Аршанская бітва, артылерыя Радзівілаў, таямніцы шляхецкіх гербаў, новы погляд на Другую сусветную — гістарычныя кнігі на любы густ

“Наша Ніва”, 22 мая 2015 г.

Выдавецтва «Янушкевіч» прапануе падборку якасных гістарычных выданняў.

Мікола Волкаў. Артылерыя Нясвіжскага замка

Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам гісторыі вайсковай справы.

Упершыню чытач атрымлівае цудоўную магчымасць адкрыць для сябе новую старонку гісторыі Нясвіжскага замка і славутага роду Радзівілаў.

Артылерыя Нясвіжскага замка – унікальная з’ява ў гісторыі ўзбраення і ліцейнага мастацтва. Гарматы, выкананыя ў канцы XVI – пачатку XVII ст. па замове магната Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, былі не толькі дасканалай зброяй свайго часу, але на доўгія стагоддзі сталі ўзорам выбітнага дэкаратыўнага аздаблення.

Беларускі гісторык Мікола Волкаў удала спалучыў у сваёй кнізе аналіз тэхнічных і баявых характарыстык нясвіжскай артылерыі з расповедам пра прымяненне гармат у абароне радзівілаўскай фартэцыі, іх значэнне для магнацкага роду і пакручасты лёс у XIX–XX стст.

Кніга мае шыкоўную мяккую вокладку, змяшчае 188 старонак цікавейшага тэксту і насычана каляровымі фотаздымкамі і ілюстрацыямі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.

З асобнымі раздзеламі і зместам выдання можна азнаёміцца тут.

Замовіць кнігу можна тут.

 

Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў. Шляхецкая геральдыка Вялікага Княства Літоўскага

Новая праца Аляксея Шаланды прапануе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі.

Аўтар упершыню на падставе ўнікальных крыніц раскрывае сутнасць і шляхі развіцця такога малавядомага феномена, як клейнавыя гербы і выявы нашых продкаў.

Гродзенец Аляксей Шаланда – спецыяліст па геральдыцы і сфрагістыцы Вялікага Княства Літоўскага. Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2000 г. абараніў дысертацыю па тэме «Шляхецкая геральдыка Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.». Заснавальнік і выдавец навуковага геральдычнага часопіса «Герольд Litherland». Ідэйны натхняльнік і каардынатар дзейнасці Навуковай ініцыятывы «Цэнтр генеалагічных даследаванняў».

Кніга мае ўніверсальны характар: гэта адначасова дапаможнік па геральдыцы, папулярны выклад гісторыі беларускіх шляхецкіх гербаў і навуковае даследаванне па геральдыцы і сфрагістыцы ВКЛ канца XІV – XVIII ст.

Адсюль сапраўды можна даведацца аб вытоках геральдычнай традыцыі ў Беларусі, аб тым, як узаемаперасякаліся розныя знешнія ўплывы з Польшчы, Германіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краін і накладаліся на мясцовы грунт. Безумоўна, на постсавецкай прасторы гэтая кніга зойме адметнае месца, бо вылучаецца арыгінальнасцю і ў нечым сенсацыйнасцю пададзеных звестак.

Замовіць кнігу можна тут.

Анатоль Трафімчык. 1939 год і Беларусь. Забытая вайна

Кніга даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны.

Галоўная думка кнігі – Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не два гады пазней пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР, як гэта сцвярджала старая савецкая гістарыяграфія і часта паўтараюць сёння праўладныя гісторыкі з Беларусі.

Аўтар паставіў перад сабою задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў.

Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне.

Анатоль Трафімчык падрабязна апавядае, як Беларусь стала прасторай для размежавання ўплываў паміж нацысцкай Германіяй і камуністычным Савецкім Саюзам.

Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра «вызваленчыя» матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай.

Для Беларусі справа не абмежавалася толькі «уз’яднаннем» яе заходняй часткі з БССР. Дый «уз’яднання» як такога не было. А была хітрая крывадушная палітыка сталінскай дзяржавы, якая пераступала праз нацыянальныя інтарэсы і людзкія лёсы дзеля запаветнай мэты – ажыццяўлення ў свеце сацыялістычнай рэвалюцыі. Вялікае месца ў выданні адведзена рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.

У кнігі Анатоля Трафімчыка ёсць яшчэ адна прыемная рыса – лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы дазволяць атрымаць асалоду ад лёгкага інтэлектуальнага чытання самаму шырокаму колу чытачоў.

Па выніках апытання «Радыё «Свабода» кнігі Анатоля Трафімчыка прызнана найлепшай дакументальнай кнігай 2014 года.

У лютым 2015 г. кніга «1939 год і Беларусь: забытая вайна» атрымала прэстыжную прэмію імя Францішка Багушэвіча, заснаваную Беларускім ПЭН-цэнтрам, як найлепшая гістарычная кніга, выдадзеная ў мінулым годзе.

Замовіць кнігу можна тут.

Пётр Друждж. Бітва пад Оршай

Кніга польскага гісторыка Пятра Дружджа дае магчымасць не толькі бліжэй пазнаёміцца з ходам і характарам славутай бітвы пад Оршай 1514 г., але і зірнуць у свет міжнароднай палітыкі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на пераломе эпохі Сярэднявечча і Новага часу.

Аўтар упісвае Аршанскую бітву ў кантэкст еўрапейскага вайсковага мастацтва, выдатна паказваючы яе асаблівае значэнне для развіцця вайсковай справы ў Вялікім Княстве Літоўскім па еўрапейскіх узорах.

У свой час гэтае выданне было першай кніжнай публікацыяй, прысвечанай гэтай важнай падзеі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Цяпер і беларускі чытач атрымаў магчымасць азнаёміцца з цікавымі назіраннямі польскага гісторыка на падзеі ваеннай і палітычнай гісторыі канца 15 – пачатку 16 стагоддзя.

Кніга Пятра Дружджа разлічана на самую шырокую аўдыторыю і з’яўляецца добрым прыкладам якаснай гістарычнай белетрыстыкі.

Яна будзе сапраўднай крыніцай ведаў для тых, хто хоча даведацца, як разгортваліся падзеі, што адбываліся на палях пад Оршай у 1514 годзе.

Замовіць кнігу можна тут.

Таксама шукайце кнігі выдавецтва «Янушкевіч» у вядучых кнігарнях Мінска і краіны ды ў незалежных распаўсюднікаў.

ІП Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. УНП 192208693



Categories: Асьвета, Гісторыя, Літаратура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: