Архіяпіскап Святаслаў Логін: Беларусы павінны захоўваць сваё нацыянальнае багацце

Архіяпіскап Святаслаў Логін: Беларусы павінны захоўваць сваё нацыянальнае багацце

Беларускі народ можа найлепей разумець і выяўляць хрысьціянскую веру паводле сваіх нацыянальных асаблівасцяў, якія ён атрымаў ад сваіх дзядоў.

Аб гэтым гаворыцца ў Велікодным архіпастырскім пасланні архіяпіскапа Святаслава Логіна, першагерарха Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. Тэкст паслання прыводзіць «Радыё Свабода»:

– Годнаму святарству і вернікам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, якія жывуць на Бацькаўшчыне й на чужыне.

«Па тым пазнаюць усе, што вы мае вучні, калі будзеце мець любоў між сабою.» (Ян. 15:12)

Дарагія браты й сёстры ў Хрысце! Віншую вас з найвялікшым святам — Уваскрасеннем Хрыстовым! Сьвяткаванне Вялікадня штогод прымушае нас задумацца пра значэньне гэтай падзеі для ўсіх нас, і якімі паслядоўнікамі Хрыста ёсць мы цяпер. Ахвяраю Хрыста быў пераможаны грэх і адноўлены ў чалавеку вобраз Божы, і мы атрымалі жыцьцё вечнае і веру, мацнейшую за пакуты.

Але мала верыць у ўваскрослага Хрыста, трэба самому ахвяраваць і змагацца ў сваёй душы, каб дасягнуць хрысціянскія каштоўнасці, тады душа такога хрысціяніна яднаецца з Богам.

Як без Хрыстовае ахвяры не было б Ягонага Ўваскрасення, так і без нашае ахвяры Госпаду ня можна наблізіць нашы душы да Яго.

Часам некаторыя ня хочуць жыць за законамі дабра, а толькі прыкрываюцца Хрыстовай верай, з нянавісцю адносяцца да іншых краінаў і народаў, не разумеючы, што Хрысціянства — гэта любоў.

Беларускі народ, як і іншыя народы, можа найлепей разумець і выяўляць хрысціянскую веру паводле сваіх нацыянальных асаблівасцяў, якія ён атрымаў ад сваіх дзядоў. Менавіта таму мы павінны захоўваць сваё нацыянальнае багацце і на гэтых духоўных скарбах будаваць сваю будучыню, з павагаю адносячыся і да чужога.

Любіць Госпада — значыць любіць блізкага, а любіць блізкага — значыць адносіцца да яго так, як бы ты адносіўся да самога Госпада.

І тады вельмі актуальным і ў наш час, як дзьве тысячы гадоў таму, будзе Вялікоднае віншаванне:

Хрыстос Уваскрос! — Сапраўды Ўваскрос!

З любасцю й малітвамі, Архіяпіскап Святаслаў, першагерарх БАПЦ Вялікдзень, 2015 л.Б.



Categories: Рэлігія

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: