Этнацыд беларусаў: На беларускай мове ў Беларусі вучацца 300 студэнтаў

“Хартыя 97”, 21 лютага 2015 г.

 

На беларускай мове ў Беларусі вучацца 300 студэнтаў

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі на беларускай мове навучаецца 300 студэнтаў – 0,1% ад агульнай колькасці.

На расейскай і беларускай мовах вучацца звыш 149 тысяч студэнтаў (41%), на расейскай мове – каля 212 тысяч (58%). Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт у аглядзе да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, піша БелаПАН.

У гэтым навучальным годзе ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове выхоўваюцца 43 тысячы дзяцей (10%), на расейскай мове – амаль 368 тысяч дзяцей (90%).

У 2014/2015 навучальным годзе ў дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі ўсе прадметы на беларускай мове вывучаюць звыш 135 тысяч навучэнцаў (14%), на расейскай мове – каля 811 тысяч (86%).

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на беларускай мове навучаецца 0,3 тысяч навучэнцаў (0,2%), на расейскай і беларускай мовах – каля 22 тысяч навучэнцаў (17%), на расейскай мове – каля 107 тысяч (83%).

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі Гарадзенскай вобласці працуюць дзве рознаўзроставыя групы: адна – на літоўскай мове (14 дзяцей), другая – на польскай (18 дзяцей). У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях у трох установах агульнай сярэдняй адукацыі выкладанне вядзецца на польскай мове (817 навучэнцаў) і ў адной – на літоўскай (59 вучняў). У 64 школах рэспублікі польскую мову як самастойны прадмет, факультатыўна або ў гуртках вывучаюць звыш 3,2 тысяч навучэнцаў, габрэйскую – 0,3 тысяч навучэнцаў.



Categories: Мова, Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: