Што зрабіў Аляксандар Надсан для Беларусі

“Радыё Свабода”, 16 красавіка 2015 г.

Галоўнае, што зрабіў пры жыцьці і пакінуў па сыходзе а. Аляксандар Надсан і што не было б магчыма безь яго.

Аляксандар Надсан

Аляксандар Надсан

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

Вяртаньне ў сьвятло

Айцец Аляксандар не баяўся таго дня, калі Бог пакліча яго да сябе.

Айцец Надсан прынёс свабоду ўніяцкай царкве ў Беларусі

Беларускія грэка-католікі будуць маліцца за спачын душы айца Аляксандра Надсана.

«Айцец Надсан — чалавек-эпоха, які жыў для Беларусі»

Пра свайго настаўніка Аляксандра Надсана ў інтэрвію Свабодзе распавядае доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая.

Мультымэдыі Беларусы згадваюць айца Аляксандра Надсана

У Лёндане на 89-ым годзе жыцьця памёр уніяцкі сьвятар, выбітны руплівец беларушчыны айцец Аляксандар Надсан.

Фотагалерэя Унія. Адроджаная беларуская царква

Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Праз 150 гадоў забароны, ганеньняў і забыцьця.

Скарынаўская бібліятэка і беларускі музэй

 

А дакладна — Беларуская бібліятэка і музэй імя Францыска Скарыны. Яе заснавальнікам і кіраўніком ад 1971 году заставаўся айцец Аляксандар Надсан.

Бібліятэка ўтрымлівае каля 40 тысяч тамоў кніг і пэрыядычных выданьняў. Сярод іх старадрукі і рэдкія выданьні: фрагмэнт першай кнігі «Царствы» выданьня Францішка Скарыны, Статут ВКЛ 1588 году, першыя выданьні кніг Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Максіма Танка і іншых беларускіх аўтараў, многія дакумэнты БНР, рукапісы Купалы і Коласа, багаты архіў дыяспары.

Бібліятэка мае вялізны навуковы фонд па беларусазнаўстве.

Валодае грунтоўным зборам артэфактаў, у якім: калекцыя ўзораў традыцыйнага беларускага ткацтва і вышыўкі, слуцкія паясы, прылады працы, нумізматычная калекцыя, рэдкія творы беларускіх мастакоў, у тым ліку Каруся Каганца і Пётры Сергіевіча, а таксама такія рэдкія прадметы, як лягерная роба Ларысы Геніюш.

Бібліятэка спрыяе выданьню кніг і правядзеньню навуковых канфэрэнцыяў, а таксама ладзіць лекцыі. Усё — пра Беларусь і для Беларусі.

Знаходзіцца па адрасе: 37 Holden Road, London, N12 8HS United Kingdom Email: library@skaryna.org.ukсайтwww.skaryna.org.uk/

 

Беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі

У апошнія паўстагодзьдзя айцец Аляксандар Надсан быў ці не галоўным сымбалем, які гуртаваў вакол сябе беларускую дыяспару ў Вялікабрытаніі. У 1951–52 гадах Надсан афіцыйна кіраваў Згуртаваньнем беларусаў Вялікай Брытаніі.

«Вялікабрытаня — гэта як маленькая правінцыя Беларусі. Разумееце, беларуская дыяспара розная: тыя, якія захацелі застацца беларусамі, — засталіся, але ж ёсьць і адрэзаныя ад Бацькаўшчыны ў духоўным, культурным пляне. Беларускія грэка-каталікі ў Брытаніі імкнуцца застацца беларусамі і пашырыць веды заходняга сьвету пра Беларусь, яе культуру, гісторыю і яе патрэбы. Але лёс народа не залежыць ад эміграцыі, а ад тых людзей, якія жывуць на Радзіме», — казаў Надсан у інтэрвію ў 2010 годзе. 

 

Дапамога ахвярам Чарнобылю

Аляксандар Надсан узначаліў Беларускі камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі ў 1989 годзе. У наступныя гады камітэт прывёз у Беларусь «тоны лекаў, безь якіх ужо дакладна сотні людзей бы не жылі», — сьцьвярджае Сяргей Навумчык. У інтэрвію 2010 году а. Надсан так апісваў дзейнасьць камітэту:

«Гэта мой абавязак. Наша дапамога была патрэбна. Займаліся гэтым гадоў пяць-шэсьць: з 1990-га, аж пакуль ваш прэзыдэнт не прыйшоў і не забараніў вывозіць дзяцей. Мы мелі багатыя кантакты са шпіталямі, дзіцячымі дамамі. А потым улады Беларусі пачалі ставіць умовы: прывязіце тое і тое, а мы будзем самі разьмяркоўваць. Прыйшлося спыніць праекты падтрымкі: мы ж ня будзем карміць вашы ўлады. І так атрымалася са многімі. Немцы прывозяць дапамогу, а груз па два тыдні трымаюць на беларускай мяжы. Ну, яны раз пастаялі, другі, а на трэці павезьлі ў Румынію».

 

Пераклад літургічных тэкстаў на беларускую мову

Дзякуючы руплівасьці а. Аляксандра Надсана, які ведаў 9 моў, беларускія грэка-каталікі могуць маліцца на роднай мове.

 

Дакладная дата выданьня «Малой падарожнай кніжыцы» Францыска Скарыны — 1522 год

У 1971 годзе ў працы «Кніга Скарыны ў Капэнгагене», надрукаванай у 5-м нумары «Божага шляху», Аляксандар Надсан паведамляў пра ўнікальны экзэмпляр «Малой падарожнай кніжыцы», знойдзены ў Капэнгагене. Гэта дазволіла датаваць выданьне знакамітай скарынаўскай кнігі 1522 годам.

Раней дасьледчыкі фіксавалі дату выданьня паміж 1523 і 1539 гадамі.

  • Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандр Надсан


Categories: Асобы, Мараль, Нацыя Беларусы, Рэлігія

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: