Этнацыд беларусаў: Сайт Гарадзенскага аблвыканкама ігнаруе беларускую мову

Афіцыйныя сайты органаў улады на Гарадзеншчыне ігнаруюць у сваёй інфармацыйнай палітыцы беларускую мову.

За апошнія чатыры месяцы на беларускамоўнай версіі сайта гарвыканкама абласнога цэнтра з’явіліся толькі два інфармацыйныя матэрыялы. У лютым – пра тое, што Гародня і расейскі Тамбоў сталі гарадамі-пабрацімамі, а ў красавіку – пра тое, што Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы паспяхова прайшоў аўдыт сістэмы мэнэджмэнту якасці. У сакавіку і пакуль у траўні беларускамоўных навін не з’явілася ўвогуле. З іншага боку, на расейскай мове матэрыялы на афіцыйнай старонцы з’яўляюцца рэгулярна, піша сайт ПЦ “Вясна”.

Яшчэ горшая за цяперашнюю сітуацыю ў гэтым плане на афіцыйным сайце Гарадзенскага аблвыканкама. У беларускай версіі гэтага сайта апошняя навіна па-беларуску датаваная 14 кастрычніка мінулага года. За ўвесь 2014 год на сайце аблвыканкама было толькі 9 інфармацый па-беларуску. Цяпер жа нехта падумаў, што яны ўвогуле не патрэбныя.

Такое стаўленне да беларускамоўных версій сайтаў ярка характарызуе стаўленне гарадзенскіх чыноўнікаў да дзяржаўнай беларускай мовы.



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: