Сёння – Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

“Хартыя 97”, 29 кастрычніка 2014 г.

 

Сёння - Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

75 гадоў таму былі забітыя больш за сто беларускіх дзеячоў культуры.

Прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі расстралялі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску ў будынку НКУС. Сярод забітых былі пісьменнікі, паэты, навукоўцы, грамадскія і палітычныя дзеячы, журналісты – Платон Галавач, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Валерый Маракоў, Васіль Сташэўскі, Міхаіл Камыш і многія іншыя. Усяго ў тую ноч былі расстраляныя, паводле звестак гісторыкаў, больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Месцы іх пахаванняў дагэтуль не вядомыя.

Загад аб расстрэле «ворагаў народа» паступіў з Масквы, ён быў падпісаны Сталіным і Молатавым і ўключаў спіс з 103 імёнаў. У Менску яго дапоўнілі яшчэ некалькімі дзесяткамі чалавек.

У найноўшай гісторыі немагчыма знайсці прыкладаў падобнага масавага знішчэння літаратараў.

Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся задоўга да гэтага, з першых гадоў устанаўлення савецкай улады. Бальшавікі пачалі арышты і расстрэлы адразу пасля заканчэння вайны з Польшчай. Але менавіта з трагічнай ночы ў кастрычніку 1937 яны набылі сістэмны характар з відавочнай мэтай – канчатковай асіміляцыяй народа і ліквідацыяй беларусаў, як нацыі.

Расправа з інтэлігенцыяй была пачаткам новай хвалі рэпрэсій. Пасля расстрэлу савецкія карныя органы ўзяліся за настаўнікаў, лекараў, навукоўцаў. Да пачатку Другой Сусветнай вайны было рэпрэсаваныя больш за 2000 праваслаўных і каталіцкіх святароў.

Памяць аб ахвярах рэпрэсій цалкам знішчыць не ўдалося. У апошнія гады Савецкага Саюза інфармацыя аб злачынствах рэжыму стала каталізатарам вулічных пратэстаў у Беларусі, а абвяшчэнне незалежнасці Беларусі стала лагічным працягам і следствам нацыянальнага адраджэння ў першай палове мінулага стагоддзя.

29 кастрычнік адзначаюць у Беларусі як Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.



Categories: Аб'явы, Асьвета, Гісторыя, Культура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: