Этнацыд беларусаў: За плакаты да Дня роднай мовы – па 9 мільёнаў штрафу

“Радыё Свабода”, 20 лютага 2015 г.

За плакаты да Дня роднай мовы - па 9 мільёнаў штрафу

20 лютага ў цэнтры Менска супрацоўнікі міліцыі затрымалі пецярых чальцоў «Альтэрнатывы».

Пра гэта журналістам «Радыё Свабода» паведаміў лідар грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Затрыманне адбылося апоўдні каля плошчы Якуба Коласа, падчас расклейкі плакатаў да Дня роднай мовы.

Чальцы «Альтэрнатывы» расклейвалі плакаты, якія віншуюць беларусаў з заўтрашнім святам – Днём роднай мовы. Раніцай такія плакаты ляпілі на пад’ездах у спальных раёнах, а потым наважылі расклеіць плакаты на тумбах уздоўж галоўнага праспекта Менска. Амаль адразу іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі і павезлі ў невядомым кірунку. Пазней адна з затрыманых, прэс-сакратарка «Альтэрнатывы» Вольга Бурневіч, патэлефанавала і сказала, што ўсе яны ў Савецкім РУУС. Адзін з затрыманых – непаўналетні. Яшчэ на двух затрыманых ужо склалі пратаколы за непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы.

Сярод затрыманых – Вольга Бурневіч, а таксама актывісты Сяргей Качура, Вольга Жураўлёва, Уладзіслаў Запасаў.

Неўзабаве ў судзе Савецкага раёна прайшлі адміністрацыйныя суды над актывістамі «Альтэрнатывы» Сяргеем Качурам і Уладзіславам Запасавым.

«Уладзіслава Запасава і Сяргея Качуру пакаралі штрафамі 9 мільёнаў рублёў. Вольгу Бурневіч і Вольгу Жураўлёву з міліцыі адпусцілі», – паведаміў актывіст Ілля Дабратвор.

Са слоў актывістаў «Альтэрнатывы», паміж прыбыццём Сяргея Качуры і Уладзіслава Запасава ў суд і вынясеннем пастаноў аб іх пакаранні прайшло не больш за гадзіну.

«Даволі дзіўная і нечаканая рэакцыя ўладаў, бо мы збіраліся зрабіць акцэнт на распаўсюдзе плакатаў культурнага зместу. Чаму яны ўбачылі ў гэтым палітыку альбо радыкалізм – невядома. Мабыць, улады працягваюць блакаваць разнастайныя ініцыятывы. Можа, наважылі перастрахавацца. Але нічога палітычнага ў плакатах няма. Усё звязанае з нацыянальнай беларускай сімволікай і віншаваннямі да свята – Дня роднай мовы», – адзначыў Алег Корбан.



Categories: Мова, Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: