Кнігі: Луцкевіч, івянецкі гарнізон, беларускія гаворкі ў Латвіі, віцебскі і чэрвеньскі слоўнікі — перавыдадзеныя пяць рэдкіх кніг

“Наша Ніва”, 30 мая 2015 г.

Зноў сталі даступныя ўсім ахвотным пяць кніг па гісторыі і культуры Беларусі, якія выдаваліся раней, але ўвесь наклад якіх быў хутка вычарпаны:

1) Антон Луцкевіч. «Да гісторыі беларускага руху» (346 старонак)

У зборнік аднаго з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і беларускай дзяржаўнасці Антона Луцкевіча (1884—1942) уключаныя яго найбольш вядомыя творы, прысвечаныя гісторыі беларускага руху.

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

2) Томаш Главінскі. «Забыты гарнізон. Аддзелы Корпуса аховы памежжа ў Івянцы ў 1924—1939 гадах» (142 старонкі)

Кніга прысвечана гісторыі аднаго з польскіх гарнізонаў на польска-савецкай мяжы, які існаваў у міжваенны перыяд. У той жа час яны з’яўляецца і фрагментам гісторыі Івянецкага краю. Паводле аўтара, гэта «аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю». Гэтая кніга не ёсць аповедам пра вялікую палітыку, вялікія бітвы, ці, нарэшце, пра вялікія падзеіх. Гэта аповесць пра малое мястэчка і яго пушчанскія ваколіцы, а таксама пра тых людзей, каму тут выпала жыць, служыць і працаваць.

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

3) Міраслаў Янковяк. «Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі: сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» (287 старонак)

Кніга прысвечана сучаснай моўнай сітуацыі, якой адзначаецца памежны з Беларуссю Краслаўскі раён Латвійскай Рэспублікі. Функцыянаванне беларускіх гаворак паказана на фоне іншых распаўсюджаных там моваў, улічваючы ўсе пакаленні інфармантаў. Гэта забяспечыла больш шырокі погляд не толькі на сучасную сацыялінгвістычную сітуацыю ў Краслаўскім раёне, але і прасочванне яе з перспектывы амаль усяго ХХ стагоддзя. У працы прадстаўлена таксама шмат праблем, якія не адносяцца непасрэдна да мовы і сацыялінгвістычнай сітуацыі беларускай супольнасці, што пражывае там.

Прадмова

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

4) Мікола Каспяровіч. «Віцебскі краёвы слоўнік» (404 старонкі)

Факсімільнае перавыданне слоўніка, які быў першым з краёвых слоўнікаў часоў беларусізацыі 1920-х гг., створаных у выніку масавай краязнаўчай работы. Слоўнік складаецца з 9703 слоў, зафіксаваных у 591 населеным пункце былой Віцебскай акругі.

Прадмова

5) Мікалай Шатэрнік. «Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны» (332 старонкі)

Факсімільнае перавыданьне слоўніка, падрыхтаванага на працягу 1927 г. настаўнікам Навасёлкаўскай школы Пухавіцкага раёна Мікалаем Шатэрнікам (1890—1934). Налічвае каля 9 тысяч слоў.

Прадмова

Любое з гэтых выданняў (а таксама шматлікія іншыя, поўны спіс якіх даступны на сайце arche.by) можна замовіць. Падрабязнасці – тут.
http://nn.by/?c=ar&i=150422



Categories: Культура, Літаратура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: