(З рукапісу кнігі Віктара Кавалеўскага «А хто там ідзе?»)
На працягу гадоў людзі гyртаваліся і гyртyюцца для адной галоўнай ідэі: дасягнyць права кожнага на індывідyальнасьць – права быць асобным, мець свае погляды, адчyваньні і жыць сваё жыцьцё так, як асобе бачыцца неабходным.
«Людзі яднаюцца каб дасягнyць ці абараніць сваё права. Але менавіта тyт і нараджаецца сьмяротная пагроза — y вераваньні, што ўсё гэта робіцца для імя расы, Бога, партыі, ці дзяржавы. Не! Найбольш неабходнай і найбольш праўдзівай мэтай барацьбы ў жыцьці ёсьць індывідyальнасьць і права на асаблівасьць.» (Васіль Кросман, ´Жыцьцё і вера´)
Людзі не пакідаюць родны край назаўсёды з вельмі простага жаданьня вандраваць. Эмігранты з Беларусі былі вымушаны пад прымусам абставін пакінуць сваю Бацькаўшчыну падчас сканчэньня 2-ой сусьветнай вайны. Чаму?
Мне немагчыма пазьбегнуць у сваёй кнізе тэмы палітыкі і палітыкаў, асабліва такіх дыктатараў і забойцаў як Гітлера і Сталіна. Што б было, калі б іх не існавала на гэтым сьвеце? Ці жылі б на сваёй зямлі такія беларусы, як айцец Міхаіл (Бурнос), Алег і Уладзімер Шнэкі, Ганна Корбут? Ці было б іхнае жыцьцё больш шчасьлівым і спакойным? Мне гэта невядома. Вядома толькі, што вялікі эксперымент пад назвай нацызм і камунізм амаль скончыўся (Кітай ды іншыя краіны яшчэ чапляюцца за гэтую ўтопію сёньня). Адну чалавеканенавісную таталітарную сістэму раздавілі агульнымі дзеяньнямі аліянтаў у 1945. Другая развалілася сама ў 1990-м, пакінуўшы вакол сябе пырскаючыя з камуністычнага попелу агеньчыкі сацыялізму.
Людзі зьяўляюцца сацыяльна актыўнымі істотамі. У гэтай сацыяльнай актыўнасьці хаваецца і прываба, і пагроза. Прываба ў тым, што праз яднаньне ў нейкую групу асоба бачыць сваё жыцьцё больш бяспечным. Адначасова з гэтым нарастае і пагроза праз няспынную прапаганду ´мудрымі´ кіраўнікамі аб неабходнасьці жыць для нейкай вышэйшай ідэі, для партыйнага ідэяла, для духоўнага пастыра, які будзе весьці цябе праз жыцьцё. У сваёй кнізе ´З глыбінь мінулага´ Янка Ролсан пісаў аб тым, што беларускія людзі верылі, што немцы павінны быць нямымі, бо так выходзіла з іхнай назвы. У гэтай веры ўся справа. Адны людзі (па сваёй неадукаванасьці) вераць у адно, іншыя ў другое.
Я прыехаў у Аўстралію ў 1992 годзе. Амаль адразу пачаў дазнавацца аб жыцьці майго дзядзькі Віктара, які прыехаў у Аўстралію з Нямеччыны не адзін, але з жонкай-немкай і малым сынам Эдгарам. Аднойчы я сказаў пры маёй ´цётцы´ Марыі слова нацызм. Яна амаль падскочыла, ´не кажы гэтак´, сказала яна. ´Не было ніякага нацызму. Быў парадак´. Я не знайшоўся, што адказаць. Потым думаў, як такое магло здарыцца? Як гэта так? Чаму яна так негатыўна ставіцца да самаго слова? Адказ прыйшоў хутка. А ці не ганарацца на Беларусі ´сталінскія сокалы-партызаны´ да сёньняшняга дню сваім удзелам у абароне камунізму? У барацьбе за ўтопію, імя якой – камунізм.
Менавіта дзьве дыктатyры: нацыская і камyністычная добра сёньня вядомыя сваім жаданьнем кантраляваць масы насельніцтва праз любыя магчымыя сацыяльныя механізмы, уключаючы сюды і такія інстрyмэнты, як мастацкае слова і мастацкае палатно (памятаеце прапагандысцкія сталінскія фільмы, дзе ўсе савецкія людзі жылі багата і весела?).
Незалежна ад таго, як называюць сябе дыктатуры, ці сацыялізмам, ці нацыянал-сацыялізмам, яны вельмі падобныя адна да другой. Як фасадам, так і схаванымі ад людзкіх вачэй канцлагерамі.
Як і ў СССР, так і ў Нямеччыне, захопленыя сацыяльнай ідэяй скyльптары і мастакі няспынна выраблялі воблікі жыхароў СССР і 3-га Рэйхy праз ідэю адной сям´і, зьяднанай ці чыстай нямецкай крывёй, ці чыстым камуністычным дyхам і жаданьнем жыць лепш за іншых. Гітлер, як і Сталін, глядзеў на сялян і працоўных як на змагароў, якія замест зброі мелі ў сваіх рyках індyстрыяльныя прылады. Малюнкі нямецкіх мастакоў мелі назвы: рабочы, сялянін і жаўнер. Фільмы мастакоў ´савецкага рэалізму´ называліся ´Свінарка і пастух`.
Гітлер, які лічыў сябе артыстам, аддаў загад адпраўляць y шпіталі для страціўшых розyм тых мастакоў-сюрэалістаў, якія малявалі блакітныя лyгі і жоўтыя воблакі. Сталін такіх адыйшоўшых ад савецкага ´рэалізму´ мастакоў проста растрэльваў.
Галоўнымі тэмамі мастакоў Нямеччыны былі ў тыя гады: адраджэньне гонарy тэўтонаў, агyльная вайна, дyх нацыі. Ці не гэтая ж тэма была паднята сталінцамі? Гонар будаўніка камунізму, гатоўнасьць да вайны, савецкі дух!
У абоіх таталітарных рэжымах роля жанчыны была ўзьнята на самы верх. Жанчына павінна была сабой адзначаць чысьціню, ідэялагічнyю нявіннасьць, маці. У Савецкім Саюзе жанчына павінна была быць не толькі маці, але барацьбіткай за новую будучыню. За сьветлае жыцьцё. Абедзьве дыктатуры прэсавалі мядаль пад назвай ´маці-гераіня´ за падарунак для нацыі пяцярых дзетак—будучых змагароў, будаўнікоў і фармараў.
Той факт, што многія мастакі ў Нямеччыне малявалі жанчын неапранyтай толькі падкрэсьліваў гатоўнасьць маладой маці, маючай крэпкія грyдзі і моцнае цела нарадзіць рэйхy здаровае дзіця. Савецкая ідэялогія аднак адносілася вельмі адмоўна да голай жанчыны, лічачы жаночыя грудзі ´буржуазнымі прымхамі´.
Рэйх, як і СССР, патрабаваў для дасягненьня вялікіх ідэялаў наяўнасьці суперчалавека нацыі, у жылах якога цячэ суперкроў. Індывідуальнасьць асобы не павінна была выходзіць за рамкі патрабаваньняў нацыі. А нацыя-партыя дазваляла існаваньне толькі адданых партыйнай справе людзей.
Ці не ў гэты рэйх верыла мая ´цётка´ Марыя аж да канца свайго жыцьця? Ці не ў ´велічнасьць´ Сталіна вераць аж да сёньня мільёны страціўшых ´вышэйшую´ ідэю жыхароў былога СССР? Ці не на іх жаданьні знайсьці ´духоўнага´ пастыра спекулююць новыя ´мудрацы-лідэры´, якія адраджаюць ´лініі Сталіна´? Ці не аб гэтым жаданьні належыць да нейкай ´больш моцнай´ групоўкі піша Васіль Кросман? Інакш кажучы, калі, падагнаныя пад адзіны партыйны стэрэатып дзяржаўныя авечкі згубілі свайго правадыра, як жа яны змогуць выжыць? Прападуць, зап´юць, пойдуць у нікуды…
Імпэрская Расея, як і Нямеччына, выйшла з 1-ай сyсьветнай вайны ніяк не пераможцай, але зyсім наадварот. Краіна знаходзілася ў рyінах, вялікая колькасьць насельніцтва была зьнішчана ў вайсковых канфліктах. Чырвоная Армія паходзіла больш на ўзброены зброд, які складаўся нават з кітайскіх карных аддзелаў. Многія лідэры, змагаўшыяся за бальшавіцкyю перамогy настолькі прывыклі да безпакараньня і вольніцы, што адмовіліся здаваць зброю ў 1924 годзе, за што на іх пачалося паляваньне. Менавіта гэтае паляваньне дадала да папярэдніх выездаў за мяжy імпэрыі новыя тысячы бежанцаў-yцекачоў.
Пасьля прыходы Гітлера да ўлады сталінцы заявілі ўсяму сьвету, што ён пратрымаецца толькі тры месяцы. Потым дадалі яшчэ тры месяцы, потым сталінская прапаганда заціхла стараючыся зразумець вялізарнасьць нацызму. У 1935 г. СССР зьмяніў сваю палітыку на крайне правую. Вядома, што Сталіну з ягоным палітбюро патрэбен быў час. Час, каб хоць неяк набудаваць з дапамогай ГУЛАГу тое, што Гітлер змог нарабіць хутчэй. Пакт Рыбентропа-Молатава ў 1939 г. даў Сталіну, па ягонай думцы менавіта такі час. Але і прыпячатаў яго на ўсе вякі як гітлераўскага калабаранта праз так званыя сакрэтныя пратаколы, у якіх дэталізаваўся падзел Эўропы паміж Сталіным і Гітлерам.
Вось што піша Андрэй Крушынскі: “Remember how Stalin made Hitler strong with his nonaggression pact selling and giving Hitler whatever he wanted and then in June 1941 the USSR got their ass kicked and millions died because of stupid leadership (Stalin).”
Менавіта гэты пакт, ці інакш кажучы сталінска-гітлераўскі акт здрады жадаючым мірна жыць людзям, як і іншыя палітычныя махінацыі ´вялікіх´ прывялі да стварэньня самай вялікай хвалі беларускай эміграцыі падчас і пасьля сканчэньня 2-ой сусьветнай вайны.
Марксісты заўсёды называлі, называюць і будуць называць тых людзей, хто патрабуе права на прыняцьцё індывідуальнага, не зьвязанага з ідэялагічным напрамкам партыі крокам-рэшэньнем, фашыстамі ці нацыстамі (на Беларусі найбольш прынятая праз закладчыка фашызму Мусаліні клічка-абраза – фашыст).
Ці ж гэта так? Ці мае права асоба, асабліва падчас вайсковага канфлікту, прыймаць сваё собскае, не супадаючае з ´вялікай´ партыйнай лініяй рашэньне? Ці мае права любы чалавек падымаць свае індывідуальныя каштоўнасьці вышэй за партыйныя, ці дзяржаўныя? Ці карацей кажучы, ці сам чалавек – гэта таксама каштоўнасьць?
Падчас майго навучаньня ў Краснаярскім вайсковым вучылішчы на сьценах казармаў віселі плакаты— ´ад кожнага па магчымасьцям і кожнаму па патрэбам´. Ці гэтая формула дае найлепшую ацэнку каштоўнасьцяў асобы без улічваньня неабходнасьці нават бачыць гэтую каштоўнасьць?
Гітлераўскія арміі былі каля Менску на трэці дзень вайны. Паралізаваная Чырвоная Армія хавалася па кустах ля беларускіх хутароў. Практычна амаль уся Беларусь згубіла пратэкцыю Масквы, якая не змагла абараніць ´савецкага´ беларуса ад акупанта. Ці ў гэтай сітуацыі сьвядомы беларус мае права на арганізацыю сваіх ворганаў кіраваньня? Ці ў гэтай сітуацыі любая асоба будзе лічыць сябе страціўшай савецкае грамадзянства? Ці нарэшце гэтая асоба адчуе сябе вольнай ад камуністычнай агрэсіі і пойдзе шляхам Каліноўскага будуючы беларускую нацыянальную ідэю?
Барацьба паміж дзьвума палітычнымі ідэямі – камунізмам і нацызмам каштавала планеце мільёны і мільёны людзей. Адмаўленьне асобе права на прыняцьцё найлепшага па думцы асобы ў гэты момант рашэньня зьяўляецца авантурай правячых ´катаў´, для якіх асоба не мае аніякага кошту, бо ставіць іх ´значнасьць´ пад пытаньне і падымае асобу аж да ўзроўня іхнага ´высокага´ існаваньня. Але ці не гэта павінна быць першазначнай ідэяй—мы прыйшлі жыць у гэты сьвет, каб быць індывідуальнасьцямі?
Давід Хэлд пісаў у 1991 (Англія): “Communism (Marxism) and socialism tried to challenge liberalism and democracy. And failed.”
Тыя людзі, хто адчувае сябе небяспечна ў сваёй краіне маюць права на пошукі больш спакойнага месца для жыцьця. Вялікая колькасьць паданых у гэтай кнізе людзей менавіта гэта і зрабілі. Яны напакавалі вазы сваймі пажыткамі і пачалі доўгую вандроўку да Аўстраліі. Яны тады яшчэ не ведалі, што існуе такая краіна. Яны не ведалі, што ў гэтай краіне праз доўгія гады існаваньня англійскай дэмакратыі палітыкі ўжо знайшлі, што цэнтральнымі аспектамі жыцьця грамадзяніна зьяўляецца не толькі напрацоўка свайго капіталу, але і баланс паміж публічным і прыватным інтарэсамі.
У краіне, дзе пануе лібэральная дэмакратыя інтарэсы кантралююць інтарэсы, кожны мае права мець прыватную маёмасьць і вольнасьць сувязяў. Дзяржаўныя структуры няспынна кантралююцца праз вольныя выбары і неабходную для выпрацоўкі поглядаў жыхароў гэтай краіны вольную прэсу. Існуе вялікая колькасьць палітычных інстытутаў, грамадзкіх арганізацый (калі я не памыляюся іх у Аўстраліі каля 7 тысячаў). Да трох узроўняў улады (фэдэральная, штат і мясцовая) дадаюцца розныя асацыяцыі, як напрыклад асацыяцыя магазінчыкаў на адной з адэлаідзкіх вуліц, якая нястомна кантралюе дзеяньні мясцовага муніцыпалітэта. Карацей кажучы, складаная па наяўнасьці гарызантальных уплывовых структураў дэмакратыя зьявілася для многіх, прывыкшых да адзінага вертыкальнага кіруючага ўладу, імігрантаў вельмі складанай (але і вельмі неабходнай для імігранцкага жыцьця) рэччу, бо дала магчымасьць без ніякіх перашкодаў закласьці свае беларускія арганізацыі, школы, рабіць свае беларускія радыёперадачы.
Ніхто не мае права называць прадстаўнікоў пасьляваеннай іміграцыі калабарантамі і здраднікамі, нават зацыклованыя на сваёй марксісткай ідэі камуністы, бо праз іх і іхніх братоў сацыялістаў-нацыстаў простаму чалавеку не знайшлося месца для жыцьця ў сваёй краіне. Бо менавіта праз палітычныя гульні ´вялікіх´ простыя людзі пакавалі свае клункі і цягнуліся доўгім шляхам у невядомую Аўстралію. Шмат хто з бежанцаў так да яе і не дайшоў. Яны загінулі ў сібірскіх канцлагерах Сталіна, куды іх вывезьлі з лагераў Нямеччыны. Яны памёрлі ад атрыманых ранаў, іх пахавалі ў перасыльных пунктах Італіі.
Кніга ´А хто там ідзе?´ пра тых, хто здолеў выжыць у найцяжарных умовах вайны. Пра тых, хто не схаваўся у цёплым кутку Аўстраліі, але з гонарам зваў сябе Беларусам. Што было нялёгка, бо шмат каму з прыехаўшых у Аўстралію беларусаў цяжка давалася (а то ніколі і не далася) англійская мова. Вялікая колькасьць беларускіх імігрантаў-католікаў пайшла па прывычцы да палякаў. Шмат хто з праваслаўных (зноў, па той жа прывычцы) падаўся да рускіх.
Хто ж не адмовіўся быць беларусам? Іх прозьвішчы мы ведаем з тых беларусаў, хто актыўна ўдзельнічаў у працы грамадзкіх, рэлігійных і паўвайсковых арганізацый ў Аўстраліі. Менавіта гэтыя людзі мелі ў сваёй душы тое, пра што пісаў Васіль Кросман – жаданьне быць асобай, жаданьне быць індывідуальнасьцю і праз гэтае жаданьне жыць для той справы, якую калісьці пачаў Каліноўскі. Жыць для Беларусі.
***
Viktar Kavaleuski: IDEOLOGICAL UTOPIAS, SECRET AGREEMENTS, WAR AND MIGRATION (Part of the author’s book, ‘And Who Goes There?’)
(abstract, magazine “CULTURE, NATION”, September 2014, issue 7, pp. 6-10)
The author analyses the reasons for migration of Belarusians to Australia after the II World War. Mainly, it was due to existence of two dictatorships, Nazi and communist, and their desire to control the mass of the population through any possible social mechanisms including the art. Both dictatorships are very similar to each other as by facade as by concentration camps hidden from the eyes. The main target for those regimes was the individuality of persons, their right to be independent, and their willingness to express opinions and freedoms. Until now, the officials in Belarus call those people who demand their individual rights not associated with the ideological state doctrines as nationalists or fascists. Many of those migrated Belarusians actively participated in the social, religious and paramilitary organizations in Australia with the only aim – to live for Belarus.
Categories: Гісторыя, Зьнешнія адносіны, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ