Gazeta Wyborcza: Расея рыхтуе дыверсантаў на тэрыторыі Беларусі

 

Gazeta Wyborcza: Расея рыхтуе дыверсантаў на тэрыторыі Беларусі

Расейскія спецслужбы рыхтуюць узброеную «пятую калону» ў суседніх краінах.

У першую чаргу, гаворка ідзе пра тэрыторыі былых рэспублік СССР. Пад выглядам лагераў для моладзі расейскія вайскоўцы і спецслужбы рыхтуюць дыверсантаў, мэта якіх дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне і пачаць вайну, як на ўсходзе Украіны.

Пра гэта піша польскае выданне Gazeta Wyborcza (пераклад – ZN.ua)

У Беларусі існуе арганізацыя пад назвай «Казачы спас», які летам арганізоўвае так званыя «лагеры патрыятычнага выхавання». На справе ж, расейскія дэсантнікі вучаць беларускіх хлопцаў ваяваць.

Усяго «Казачы спас» набірае ў лагер па 150 чалавек. Іх вучаць гісторыі Расеі і СССР, а таксама як страляць і біцца ў рукапашную. «Нас рыхтуюць вайскоўцы з 45-га палка паветрана-дэсантных войскаў Расеі. У нас даўно не было войнаў. А расейцы маюць сур’ёзны вайсковы досвед», – сказаў старшыня арганізацыі «Казачы спас» Пётр Шапка.

Падобныя арганізацыі існуюць таксама ў Малдове, Кыргызстане, Арменіі і Казахстане. Акрамя вайскоўцаў узброеных сіл Расеі, трэніроўкай «партызан» займаюцца інструктары з арганізацый «Нашчадкі пераможцаў», Савет ветэранаў службы выведкі Расеі і Міжнародны саюз ветэранаў службаў бяспекі і лакальных войнаў.

«Такую ж дзейнасць Расея разгортвала ў Данбасе і ў Крыме. Там таксама былі моладзевыя трэніровачныя лагеры, якія выкарыстоўвалі сцягі сапраўдных так званых ДНР і ЛНР», – пракаментаваў польскаму выданню вядомы ва Украіне вайсковы экспэрт Дзмітрый Тымчук.

Службы бяспекі Малдовы таксама паведамляюць пра тое, што хлопцы з Гагаузскай аўтаноміі праходзяць вайсковую падрыхтоўку ў Казахстане і Расеі. Там іх вучаць рукапашнаму бою, рыхтаваць кактэйлі Молатава і эфектыўна супрацьстаяць паліцыі. Такая ж актыўнасць назіраецца і ў Арменіі, якая нядаўна наважыла далучыцца да Еўразійскага саюзу Уладзіміра Пуціна.

У Балтыі таксама былі выяўленыя спробы зладзіць падрыхтоўку хлопцаў да дыверсійнай працы ў сваіх краінах. Аднак мясцовыя спецслужбы выяўляюць і спыняюць існаванне такіх арганізацый.



Categories: Зьнешнія адносіны

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: