Лукашэнка вітаў камуністычных зомбі ў Менску

“Хартыя 97”, 1 лістапада 2014 г.

 

Лукашэнка вітаў камуністычных зомбі ў Менску

Дзень усіх Святых у Менску адзначаюць на ўрадавым узроўні.

У Менску сабраліся кіраўнікі камуністычных арганізацый краін былога СССР.

1 лістапада ў Менску адбываецца так званы XXXV з’езд Саюза камуністычных партый – Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (СКП-КПСС). Ён праводзіцца ў новым будынку музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод удзельнікаў партыйнага форуму – старшыня КПРФ Генадзь Зюганаў, які яшчэ 31 кастрычніка прыляцеў у сталіцу Беларусі, кіраўнік кампартыі Малдовы Уладзімір Варонін. Дэлегацыю Беларусі ачоліў першы сакратар ЦК КПБ, намеснік старшыні Менскага гарвыканкама Ігар Карпенка.

Сярод удзельнікаў можна было ўбачыць былых мастадонтаў партыйнай працы, першых сакратароў камуністычнай партыі Беларусі Мікалая Слюнькова і Яфрэма Сакалова.

Вонкава з’езд нагадваў партыйныя форумы, якія былі ў савецкія часы, але з іншым размахам. У пачатку Зюганаў сказаў, што на з’езд вылучана 119 дэлегатаў. Калі параўноўваць з апошнім партыйным XXVIII з’ездам КПСС, то там удзельнічалі 4,5 тысячы.

Усе далейшыя атрыбуты нагадвалі ранейшыя камуністычныя партыйныя форумы. Над сцэнай – адзіны лозунг: «Новы саюз брацкіх народаў». Гучаў гімн СССР. У залу ўнеслі тры сцягі: сцяг перамогі, сцяг КПСС і афіцыйны сцяг РБ. Лідар беларускіх камуністаў Ігар Карпенка зачытаў прывітанне ад Аляксандра Лукашэнкі.

«Сёння вашы партыі па-ранейшаму адстойваюць ідэю сацыялістычнага развіцця, абараняюць правы і інтарэсы простага чалавека, – адзначыў Лукашэнка. – Упэўнены, што вашы намаганні будуць і надалей накіраваныя на барацьбу за справядлівасць і роўнасць магчымасцяў, мірнага жыцця, права нацый на самавызначэнне».

Генадзь Зюганаў у сваім выступе падкрэсліў, што ў зале сабраліся «самыя ўстойлівыя, сумленныя і мужныя» барацьбіты за сацыялістычныя пераўтварэнні. Са слоў лідара расейскіх камуністаў, у розных краінах былога СССР камуністы знаходзяцца ў розных умовах. У самых лепшых умовах, як мяркуе Зюганаў, знаходзяцца камуністы ў Беларусі, дзе Камуністычная партыя дзейнічае ў цесным кантакце з кіраўніцтвам краіны.

Зюганаў прыгадаў і Украіну. З ягоных слоў, ва Украіне нібыта нарастае фашызм, паводле вынікаў апошніх выбараў камуністычная партыя не прайшла ў парламент, а пяць з шасці партый, якія туды трапілі, маюць «карычневае адценне».

Падчас з’езду ўручаліся ўзнагароды. Першую спецыяльную ўзнагароду СКП-КПСС уручылі Мікалаю Слюнькову, а другая была прызначаная Міколасу Буракевічусу. Яго ў зале не было, і ўзнагароду прыняў Юозас Ермалавічус. Абодва ў Літве ўважаюцца за здраднікаў літоўскіх нацыянальных інтарэсаў.

СКП-КПСС прадстаўляе сябе як «добраахвотную непалітычную міжнародную грамадскую федэрацыю камуністычных партый на постсавецкай прасторы». Папярэдні з’езд праходзіў чатыры гады таму ў Маскве.

Чаму цяпер камуністы збіраюцца ў Менску? Арганізатары тлумачаць гэта так: «XXXV з’езд СКП-КПСС – юбілейны. А менавіта ў Менску адбыўся першы з’езд РСДРП (Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі). Таму ў гонар юбілею і было наважана, што з’езд вернецца ў гэты выдатны горад».

Афіцыйна за апошні з’езд КПСС уважаецца 28 з’езд, які праходзіў у 1990 годзе. Пасля путчу ГКЧП у 1991 годзе КПСС была ліквідаваная.



Categories: Аб'явы, Гісторыя, Зьнешнія адносіны

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: