Новая кніга! Ірына Шумская: Краіна князёў, магнатаў і паэтаў

IrynaЗа перыяд існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь кніг, якія годна прэзентуюць гісторыка-культурную спадчыну краіны замежным чытачам, выйшла не так ужо шмат. Часткова запоўніць існуючую інфармацыйную лакуну закліканы нядаўні выхад навукова-папулярнага англамоўнага выдання пад назвай “Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets” (“Самабытная Беларусь. Дарогамі князёў, магнатаў і паэтаў”), які змяшчае шэраг нарысаў пра найбольш значныя архітэктурныя аб’екты краіны і звязаныя з імі гістарычныя падзеі.

Аўтар кнігі, пісьменніца і культуролаг-даследчык Ірына Шумская, паспрабавала ў займальнай форме прадставіць свой погляд на ролю Беларусі ў сусветнай гісторыі, падкрэсліваючы самабытнасць мясцовых традыцый і іх шчыльную ўзаемасувязь з агульнаеўрапейскай культурай. Паводле яе меркавання, беларусам даўно трэба спыніць разгляд сваёй нацыянальнай гісторыі скрозь прызму расійскіх геапалітычных інтарэсаў, а міжнацыянальны дыялог у першую чаргу варта ладзіць менавіта праз сістэму культуры і асветы.

Кніга багата ўпрыгожана ілюстрацыямі Язэпа Драздовіча, Напалеона Орды і здымкамі – як самой аўтаркі, так і вядомага беларускага фотамастака Сяргея Плыткевіча. Дадзенае выданне, што пабачыла свет дзякуючы падтрымцы незалежнага Інстытута беларускай гісторыі і культуры (Рыга), акрамя таго, што скіравана на пашырэнне ведаў аб культурных здабытках рэспублікі сярод грамадзян блізкага і далёкага замежжа, таксама можа служыць і ў якасці турыстычнага дапаможніка для тых аматараў падарожжаў, хто яшчэ не паспеў азнаёміцца з асноўнымі цікавосткамі Беларусі.

Кніга выйшла невялікім накладам і была прэзентаваная грамадскасці напрыканцы лютага. У бліжэйшы час плануецца распаўсюд кнігі па замежных бібліятэках, цэнтрах славістыкі і сярод прадстаўнікоў беларускіх дыяспар.



Categories: Аб'явы, Асобы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: