Дзяніс Рабянок: Трагедыя Украіны хай стане беларусам навукай

Усе мы назіраем трагедыю ў суседняй Украіне. Сотні тысяч людзей трапілі ў страшную пастку, апынуўшыся пад уладай сапраўдных бандытаў. Выкраданні людзей, рабункі крамаў, інкасатарскіх машын, аўтасалонаў і проста прыватных дамоў — гэта стала будзённасцю ў тых гарадах, дзе гаспадараць сепаратысты — прыхільнікі развалу Украіны.

Паралізавана дзейнасць дзяржаўных структур, перасталі пенсіі выплачваць. Вось так самаабвешчаныя «народныя губернатары» разам з падпарадкаванымі ім бандамі ўсталёўваюць панаванне так званай «Новаросіі», куды па словах Пуціна яшчэ павінны ўвайсці Харкаўская, Запарожская, Мікалаеўская, Днепрапятроўская, Адэская і Херсонская вобласці сучаснай Украіны.

Таму цалкам заканамерна, што ўкраінскія ўлады пачалі антытэрарыстычную аперацыю, каб узнавіць вершнасць Закона.

У свой час Чачэнская Рэспубліка выказала жаданне стаць самастойнай дзяржавай, выйсці са складу Расіі. Што, дазволілі ёй гэта зрабіць? Дазволілі зладзіць рэферэндум? Хоць на чале ў чачэнскага руху стаяў адукаваны і выхаваны чалавек — генерал Савецкай Арміі, камандзір авіядывізіі. Што, нельга было з ім дамовіцца, наладзіць дыялог?

Расія адказала бамбёжкамі. У выніку горад Грозны быў свядома ператвораны ў руіны.

Чаму ж у Чачні, па версіі расійскіх улад, «тэрарысты», а ў Данецку «апалчэнцы»? Чаму тады сумнавядомы Дзмітрый Кісялёў не ўсчыняў лямант і не крычаў пра «злачынствы супраць народа»? Чаму маўчалі ўсе сённяшнія прыхільнікі Пуціна з ліку творчай інтэлігенцыі, якія на камеру абураюцца «кіеўскай хунтай»?

Гебельс адпачывае

Любы чалавек, які здольны крытычна аналізаваць інфармацыю, разумее, што забурэнні ва Украіне — гэта маштабная спецаперацыя расійскіх спецслужбаў.

Расійскія СМІ ў адзін голас гавораць, што жыхары ўсходу Украіны «масава выступілі» супраць «фашысцка-­бандэраўскай хунты», каб абараніць сваю нацыянальную і культурную самабытнасць. Маўляў, ва Украіне будзе забаронена «размаўляць на рускай мове», што «бандэраўцы будуць высылаць рускамоўных на прымусовыя працы» і г.д.

Каб зразумець усю дзікасць і нахабства гэтай хлусні, жыхару Гомельшчыны, напрыклад, дастаткова з’ездзіць на пару дзён у суседнюю Чарнігаўшчыну.

Няікіх праблем з рускай мовай там няма. Рускамоўныя ўкраінцы, пачуўшы такое пытанне, абураюцца тым, як расійскія СМІ свядома распальваюць варожасць.

Многія ўкраінцы, якія ўжываюць рускую мову дома і ў штодзённым жыцці, з гонарам называюць сябе патрыётамі Украіны і кажуць пра тое, што жадаюць, каб іх дзеці свабодна валодалі і размаўлялі на ўкраінскай мове!

Адзіным доказам «генацыду рускамоўных» з’яўляецца спроба некаторых дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны ў першыя дні пасля перамогі Майдану адмяніць прыняты Януковічам у 2010 г. закон «Аб рэгіянальных мовах». Але ж гэтая спроба была няўдалай і скончылася тым, што праект быў адхілены на той момант часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Аляксандрам Турчынавым. Але нават калі б прапанова і прайшла, то ў дзеянне аўтаматычна ўступіў бы закон «Аб мовах» яшчэ савецкага часу, зацверджаны напрыканцы 1980­-х гадоў і які гарантаваў рускай мове і яе носьбітам самыя шырокія правы. Тым больш, што закон «Аб рэгіянальных мовах» узору 2010 года быў прыняты Януковічам пад ціскам Масквы і быў скіраваны, перш за ўсё, не на абарону рускай мовы (яе проста не было ад чаго і ад каго абараняць), а на звужэнне выкарыстання нацыянальнай украінскай мовы. Да чаго гэта можа прывесці, мы ўсе бачым на прыкладзе Беларусі, дзе беларуская мова фактычна вынішчаецца на дзяржаўным узроўні.

Галоўны злачынца — Януковіч

Усход Украіны — гэта заўсёды, пачынаючы яшчэ ад часоў прэзідэнта Леаніда Кучмы, была вотчына Віктара Януковіча, бо ён шмат гадоў працаваў на пасадзе кіраўніка Данецкай абласной адміністрацыі. Менавіта Януковіч разам з атачэннем зрабіў усё, каб ператварыць Данецкі рэгіён у тэрыторыю, дзе не дзейнічае Закон, а валадараць міліцэйска­крымінальныя групоўкі, якія настолькі зрасліся, што, часам, было складана адрозніць крымінальнікаў ад праваахоўнікаў.

Менавіта Януковіч пачаў і развіў да агромністых маштабаў незаконную здабычу вугалю на шахтах, якія па розных прычынах (у асноўным з­-за аварыйнага стану) былі выведзеныя з эксплуатацыі. Гэта прыводзіла да масавай гібелі «саматужных» шахцёраў, і, каб схаваць сапраўдную прычыну іх смерці, целы вывозілі на дарогі і імітавалі наезды.

Калі ж адбыўся кар’ерны ўзлёт і Януковіч стаў спачатку кіраўніком украінскага ўрада, а потым і прэзідэнтам (нагадаю, што на выбарах 2004 г. на Януковіча працаваў цэлы штаб крамлёўскіх кансультантаў), ён распаўсюдзіў свае бандыцкія правілы ўжо на ўсю Украіну. Пашырыў свае паўнамоцтвы, паставіў пад свой кантроль суд і пракуратуру. Усё гэта рабілася пад прывабнымі лозунгамі, галоўным з якіх быў: «Жыць як у Еўропе ўжо сёння». Менавіта папулізм і прыгожыя абяцанні дазволілі гэтаму бандыту адурманіць людзей і прыйсці да ўлады. Але жыццё ўкраінцаў ад пачатку прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Януковіча толькі пагаршалася. Расквітнела карупцыя, а крадзеж бюджэтных сродкаў стаў адкрытым.

Усе галоўныя пасады ў краіне занялі ўраджэнцы Данбаса! Прэм’ер, старшыня Вярхоўнай Рады, старшыня Нацбанка, старшыня Канстытуцыйнага суда, кіраўнік СБУ, міністр унутраных спраў… Усе да адной!

У абарот увайшоў тэрмін «сям’я» Януковіча (на аналогіі з «сям’ёй» Ельцына). Напрыклад, у аднаго з сыноў Януковіча, які да абрання бацькі быў сціплым стаматолагам, нечакана прачнуліся «таленты» геніяльнага бізнэсмена. І ён за вельмі кароткі прамежак часу стаў уладальнікам багацця памерам 500 мільёнаў даляраў!

Сёння ж і палітычнае кіраўніцтва Расіі на чале з Пуціным і Мядзведзевым, і падкантрольныя Крамлю СМІ нічога пра злачынствы Януковіча не кажуць. Больш за тое, яны далі яму прытулак і, як выглядае, дазволілі легалізаваць накрадзеныя грошы. І пры гэтым працягваюць гаварыць пра «барацьбу з карупцыяй», «галечу ва Украіне», «клопат пра просты народ» і г.д. Дык дапамажыце вярнуць скрадзеныя ў народа Украіны грошы, як зрабілі гэта ўлады Еўрапейскага Саюза, Швейцарыі і ЗША, арыштаваўшы рахункі Януковіча і яго «сям’і»! Але ж не дапамагаюць. Наадварот — робяць усё, каб ва Украіне працягвалася бойня.

Расія, выкарыстоўваючы людзей Януковіча, канчаткова зрабіла стаўку на далейшую эскалацыю гвалту і беззаконня на ўсходзе Украіны. Не маючы надзей на падтрымку ідэй так званай «Новаросіі» і развалу Украіны сярод мясцовага насельніцтва, Расія працягвае перапраўляць ва Украіну сваіх дыверсантаў (ваеннаслужачых спецвойскаў), якія ажыццяўляюць аператыўнае кіраванне групоўкамі сепаратыстаў. Пры гэтым ва Украіну перапраўляецца самае сучаснае расійскае ўзбраенне: аж да зенітна­ракетных комплексаў, для выкарыстання якіх патрэбныя спецыянальная падрыхтоўка і адпаведны вопыт. І ніхто мяне не пераканае, што ўкраінскія самалёты збівалі «мірныя людзі», якія, згодна з рэпартажамі расійскіх СМІ, «яшчэ ўчора стаялі за станком».

Вылюдкі

Нельга не сказаць і пра тую нягодніцкую кампанію дыскрэдытацыі патрыётаў Украіны, якая вось ужо 5­-ты месяц вядзецца расійскай інфармацыйна­-прапагандысцкай махінай 24 гадзіны ў суткі. У ход ідзе ўсё — ад адкрытых падтасовак фактаў да тэлемантажу. Яны распісваюць «зверствы бандэраўцаў», але ці ўспомняць калі ахвяраў Сталіна, ахвяраў Галадамору, ахвяраў уласаўцаў?

Усе апошнія падзеі вакол Украіны паказваюць, што гэта можа чакаць у будучым і беларусаў, калі мы дазволім сабой маніпуляваць.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=138642



Categories: Зьнешнія адносіны, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: