Беларускі гісторык выдаў кнігу пра «забытую вайну» 1939

“Хартыя 97”, 19 лістапада 2014 г.

 

Беларускі гісторык выдаў кнігу пра «забытую вайну» 1939

Прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка «1939 і Беларусь: забытая вайна» пройдзе 20 лістапада ў выдавецтве «Галіяфы».

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач. Азнаёміцца з першымі трыццаццю старонкамі кнігі можна тут.

Галоўная думка кнігі – Другая сусветная вайна для Беларусі пачалася 1 верасня 1939 года, а не стала непрыемнай нечаканасцю толькі 22 чэрвеня 1941. Аўтар Анатоль Трафімчык падрабязна распавядае, як Беларусь стала прасторай для размеркавання ўплыву паміж нацысцкай Нямеччынай і камуністычным Савецкім Саюзам.

Характэрнасць кнігі – беларусацэнтрычная аргументацыя аўтара. Ён па-майстэрску аналізуе і пераасэнсоўвае погляды і ацэнкі суседзяў і выказвае ўласнае стаўленне да праблемы.

Асаблівае крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе і ўсталявання там савецкай улады. Аўтар сцвярджае, што справа аб’яднання беларускай тэрыторыі не абмяжоўвалася толькі «аб’яднаннем» яе заходняй часткі з БССР. Ды і «ўз’яднання» як такога не было, а была хітрая крывадушная палітыка сталінскага рэжыму, які пераступаў праз нацыянальныя інтарэсы і чалавечыя лёсы дзеля жаданай мэты – рэалізацыі сацыялістычнай рэвалюцыі ў свеце.

Прэзентацыя кнігі пройдзе 20 лістапада а 19:00 па адрасе вуліца Валгаградская, 4а (выдавецтва «Галіяфы»). Падчас прэзентацыі можна будзе азнаёміцца з пазіцыяй аўтара «з першых вуснаў», задаць яму любыя пытанні і падыскутаваць наконт балючых праблем 1939 года ў гісторыі Беларусі.



Categories: Аб'явы, Гісторыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: