Этнацыд беларусаў: Берасцейская міліцыя шукае актывістаў за ўборку могілак

“Хартыя 97”, 18 лістапада 2014 г.

Міліцыя выкарыстоўвае фотаздымкі ўдзельнікаў акцый для ажыццяўлення рэпрэсій.

Старшыні партыі БНФ паступіў запыт з УУС Берасцейскага аблвыканкама. Міліцыя просіць падаць асабістыя звесткі актывістаў, якія адлюстраваныя на фота пад матэрыялам аб добраўпарадкаванні Балахаўскіх могілак.

«Па заканчэнні уборкі запалілі свечкі ў памяць загінулых салдат і на фоне адной з магіл размясцілі «бела-чырвона-белы »сцяг», – адзначаецца ў запыце, паведамляюць «Беларускія навіны».

Дакумент падпісаны намеснікам начальніка АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Берасця А.В. Кугачам.

«Натуральна, што «ўстановачныя звесткі грамадзян» мы ім не дамо. У нас іх няма, і пра гэта рыхтуем адказ, – адзначаецца на старонцы Партыі БНФ у сацыяльных сетках. – Але ў апошні час органы палітычнага пераследу актывізавалі выкарыстанне фатаграфій удзельнікаў акцый для ажыццяўлення рэпрэсій. Як раз цяпер распачатыя адміністрацыйныя справы ў дачыненні да актывістаў БНФ і іншых партыяў з Гародні, Ліды, Кобрына, якія прымалі ўдзел ва ўвекавечанні памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы».



Categories: Мараль, Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: