Праграмісты адкрываюць у БДУІР курсы беларускай мовы

 

Праграмісты адкрываюць у БДУІР курсы беларускай мовы

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі ствараюць курсы беларускай мовы для праграмістаў і радыётэхнікі.

Ініцыятыва носіць назву «Prа-мова БДУІР». Ідэя належыць студэнту 3 курса БДУІР Антону, паведамляе «Радыё Свабода».

У рамках універсітэцкага курсу сацыялогіі малады чалавек правёў даследаванне сярод студэнтаў універсітэта адносна іх адносін да беларускай мовы і жадання яе вывучаць. Вынікі анкетавання паказалі, што каля 40 працэнтаў навучэнцаў хочуць, каб беларускай мовы ва ўніверсітэце было больш, і хочуць вывучаць як фармальна, так і нефармальна.

«Мяне прыемна здзівілі вынікі майго даследавання, пры тым, што гэта абсалютна тэхнічная ВНУ. Таму я вырашыў, што варта ва ўніверсітэце стварыць беларускамоўнае асяроддзе, каб студэнты, якія добразычліва ставяцца да беларускай мовы, не адчувалі сябе адасобленымі, а мелі супольнасць, дзе можна як вывучыць беларускую мову, так і проста пагутарыць на ёй», – кажа Антон.

Курсы мяркуецца запусціць ужо ў сярэдзіне лістапада. Адбывацца яны будуць у памяшканні універсітэта. Антон кажа, што праблем з адміністрацыяй не будзе – у БДУІР добра ставяцца да студэнцкіх ініцыятыў:

«Адміністрацыя заўсёды падтрымлівае добрыя ініцыятывы. Я мяркую, што праблем не будзе. Людзей, з якімі я буду ўзгадняць і пытанне памяшкання, і іншыя тэхнічныя пытанні, я разглядаю як сваіх саюзнікаў. І я ўпэўнены, што падтрымка і разуменне будуць».

У якасці ўзору ініцыятар курсаў «Prа-мова БДУІР» разглядае курсы “Мова нанова». Гэта значыць, што заняткі хоць і будуць утрымліваць пэўны элемент акадэмічнасці, збольшага будуць адбывацца ў фармаце свабоднай камунікацыі паміж удзельнікамі, а таксама гутарак з запрошанымі гасцямі, напрыклад, з беларускімі музыкамі, а таксама з праглядам фільмаў на беларускай мове.

«Зразумела, што ў мяне няма такіх магчымасцей, як у арганізатараў «Мова нанова». У нас будуць больш нефармальныя курсы. Падчас майго сацыялагічнага даследавання студэнты пісалі, што хочуць больш практыкі, менш акадэмічнасці і канспектаў», – тлумачыць Антон.

Ён адзначае, што задума курсаў у тым, каб мець нешта сваё, адаптаванае пад спецыфічныя патрэбы студэнтаў-тэхнароў:

«Наш універсітэт – тэхнічны, не мастацкі. У нас вельмі мала беларускай мовы. Але ёсць студэнты, якія хочуць вывучаць беларускую мову. Трэба даць штуршок развіццю беларускай мовы менавіта ў маім універсітэце. Адна з асноўных нашых мэт – разбурыць стэрэатып, што нібыта нельга вывучаць фізіку, матэматыку, праграмаванне і іншыя негуманітарныя навукі на беларускай мове. Мы хочам данесці да студэнтаў, што гэта рэальна. У нас будзе акцэнт на вывучэнне нашай прафесійнай лексікі. Хоць у нас на першым курсе ёсць прадмет «Беларуская мова. Прафесійная лексіка»і некаторыя выкладчыкі гісторыі Беларусі вядуць па-беларуску, але што тычыцца профільных дысцыплін, то беларускай мовы няма зусім».

Фота: svaboda.org



Categories: Аб'явы, Асьвета, Мова

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: