Этнацыд беларусаў: У Заслаўі адмянілі выставу пра Заходнюю Беларусь і 1939 год

 

Выстава «Заходнебеларуская Атлантыда. Гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны час у дакументах, фотаздымках і артэфактах» мела адчыніцца сёння.

Галоўная ідэя выставы была паказаць Вераснёўскую кампанію 1939 года, у якой удзельнічалі злучэнні Войска Польскага, у складзе якіх была значная колькасць ураджэнцаў Заходняй Беларусі.

Акрамя таго на выставе планавалася паказаць і мірнае жыццё Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах праз арыгінальныя фотаздымкі, дакументы і рэчы таго часу. Наведвальнікі музея змаглі б убачыць таксама формы афіцера Войска Польскага, жаўнера пяхотнага палка і марака Пінскай рачной флатыліі. Усяго ў экспазіцыі было 300 прадметаў, большая частка з якіх арыгіналы.

Усе гэтыя рэчы сабраў гісторык Ігар Мельнікаў.

Але выстава не адкрылася.

Руслан Трухан, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, палічыў, што выстава прыніжае ролю СССР, правапераемніцай якога з’яўляецца Беларусь, а значыць прыніжае і ролю Беларусі.

Чыноўнік (у нядаўнім мінулым галоўны брсмавец Мінскай вобласці) не глядзеў экспанатаў, а склаў сваё меркаванне па публікацыях у інтэрнэце. Ён рэкамендаваў дырэктару музейнага комплексу «Заслаўе» Мікалаю Паграноўскаму не адчыняць выставу.

«Выстава рыхтавалася амаль паўгода. Яе галоўная ідэя — паказаць мужнасць беларускіх жаўнераў польскай арміі, якія першымі ў Еўропе, разам з палякамі, сказалі Гітлеру «не». У верасні 1939 года яны зрабілі крок да перамогі ў маі 1945 года.

Сучасным беларускім дзяржаўным ідэолагам гэтая старонка нашай гісторыі падаецца не цікавай, — мяркуе Мельнікаў. — Яны лічаць, што беларусы змагаліся з нацызмам толькі ў мундзірах савецкай арміі».

Мельнікаў лічыць такую пазіцію дзіўнай і нават дурной. Ён спадзяецца, што ўсё ж знойдзецца іншая магчымасць пазнаёміць аматараў гісторыі з калекцыяй.

Паводле: Аксана Колб, Новы час



Categories: Асьвета, Гісторыя, Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: