За што ратуюць некаторыя сьвятары? – Толькі не за мір.

Падаём два матэрыялы для Вашай ацэнкі:

1. Расійскі протаіерэй Чаплін: Мір, дзякуй Богу, доўгім не будзе

Старшыня Сінадальнага аддзела РПЦ па ўзаемадзеянні царквы і грамадства протаіерэй Усевалад Чаплін падчас дыскусіі ў эфіры радыё «Эхо Москвы» выказаў спадзяванні, што мірнае і спакойнае жыццё хутка скончацца.

kazan-mitropolia.ru

«Свецкасць — гэта мёртвая ідэалогія. Калі грамадства жыве ва ўмовах адноснага міру, — спакою, сытасці, — нейкую колькасць дзесяцігоддзяў, парачку-троечку, яно можа пражыць ва ўмовах свецкасці. Ніхто не пойдзе паміраць за рынак ці дэмакратыю, а неабходнасць паміраць за грамадства, яго будучыню рана ці позна ўзнікае. Мір доўгім не бывае. Мір зараз доўгім, дзякуй Богу, не будзе. Чаму я кажу «дзякуй Богу» — грамадства, у якім занадта шмат сытага і спакойнага, беспраблемнага, камфортнага жыцця — гэта грамадства, пакінутае Богам, гэта грамадства доўга не жыве.

Баланс паміж свецкасцю і рэлігійнасцю, напэўна, выправіць сам Бог, ўмяшаўшыся ў гісторыю і паслаўшы пакуты. Пакуты, якія ў гэтым выпадку пойдуць на карысць. Таму што яны дазволяць апамятацца тым, хто занадта прывык жыць ціха, спакойна і камфортна. Прыйдзецца пажыць інакш. І вось тады сапраўдны баланс зноў вымалюецца».

У адказ апанент Чапліна Леанід Гозман звярнуў увагу, што «протаіерэй Усевалад Чаплін толькі што сказаў: дзякуй Богу, што будзе вайна».

«Калі людзі прывыклі жыць занадта спакойна, лепш, каб была», — кіўнуў Чаплін.

Таксама протаіерэй выказаўся на тэму ўзаемаадносін улады і грамадства ў Расіі: «Наш народ сябе ад начальства не аддзяляе. Як вы ні спрабуеце раскалоць народ і ўладу, нічога не атрымліваецца. Ідэя адзінства народа і ўлады гэта як раз натуральная для нашага народа, праваслаўнага у большасці сваёй народа, і для мусульманскіх народаў Расіі — гэта натуральная ідэя. Нічога вы з гэтым не зробіце».

На пытанне аб тым, чаму цэркы і святары так багата ўбраныя, Чаплін даў шыкоўны адказ: «Людзі прыходзяць і купляюць самі святару залачоны крыж, купляюць машыны і купляюць золата для іканастаса і ўпрыгожваюць абразы. Якраз на іканастас і на іконы звычайна бізнес нам нічога не дае. Людзі прыходзяць і кажуць: хочам, каб у храме быў пазалочаны патрыярх, пазалочаны крыж, ці нешта ў гэтым родзе».

Нагадаем, што Усевалад Чаплін — афіцыйны прадстаўнік Маскоўскай патрыярхіі.

Зміцер Міцкевіч
http://nn.by/?c=ar&i=151513

2. Цяжка такое каментаваць у сьвяточныя дні, аднак ведаць варта. Cлухайце і глядзіце на відэо: Мітрапаліт Павел: Нам нічога не застанецца, як адкруціць кранік чарнобыльскі

“Хартыя 97”, 25 сьнежня 2013 года

Новы Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел мяркуе, што для большасці расейскіх людзей “жыццё і гарэлага шэлега не вартае”.

У снежні 2011 года тады яшчэ мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі пракамэнтаваў масавыя пратэсты ў Расеі пасля сумнеўных парламэнцкіх выбараў.

Прапануем вам азнаёміцца з светаўспрыманне наступніка кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі Філарэта, які пайшоў на спачынак.

http://www.charter97.org/be/news/2013/12/25/82633/



Categories: Мараль, Рэлігія

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: