Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 — 31 сьнежня 1920)

Слуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 — 31 сьнежня 1920)
Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам.
“Героям Слуцкага збройнага чыну”
Палякі тут, а тут – бальшавікі.
І горад Слуцк – у паласе нейтральнай.
А па-над гэтай паласой лунае:
Быць Беларусі вольнай на вякі!..
І ў бой ідуць яны за родны край,
За ўласныя дзядзінцы ды гасцінцы,
За тое, каб народ увесь чужынцы
Не зацягнулі ў пралетарскі рай.

Восенню 1920 года, у час вайны Польшчы і Савецкай Расіі, ваюючыя бакі падпісалі замірэнне, дэмаркацыйная лінія і нейтральная зона прайшлі праз Случчыну. Бальшавікі як і ў час вайны з немцамі, заключаючы мірныя дагаворы і перамірі, з лёгкасцю аддавалі беларускія землі праціўніку. Свядомыя патрыятычныя сілы на Случчыне, зразумела былі незадаволены такой сітуацыяй. Таму, 14 лістапада 1920 года яны склікалі Першы Беларускі з’езд Случчыны, каб вырашыць што рабіць у такім становішчы. З’езд абраў часовы ўрад – Беларускую Раду Случчыны. У яе склад уваходзіла 17 сяброў: Уладзімір Пракулевіч (старшыня), Пётр Бабарэка, Арсен Паўлюкевіч, Рабы, Васіль Русак і іншыя.
З’езд даверыў Радзе Случчыны цывільную ўладу ў павеце і даручыў арганізацыю беларускага нацыянальнага войска. Была аб’яўлена мабілізацыя сярод насельніцтва Слуцкага павета – Цімкавічаў, Капыля, Семежава, Грозава і іх ваколіцаў.
Пры падтрымцы сялянства і гараджан Рада за тры дні сфарміравала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе двух палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Камандзірам брыгады быў прызначаны капітан Анцыповіч, камандзірам 1-га палка – капітан Чайка, 2-га палка – капітан Семянюк.
Антон Сокал-Кутылоўскі, камандзір Слуцкай брыгады пасьля здрады Чайкі. Зьберагаў Сьцяг Першага Слуцкага Палка да 1931 года.

Падчас паўстаньня 17 сьнежня Найвышэйшая рада БНР прызначыла Якубецкага галоўнакамандуючым войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

24 лістапада 1920 года польскія войскі пакінулі Слуцк, а Чырвоная Армія яшчэ не прыйшла. Улада ў горадзе і павеце належыць Радзе і яе адміністрацыі. Пры набліжэнні бальшавіцкіх войскаў Рада аддала загад сваім узброеным сілам і міліцыі адыйсці на захад. Там, у нейтральнай зоне, у мястэчку Семежава знаходзіліся Рада Случчыны і штаб 1-й Слуцкай брыгады. Было прынята рашэнне пачаць баявыя дзеянні супраць Чырвонай Арміі, з мэтай не дапусціць акупацыі Случчыны.
Паўстанне пачалося 27 лістапада 1920 года. Баі вяліся на участках 1-га Слуцкага палка і 2-га Грозаўскага палка – ад Копыля да Вызны. Зразумела што два Слуцкія палкі і міліцыя не маглі супрацьстаяць вялізнай Чырвонай Арміі. Камандванне 16-й арміі савецкіх войскаў вырашыла ачысціць нейтральную зону ад паўстанцаў. Польскія ўлады далі дазвол на ўваход 4 снежня савецкіх войскаў ў нейтральную зону на 3 дні, выказаўшы гэтым сваё адмоўнае стаўленне да паўстанцаў. Аднак карная аперацыя дала мізэрныя вынікі. Камандванне Слуцкай брыгады, карыстаючыся падтрымкай насельніцтва, вывела асноўныя сілы з-пад удару савецкіх войскаў.
Пасля прыбыцця значных падмацаванняў і новага наступку савецкіх войскаў, Рада Случчыны прыняла рашэнне з баямі адыходзіць да ракі Лань – мяжы з Польшчай.
Перад самым адыходам за раку 1-шы Слуцкі полк за ўдзел у жорсткіх баях атрымаў ад Рады палкавы сцяг залацістага колеру.

 

28 снежня 1920 года Рада Случчыны разам з войскам 1-й Слуцкай брыгады перайшла раку Лань. Жаўнеры і афіцэры Слуцкай брыгады былі раззброены польскімі вайскоўцамі і інтэрвірваны ў лагер. Вызваленыя яны былі толькі ў траўні 1921 года.
Рада пераехала ў Баранавічы, дзе 20 студзеня 1921 года частка сяброў Рады прызнала сваім кіраўніком генерала Булак-Булаховіча.
Захаваўся пратакол паседжання Рады Случчыны ад 30 студзеня 1921 года, на якім прысутнічалі 9 сяброў Рады. На гэтым, апошнім паседжанні Беларуская Рада Случчыны абвясціла, што лічыць адзіным правамоцным урадам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай яшчэ ў 1918 годзе, урад на чале з Вацлавам Ластоўскім. Гэта было апошнее паседжанне Беларускай Рады Случчыны і яна спыніла сваю дзейнасць.
Так скончылася яшчэ адна спроба стварыць незалежную беларускую дзяржаву, абараніць інтарэсы беларускага народа.
Дзень 27 Лістапада стаўся Днём Герояў і адным са святочных дзён гісторыі беларускага народа.



Categories: Асьвета, Гісторыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: