Этнацыд беларусаў: Камітэт ААН разгледзіць скаргу менчука на затрыманне за сцяг Украіны

“Хартыя 97”

10.07.2015

Ілля Дабратвор
Фота: RFE/RL

Актывіст апазіцыі Ілля Дабратвор атрымаў паведамленне з Камітэта правоў чалавека ААН аб рэгістрацыі ягонай скаргі на парушэнне права на свабоду мірных сходаў.

30 снежня 2013 г. ён знаходзіўся каля помніка Тарасу Шаўчэнка ў Менску, насупраць амбасады Украіны ў Беларусі, і трымаў дзяржаўны сцяг Украіны. Гэтым дзеяннем актывіст хацеў выказаць салідарнасць і падтрымку ўкраінскаму народу на яго шляху да еўрапейскай інтэграцыі. За гэта праз 12 дзён Ілля Дабратвор быў затрыманы і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці: суд Цэнтральнага раёна Менска пакараў яго штрафам у 8 базавых велічынь за «Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства» (арт. 23.34 КаАП).

Як піша сайт праваабарончага цэнтра «Вясна», грамадскі актывіст не апусціў рукі: падаў скаргу на пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Менска ў Менскі гарадскі суд, а потым і ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Скаргу яго абодва суда адхілілі, а пастанову аб адміністрацыйным правапарушэнні пакінулі без зменаў. Такім чынам, Ілля Дабратвор вычарпаў усе сродкі ўнутранай прававой абароны ў спробе адстаяць свае правы, на што выдаткаваў амаль год.

9 верасня 2014 ён падаў скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН (КПЧ), у які звяртаў увагу на парушэнне яго права на свабоду мірных сходаў і свабоду выказвання меркавання і папрасіў:

– Прызнаць яго ахвярай парушэння дзяржавай-удзельніцай яго правоў прадугледжаных артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах;

– указаць дзяржаве на неабходнасць перагляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, а таксама выплаце кампенсацыі ў суме не меншай за суму штрафу і сумы судовых выдаткаў;

– указаць дзяржаве на неабходнасць прывядзення нацыянальнага заканадаўства аб свабодзе мірных сходаў у адпаведнасць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах і на недапушчальнасць паўтарэння такіх парушэнняў у будучыні.

Нарэшце на днях актывіст атрымаў адказ з Камітэта правоў чалавека.

«Ваш зварот, які быў пададзены Камітэту правоў чалавека для разгляду ў адпаведнасці з Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, быў зарэгістравана ў якасці паведамлення №2622/2015.

У адпаведнасці з правілам 97 Працэдуры Камітэта, копія паведамлення была накіраваная дзяржаве-ўдзельніку сёння з просьбай, што любая інфармацыя або назіранне ў дачыненні да пытання прымальнасці і сутнасці паведамлення павінна быць накіравана ў Камітэт цягам шасці месяцаў. Любы адказ ад дзяржавы-ўдзельніка будзе вам паведамлены своечасова, каб вы маглі яго пракаментаваць, калі пажадаеце», – гаворыцца ў ім.

Актывіст упэўнены, што хай пакуль Беларусь не гатовая несці адказнасць па ўзятых на сябе абавязаннях, усё роўна калі-небудзь ёй давядзецца гэта рабіць.

«Факты парушэнняў дзяржавай правоў чалавека трэба збіраць, сістэматызаваць, даводзіць справы да КПЧ і пастаянна нагадваць уладам, што яны парушаюць узятыя на сябе абавянні. Я планую прайсці ўсю неабходную працэдуру. Няхай бегае і хаваецца ўлада, а не дэмакратычныя актывісты. Калі будуць пытанні ці заўвагі з боку афіцыйных уладаў Беларусі – я гатовы на іх адказаць», – пракаментаваў адказ КПЧ Ілля Дабратвор.



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: