Этнацыд беларусаў: Лукашэнкаўцы працягваюць пераслед беларускіх патрыётаў

Лукашэнкаўцы працягваюць пераслед беларускіх патрыётаў

 

Грамадскага актывіста Алеся Меха выклікаюць у Кобрынскі аддзел міліцыі. Як паведаміў па тэлефоне ўчастковы лейтэнант Анатоль Тарасюк, на Меха заведзена адміністрацыйная справа як на “ўдзельніка паўстання ў Свіслачы”. Можна было б пасмяяцца, бо ён замалады для ўдзельніка паўстання Кастуся Каліноўскага, але сэнс гэтага выкліку актывіст добра зразумеў.

Кажа Алесь Мех:

– Кожны год, на працягу апошніх шасці год, я езджу ў Свіслач на ўгодкі па Кастусю Каліноўскаму і яго паўстанцаў. І кожны год з Берасцейскай вобласці разам са мной едуць людзі. І такім чынам мы не проста падтрымліваем тых людзей, якія арганізоўваюць гэтую сустрэчу, падтрымліваем і дух Беларушчыны, мы падтрымліваем гісторыю. Мы аддаем даніну павагі нашым продкам і тым людзям, якія змагаліся за нашу і вашу вольнасць.

Калі ўлады пасля 6 гадоў вырашылі прыцягваць да адказнасці за ўдзел ва ўшанаванні памяці продкаў, то гэта дэманструе іх антынароднасць і антыбеларускасць, – лічыць Алесь Мех. Пакуль актывіст чакае афіцыйную позву.

Беларускае Радыё Рацыя



Categories: Гісторыя, Мараль, Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: