Этнацыд беларусаў: Супрацоўнікі міліцыі пераследуюць фанатаў праз надпісы або татуіроўкі з «Пагоняй».

“Хартыя 97”, 26 лістапада 2014 г.

Старшыня менскага «Тарпеда»: Галоўная праблема беларускага футбола – міліцыя

Старшыня менскага «Тарпеда»: Галоўная праблема беларускага футбола - міліцыя

Супрацоўнікі міліцыі пераследуюць фанатаў праз надпісы або татуіроўкі з «Пагоняй».

Старшыня менскага «Тарпеда» Андрэй Салангін у інтэрв’ю «Прессболу» назваў самую вялікую праблему айчыннага футбола. Гэта міліцыя. Яе супрацоўнікі часта не дазваляюць фанатам пазаўзець за родны клуб на стадыёне праз звычайныя надпісы на футболках, татуіроўкі з нацыянальным гербам, часам на сектар забараняюць праносіць нават сцягі, афіцыйна ўнесеныя ў рэестр.

«Назіраў, як вы вялі перамовы з міліцыяй. Не заўсёды ў вясёлкавым тоне.

Самая вялікая праблема беларускага футбола – гэта міліцыя. Яе супрацоўнікі знаходзяць усялякія прычыны для разнастайных забаронаў. Нават калі сцягі, якія людзі бяруць на стадыён, у рэестры дазволеных, усё роўна забараняюць. Чапляюцца да татуіроўкі, надпісаў на вопратцы. Прычыны смешныя. Напрыклад, кажуць: гэты сцяг выглядае фашысцкім – на ім намаляваны крыж, як на нямецкіх танках. Ці: на майцы шмат агрэсіі, а на ёй усяго толькі рок-гурт. На руцэ татуіроўка «Пагоня» – не пускаюць, спрабуеш знайсці кампраміс: бачыш, аўтазак, на 15 сутак хочаш? Апрануў майку з надпісам «Ultras» – фашысцкая», – кажа ён.

Нагадаем, апошняя буйная бойка паміж міліцыяй і фанатамі адбылася на мінулым тыдні ў Наваполацку падчас футбольнага матчу мясцовага «Нафтана» і «Дынама-Менску».



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: