яў павінна быць адна сотня. Для тых, хто мог бы ахвяраваць 500 даляраў і больш, кніга з аўтографам аўтара будзе выслана бясплатна (адрас для перасылкі пашліце на е-мэйл указаны ніжэй).

Просім Вас перасылаць чэкі на
Parish of St. Kiryla of Turau
на адрас : 524 St.Clarens Ave.  Toronto  Ontario M6H 3W7
з паметкай (re🙂 на фотаальбом У. Шарнікава.


На ахвяраваную суму Вы атрымаеце
tax receipt.

Вялікая просьба прыняць удзел у падтрымцы гэтага праекта!
Шчыры дзякуй!

Па ўсіх пытаньнях можаце зьвяртацца па е-мэйлу
http://chasopis.sakavik@hotmail.com
да Пятра Мурзёнка, рэдактара вэб-часопіса “Сакавік: КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”,
http://www.sakavik.net



Categories: Аб'явы, Асобы, Культура, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: