Этнацыд беларусаў: Страшныя лічбы русіфікацыі: з 2010 года колькасць белмоўных вучняў зменшылася на 43 тысячы, белмоўнае студэнцтва практычна ліквідавана

“Наша Ніва”, 5 ліпеня 2015 года

Калі такая палітыка працягнецца, беларуская мова можа першай са славянскіх выйсці з ужытку.

Канстытуцыя Беларусі дэкларуе роўнасць дзвюх дзяржаўных моваў, аднак у рэальнасці атрымаць адукацыю па-беларуску складана. З кожным годам колькасць беларускамоўных школ скарачаецца. А вышэйшая адукацыя на беларускай мове практычна ліквідавана.

Аднак калі знайсці беларускамоўную групу ў садку альбо клас у школе/гімназіі цяжка, але магчыма, то каледжы і ўніверсітэты спрэч рускамоўныя. Нягледзячы на шматразовыя просьбы грамадзян аб адкрыцці беларускамоўнага ўніверсітэта і той факт, што тысячы школьнікаў сканчаюць школы на беларускай мове, Нацыянальнага ўніверсітэта па-ранейшаму няма.

На ўсю Беларусь сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю па-беларуску атрымлівае каля 600 чалавек! Прытым што яшчэ ў 2010 годзе, перад чацвёртым прэзідэнцкім тэрмінам Аляксандра Лукашэнкі, гэтая лічба складала 5 000 чалавек. А ў 1994 годзе такіх былі дзясяткі тысяч.

«Наша Ніва» параўнала, наколькі змянілася колькасць беларускамоўных вучняў і студэнтаў ва ўсіх сферах адукацыі з 2010 года.

Садкі — мінус 6100 чалавек

Першая, хоць і не абавязковая, прыступка адукацыі — дзіцячыя садкі. У іх ходзяць кожныя тры з чатырох маленькіх беларусаў. «Двухмоўных» садкоў не бывае — ці па-беларуску, ці па-руску.

За кошт дэмаграфічнага ўздыму ў апошнія гады колькасць дзетак у садках павялічылася. Аднак колькасць тых, хто займаецца па-беларуску, скарацілася на 6100 чалавек.

Ва ўсходняй Беларусі доля беларускамоўных вучняў скацілася з 10% да 8%, у цэнтральнай і заходняй Беларусі лічба трымаецца на ўзроўні 15—18% (было 17—24%).

У Мінску ў беларускамоўныя групы запісаныя менш за 3 тысячы дзетак. Гэта ўсяго 3,2% ад агульнай колькасці.

  2010 2014
  колькасць* доля колькасць* доля
усяго навучэнцаў 384 410,6
па-беларуску, з іх: 49,2 12,8% 43,1 10,5%
Мінск 3,1 3,8% 2,9 3,2%
Брэстчына 9,8 16,8% 9,1 14,7%
Віцебшчына 4,7 10% 3,8 7,8%
Гомельшчына 5,6 9,7% 4,8 7,9%
Гродзеншчына 8,8 19% 8,3 18,2%
Міншчына 13 24,2% 10,4 18,2%
Магілёўшчына 4,3 10,4% 3,6 8,2%

*у тысячах чалавек

Школы — мінус 43 300 чалавек

У школах паказчыкі не такія нізкія, але нават на такім узроўні беларускамоўнасць трымаецца толькі за кошт вясковых школ. Сярод 135 тысяч беларускамоўных школьнікаў толькі 14 500 вучацца ў гарадах.

У Мінску доля стабільна нізкая, у абласцях адбываецца імклівае скарачэнне.

Напрыклад, на Міншчыне ў 2010 годзе па-беларуску навучалася кожнае трэцяе дзіця. Цяпер — кожнае чацвёртае.

Для ўсходняй Беларусі і такія лічбы недсяжныя. Там беларускамоўная адукацыя адкацілася з 17—18% да 12—13%.

Белстат даведкава паведамляе, што па-польску вучацца 917 чалавек, а па-літоўску — 59 чалавек. Цікава, што гэтыя лічбы якраз-такі растуць.

2010 2014
колькасць*
доля колькасць*
доля
усяго навучэнцаў 940,4** 931,3**
па-беларуску 178,4 19% 135,1 14,5%
Мінск 2,3% 3,9 2,3%
Брэстчына 24,5% 32,4 20,6%
Віцебшчына 18,6% 13,1 12,1%
Гомельшчына 18% 18,7 12,8%
Гродзеншчына 21,8% 18,1 16,9%
Міншчына 31,9% 35,7 25,7%
Магілёўшчына 16,9% 13,5 12,7%

* у тысячах чалавек

** дадзеныя без уліку спецшкол

Сярэдняя спецыяльная адукацыя — мінус 2900 чалавек

Беларускамоўныя класы ў каледжах зменшыліся да лічбаў статыстычнай памылкі — 300 чалавек на ўсю краіну. У 2010 годзе было ў дзесяць разоў больш!

Апроч таго, 21 800 (16,9%) студэнтаў навучаюцца па-руску і па-беларуску. На практыцы гэта значыцца, што толькі адзінкавыя дысцыпліны выкладаюцца на беларускай мове.

2010 2014
колькасць доля колькасць доля
усяго навучэнцаў 167 600 129 000
па-беларуску 3 200 1,9% 300 0,2%

ВНУ — мінус 1400 чалавек

Падобная сітуацыя і ў вышэйшай адукацыі. Паводле статыстыкі, па-руску і па-беларуску навучаюцца 149 200 чалавек (41,1%). Але ў лік іх уваходзяць студэнты, у якіх па-беларуску можа чытацца толькі адзін нейкі курс.

На беларускай жа мове навучаецца ўсяго 300 чалавек, фактычна гэта толькі філалагічныя групы плюс нешматлікія групы гістфака. За пяцігодку лічба зменшылася ў 6 разоў.

Дарма інтэлігенцыя крыкам крычыць: без стварэння Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта, без выкладання ў ВНУ на роднай мове мове пагражае знікненне. Тэма для чыноўнікаў застаецца «неактуальнай».

2010 2014
колькасць доля колькасць доля
усяго 442 900 362 900
па-беларуску 1 700 0,4% 300 0,1%

Ягор Марціновіч
http://nn.by/?c=ar&i=152272



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: