Асобы: Ігар Аліневіч

 Радыё “Свабода”

Ігар Аліневіч нарадзіўся 24 верасьня 1983 году. Пасьля сярэдняй школы скончыў унівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па спэцыяльнасьці інжынэр-электроншчык. Удзельнічаў у працы над расейска-беларускім спадарожнікам. Падчас вучобы зрабіў перапынак на год, каб папрацаваць на круізным лайнэры ў Карыбскім моры, што дапамагло пабачыць іншыя краіны і ўдасканаліць веды ў замежных мовах. Са школьных гадоў цікавіўся гісторыяй, асабліва анархісцкага руху, чытаў працы і вывучаў жыцьцё ягоных заснавальнікаў, тэарэтыкаў і практыкаў: Бакуніна, Крапоткіна, Нестара Махно ды іншых. Знаёмыя Ігара называюць яго інтэлектуалам і надзвычай цікавым чалавекам. Сам ён лічыць сябе анархістам і заявіў на судзе, што не адмаўляецца ад сваіх поглядаў.

Затрыманы сілавікамі ў цывільным 28 лістапада 2010 году ў Маскве, Ігар Аліневіч быў вывезены імі ў невядомым накірунку, і толькі праз суткі стала вядома пра яго знаходжаньне ў СІЗА КДБ у Менску.

27 траўня 2011 году суд Заводзкага раёну Менску пакараў Ігара 8 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ён быў абвінавачаны паводле часткі 2 артыкулу 339 КК РБ (хуліганства, зьдзейсьненае групай асобаў) і частак 2 і 3 артыкулу 218 КК (пашкоджаньне маёмасьці агульнанебясьпечным спосабам і ў асабліва буйным памеры).

Першапачаткова яго абвінавачвалі ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) па эпізодах нападу на расейскую амбасаду ў ноч з 30 на 31 жніўня 2010 году, а таксама за ўдзел у акцыі каля Генштабу Узброеных сілаў Беларусі 19 верасьня 2009 году. Затым абвінавачаньне было пашыранае: акрамя эпізоду па Генштабе, Аліневічу інкрымінавалі напады на казіно «Шангры Ла», на офіс банку «Масква-Менск» 31 траўня 2010 году, на расейскую амбасаду 30 жніўня 2010 году і на Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсьціна 6 верасьня 2010 году.

Праваабарончыя арганізацыі адзначаюць, што суд над Ігарам Аліневічам і іншымі фігурантамі справы адбываўся з шэрагам парушэньняў, і таму зьняволеных па гэтай справе нельга лічыць законна асуджанымі. Так, затрыманьне Ігара Аліневіча ў Маскве і далейшая перавозка яго ў СІЗА КДБ у Менск адбываліся з парушэньнем устаноўленых працэдураў, у тым ліку працэдуры экстрадыцыі беларускіх грамадзянаў з Расейскай Фэдэрацыі. Пры затрыманьні ён быў пазбаўлены магчымасьці атрымаць дапамогу з боку адваката і, такім чынам, магчымасьці абскардзіць затрыманьне. Цягам папярэдняга сьледзтва да абвінавачаных ужываліся псыхалягічны ціск і катаваньні.

Перад тым, як яго перавялі ў іншы СІЗА — па вул. Валадарскага ў Менску — Ігару прапаноўвалі працаваць на ўлады ў якасьці хакера, ад чаго той катэгарычна адмовіўся. Па словах маці Ігара, ён адмаўляўся ад супрацоўніцтва з КДБ тройчы, і менавіта за гэта на самой справе і трапіў пад крымінальны перасьлед.

Да суду Аліневіча трымалі ў ізалятары КДБ «Амэрыканка». Пра гэты час Ігар напісаў і здолеў перадаць на волю кнігу-дзёньнік «Еду ў Магадан». Пасьля выхаду кнігі стаўленьне адміністрацыі калёніі да Ігара Аліневіча зрабілася больш жорсткім.

Адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі Наваполацку, у ліпені 2014 года пераведзены у калёнію «Віцьба-3».

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Цікаўны

24.08.2015 17:32
Ігар, ці зьбіраецеся вы пасьля вызваленьня працягваць сваю анархісцкую дзейнасьць? Не абавязкова ў самай радыкальнай форме, але ж?
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 12:15
Анархізм – частка майго сьветапогляду, ўспрыманьня сьвету, якую я падзяляю ўжо больш за 16 гадоў. Усе выпрабаваньні ў маім жыцці, у тым ліку турма, толькі ўмацоўвалі ўва мне гэтую ідэю, ідэю вызваленьня асобы ад любога прыгнёту.

Як такі радыкалізм зусім ня галоўнае ў анархізму. Першачарговую ролю займаюць стваральныя прынцыпы:

1. Прамая дэмакратыя. Свабода азначае магчымасьць і здольнасьць грамадзяніна ўдзельнічаць кожны дзень у грамадзка-палітычным жыцьці. Гістарычныя прыклады – Рымскі Форум часоў ранняй рэспублікі, Афінская дэмакратыя, самакіраваньне эўрапейскіх гарадоў 12-14 стагодзьдзяў. Сучасныя камунікацыі дазваляюць зьвесці транзактные выдаткі да мінімуму, зрабіць прыняцце рашэнняў празрыстым і аптымальным;

2. сындыкалізму. Вытворчыя сілы не павінны канцэнтравацца ў руках вузкай групы алігархаў. Лепшая матывацыя работніка – быць саўладальнікам і сакіраўніком прадпрыемства. Гэта дазволіць ліквідаваць эксплюятацыю і зрабіць грамадзяніна матэрыяльна незалежным. Пакуль чалавек працуе па 8-12 гадзін у дзень і ледзь зводзіць канцы з канцамі, не магчымая сапраўдная свабода па прычыне банальнай недахопу часу і псыхалягічнага адчужэньня.

3. Гуманізм. Мэтай анархічнай сыстэмы зьяўляецца выхаваньне незалежнага, ўсебакова адукаванага, творча разняволенага чалавека. Усё для развіцьця асобы, каб яна ніколі ня ведала духоўнага рабства.

Мяне цікавіць самаарганізацыя грамадзтва праз добраахвотныя асацыяцыі грамадзян, развіцьцё асабістай ініцыятывы і гарызантальных сувязяў у грамадзтве. Грамадзтва пераадолее любыя выпрабаваньні.


Імя:: Алексей Горад:: Минск

24.08.2015 18:37
Игорь, как за это время изменились ваши отношения с друзьями и близкими? Отвернулся ли от вас кто-то или наоборот все поддерживали?
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 12:18
Был юн и глуп, ценил я сложность
Своих знакомых и подруг
А после стал искать надежность
И резко сузился мой круг/Губерман/

Большасць маіх да турэмных прыяцеляў адсеяліся, затое цяпер я ведаю, хто мае сапраўдныя сябры. Гэта – тыя, хто маральна адседзеў разам са мной. У дачыненьні да такіх людзей слова “сябар” пішацца з вялікай літары. Шчасьлівы той, у каго ёсьць нават адзін такі Сябар!


Імя:: Vadzim Aleksandrovič Горад:: Miensk

24.08.2015 19:29
Ščyra vinšuju z vyzvaleńniem! U Vas cudoŭnaja mama!!!!!

Asabista z Vami amal nieznajomy, ale – paśla Vašaha zatrymańnia – davodziłasia čuć ad absalutova polityčna niezaangažavanych parsun słovy kštałtu: “Nu, jesli uže Łuka Olenia paviazał, to jemu samomu ostałoś nie tak dołgo…”

Ci adčuvajecie Vy ŭ sabie potencyju stacca tym samym astańnim ćvikom, jaki budzie zabivacca ŭ damavinu łukašenkavaha režymu?

Ci nazapasili ŭ sabie za hady adsidki dastatkova energii dla zapusku reakcyi dzialeńnia, skiravanaj na socyjalnaje raźniavoleńnie…

Jak, na Vašu opiniju, spałučyci socyjalnyja tektoničnyja zruchi z aspektami nacyjonalnaha daśpiavańnia?

Zahadzia padziačny za adkazy. Pry patrebie možacie raźličvać na maje spryjańnie.

Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 12:30
Мне чужы пафас псыхатыпу Героя-Вызваліцеля. Рэжым павінен зьмяняцца дзеяньнямі народу, а не самаадданымі адзіночкамі. Вера ў месію і авангард выклікае ў мяне толькі ўсьмешку. Бо менавіта такія людзі становяцца самымі бесчалавечнымі тыранамі. Толькі сам народ мае права і абавязак вырашаць свой лёс.

Зразумейце, справа не ў Лукашэнку – справа ў сыстэме. Кіруючая кляса і неапрыгонны мэнталітэт перамоляць любых прагрэсараў.
Кожны чалавек мае права самастойна выбіраць сваю культурную ідэнтычнасьць. Анархіст можа падзяляць як касмапалітычны, гэтак і нацыянальны светапогляд. Я нарадзіўся і вырас у Беларусі. Мэнтальна я – беларус.


Імя:: alexanderburakov Горад:: Mahileu

24.08.2015 21:28
Spadar Ihar,

Ci pravilna budzie ličyć u sučasnaj Biełarusi mienavita anarchistaŭ avanhardam biełaruskaj moładzi, vakoł jakoha buduć hurtavacca siły, što narešcie zdolejuć zmianić režym?

Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 12:32
Калі быць шчырым з самім сабой – на дадзены момант такой прыцягальнасьці няма.

Імя:: Виктор

24.08.2015 23:43
Когда отбудете за границу, Игорь? Ваша мама говорила о том, что Вы не останетесь жить в Беларуси после освобождения. Так когда же? Прочитав Ваши интервью, я только поддерживаю Ваш отъезд, желательно как можно быстрее.
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 12:35
Сустрэчнае пытаньне – няўжо нехта ўсур’ёз лічыць, што я ўяўляю пагрозу для ўладатрымцаў? У турме я зразумеў – хто бяжыць, таго і б’юць. Аднойчы я ў сьпешцы ўжо зьехаў:) Зьеду – калі палічу патрэбным.

Імя:: Глупы пінгвін Горад:: Менск

25.08.2015 04:53
Спадар Аліневіч, наколькі я ведаю, Вы чалавек рускамоўны. Кнігу ў зьняволеньні Вы напісалі па-руску, нават назва яе – цытата з папулярнага рускага рэчытатыву. Гэта ў Расеі ёсьць Магадан, у Беларусі няма, але Вам ён спатрэбіўся ў назьве. Наколькі я ведаю, Вас абвінавачвалі (ня буду пытацца, ці мелі Вы сапраўды дачыненьне да гэтага) ў кіданьні кактэйлю Молатава ў рускае пасольства, як адказ на рэпрэсіі супраць рускіх анархістаў – удзельнікаў акцыяў у абарону Хімкінскага лесу ў Падмаскоўі. Дык атрымліваецца, што дзіўны чынам Вы, як і Пуцін – адэпт «Рускага сьвету», для Вас Беларусь – гэта частка адзінай культурнай і палітычнай рускай прасторы? Кнігу Вы пісалі па-руску, з рускімі культурнымі алюзіямі, змагаліся за рускіх братоў-анархістаў (праблемы і пакуты беларускіх «буржуазных» палітыкаў Вас менш хвалявалі), Вашыя духоўныя бацькі – ізноў жа рускія Бакунін і Крапоткін. Дык што для Вас Беларусь – адно пляцдарм інтэрнацыянальнай вялікай рэвалюцыі супраць буржуазнага ладу? Толькі не хітрыце, калі ласка, не кажыце, што беларуская мова таксама прыгожая і што Вы шкадуеце, што не вучылі яе ў школе. Вы чалавек мужны, сваімі пакутамі Вы заслужылі права мець любую пазыцыю. Дык як мужны чалавек, адкажыце, як ёсьць.
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 12:42
“У Расеі ёсьць Магадан, а ў Беларусі няма”.

У Беларусі ёсьць свой Магадан. Вы проста там яшчэ не былі. Хоць, калі зірнуць па-філязофску, уся Беларусь – адзін суцэльны Магадан, дзе “па перыметры гараць ліхтары”. Калі ж зірнуць гістарычна, то Магадан усеяны ўвесь беларускімі косткамі.

Як абсалютная большасць беларусаў, я вырас у рускамоўнай сям’і, у асяроддзі такіх жа аднагодкаў, ні больш, ні менш. Наконт “рускага свету”, то для гэтага трэба, мабыць, адчуваць нейкую прагу да рускасьці. За сабой такога не заўважаў.

Першым анархічным тэарэтыкам, з якім я азнаёміўся, быў італьянец Эрыка Малатеста, а зусім не Бакунін з Крапоткіным.

Беларусь для мяне – асобная краіна са сваім мэнталітэтам. Гэта – мая Радзіма. Менавіта мэнталітэт я лічу краевугольным каменем грамадства, а не эканоміку і дзяржаўнасьць. Дарэчы, па гэтым крытэры я не лічу Расію цэласнай краінай. Сібір і ёсць Сібір, а поўдзень – гэта поўдзень.

Мне няма справы да нацыянальнасьці людзей. У чалавеку я шукаю ўнікальную асобу, а не масавы шаблон. Ці зьяўляецца анархіст рускім або амерыканцам – ён – мой паплечнік, бо мы жадаем аднаго і таго ж – Свабоды!


Імя:: Ігар Горад:: Гомель

25.08.2015 10:12
Сп Ігар, што вы чыталі ў зьняволеньні? Што новага для сябе адкрылі? дарэчы- ці чытаюць зэкі ўвогуле?
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 13:11
Чытаньне было маім асноўным заняткам у лягэры. Яшчэ ў самым пачатку мне вельмі пашанцавала. Маім сукамернікаў ў СІЗА КДБ быў Аляксандр Фядута. Шляхетны эрудыт і літаратар. Ён склаў мне сьпіс высакакласнай мастацкай літаратуры. Але галоўнай крыніцай кніг стала мая мама, якая даставала ўсю цікавую літаратуру і ўмудралася ўсімі праўдамі і няпраўдамі перадаваць мне. Наша кватэра ператварылася ў сапраўдны кніжны склад.

Я перачытаў мноства ўспамінаў вязняў ГУЛАГа, царскіх турмаў і сучасьнікаў. У прыватнасці, успаміны Хадаркоўскага і Пераверзіна, Аляксандра Новікава, Ігара Губермана. А “Дзеці Арбата” Рыбакова, “Архіпелаг ГУЛАГ” Салжаніцына, кнігі Шаламава сталі для мяне сапраўднымі адкрыцьцямі. Таксама я імкнуўся вывучаць навуковую літаратуру, у асноўным з галіны сацыялёгіі, псіхалёгіі, эканомікі і інфармацыйных тэхналёгій. Нават атрымоўвалася даставаць палітычную літаратуру, у прыватнасці працы Крапоткіна “Навука і анархія”, Эрыха Фрома “Здаровае грамадства”. А яшчэ я вучыў на памяць вершы. Гэта дапамагала мне ў ШІЗА, калі хадзіў ад сьценкі да сьценкі камеры.

Зьняволены ў зоне чытае. Многія аб’ядноўваюць свае кнігі ў цэлыя размеркаваныя бібліятэкі, таму што афіцыйна захоўваць можна толькі пяць кніг. Вялікім попытам карыстаюцца “Граф Монтэ-Крыста” Дзюма (з гэтага пачынаюць усё зняволеныя), “Адрынутыя” Гюго, “Шантар” Робертса, “Закладнік” Пераверзін і нават “Гульня тронаў” Марціна. Памятаю, як адзін хлопец (забойца-малалетка) кожны дзень прыбягаў да мяне, каб падзяліцца ўражаньнямі аб характарах герояў “Вайны і міру” Талстога.

Як аказалася, душа чалавека шматгранная. Нават у ізгояў ёсць макулінкі высокіх чалавечых пачуцьцяў, тонкі ўнутраны сьвет. Яны маглі б жыць інакш.


Імя:: Ірына

25.08.2015 12:52
Ігар, вам не здаецца, што адразу пасьля вызваленьня можна трохі зьменшыць сваю рыторыку? Ніхто не ставіць пад сумненьне вашу мужнасьць. Але я асабіста стаўлю пад сумненьне вашу “даросласьць” — бо разам з вамі пакутвалі вашы бацькі. Ім вызваленьня ад страху за вас, здаецца, ніхто ня даў і ня дасьць– апроч вас самога. Вы згодны, што вы і вашы сябры маюць такую адказнасьць?
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 13:21
Я прыйшоў дадому. Абняў маці і бацьку, сустрэў сястру пасля пяцігадовага расстаньня. А ў ложачку спалі мае пляменьнікі, якіх я бачыў раней толькі на фотаздымках. Вось – што цалкам паглынае мяне цяпер….

Адзіная прычына ўсіх маіх інтэрвію – пачуцьцё абавязку перад СМІ, якія асьвятлялі нашу справа і тымі незнаёмымі мне людзьмі, якія падтрымлівалі нас у вельмі цяжкія часы. Ніякія ляўры або статус публічнай фігуры мне не патрэбныя. Але, калі казаць, то шчыра – так, як яно ёсьць на самой справе. Ды і як казаць інакш, калі краіна ідзе ў прорву, калі дзесяткі тысяч людзей жывуць у лягэрах на становішчы рабоў, калі кожны дзень арыштоўваюць і вялікага і малога, калі мала хто ўсьведамляе, што можа быць наступным у лесвіцы несвабоды.


Імя:: Віталь

25.08.2015 13:23
З вашага і Дзядка інтэрвью незразумела: або анархісты заклікаюць краіну да новага Майдану і выступаюць за гвалтоўныя дзеянні, або яны, аналізуючы сітуацыю, бачаць такое развіццё?
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 13:22
Што тычыцца Майдана, то пытаньне журналіста гучала так: “Магчымы ён у Беларусі ці не”. Я ня маю ўлады над тымі, хто расстаўляе акцэнты. Дурняў лезці з шашкай на танкі няма. Лягеры зьбілі ўсю падобную дурноту. Ды і нельга забываць, што сам па сабе Майдан — не панацэя: разбурэньне мінулага без стваральнага пляну будучыні і сіл на яго рэалізацыю – бессэнсоўна.

Імя:: A.

25.08.2015 14:05
Игорь,
дошла ли тебе хоть 1 открытка из Польши?

И вообще, пропускали ли письма и открытки из-за границы? Какое письмо было самым неожиданным?

Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 13:31
З Польшчы дайшлі дзясяткі паштовак і некаторыя патрэбныя ў лагеры прадметы ад польскіх экс палітвязняў. Кожная рэч была адабрана з любоўю і веданьнем умоваў у турме, таму яны для мяне былі неацэнныя, таму што пацьвярджалі маю веру ў людзкую салідарнасць. З шалікам я не раставаўся на працягу ўсяго майго знаходжання ў лягэры.

Усяго ж я атрымаў некалькі тысяч лістоў з Волі. Лісты аказалі мне неацэнную падтрымку маральнага духу. Я яшчэ тады сказаў сабе, што калі наша справа выклікае такую салідарнасьць у людзей, то ўсё было нездарма, хаця б дзеля аднаго гэтага. Салідарнасьць – гэта лепшы сродак ад кайданоў апатыі і цынізму, ад якіх грамадзтва павінна абавязкова вызваліцца. Людзі так з’ядналіся!

Аб маёй маме можна асобны фільм здымаць, пра тое, як вакол яе ўтвараліся кругі салідарнасьці з людзей усіх саслоўяў.
Дзякую вам ад усяго сэрца!

Самы нечаканы ліст … Складанае пытаньне. І ўсё ж ён прыйшоў ад чалавека, пра каго я і не падазраваў, што так шмат значу для яго, нават праз некалькі гадоў забыцьця.


Імя:: Zmahar

25.08.2015 14:11
Ці маеце Вы сорам? У прыватнасці за тое, што зрабілі і робіце.
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 13:32
Когда с самим собой наедине
Обкуривал я грязный потолок
То каялся в единственной вине
Что жил гораздо медленней, чем мог
/Игорь Губерман/

Імя:: Аляксей

25.08.2015 23:29
Няўжо зонаўскі рэжым дазволіў напісаць і перадаць ТАКУЮ кнігу? Ці былі з гэтым нейкія праблемы й як ты их вырашаў?
Дзякуй за кнігу, яна дадала мне дадатковую параною (ня блытаць са страхам), якой не бывае зашмат калі жывеш у РБ.
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 13:37
Кнігу вынес зьняволены пры вызваленьні, адзін з тых “крымінальнікаў”, да якіх грамадзтву справы няма. Магчыма, яго імя калі-небудзь будзе агучана, калі ён таго пажадае. Але для гэтага патрэбна яго воля.

Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць Радыё Свабоды за іх падтрымку. Асабліва хацелася б вылучыць перадачу “Свабода ў турмах”, якая падымае пытаньні турмы. Яна была тым глытком свежага паветра, якая даходзіла да арыштантаў па той бок кратаў.

Трымайцеся, пацаны! Нішто не забыта.


Імя:: Andrei Горад:: Goradnia

26.08.2015 01:42
Dobry dzen Igar.
Velmi rady ,shto Vy i Vashy siabry na”takzvanaj vole”.Dziakuj Vam za nezlomnasc. Padobna ,Vy godny shchyry chalavek.Heta dobry pryklad dlia inshyh u Belarusi.
Hryscjane imknucca zhyc u ljubovi,i bezumouna supracstaiac zlomu (graham iak svaim tak i vakol siabe).Na kolki ja razumeju,anarhisty bachac zlo u dziarzhave(dziarzhaunym aparace nasillia) i zmagajucca suprac jae.Ci ne zdaecca Vam,shto u Belarusi, adnoj z asnounyh i realnyh form zmagannia z getym rasejskamounym rezhymam – josc, menavita ,nasha rodnaja belaruskaja mova?Mne zdaecca,shto heta velmi pazityuna , praduktyuna i neabhodna dlia usih nas.Heta mozha salidaryzavac nas, ne gledziachy na palitychnyia pogliady.
Dziakuj jashche raz.
Berazhy Vas Bozha.
Zhyve Belarus!
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 14:16
Безумоўна, наяўнасьць асобнай мовы дазваляе народу адчуваць нейкую адасобленасьць і дадае салідарнасьці ў выпадку вонкавай пагрозы.
Але калі гаворка ідзе пра расклады ў грамадзтве, дык мова ніяк не ўплывае. Мне абыякавая мова тыранаў, я не дзялю прыгнятальнікаў свабоды на сваіх і чужых.
Для мяне мова – сродак камунікацыі, і я ня ведаю, ці можна ў эпоху глябалізацыі аднавіць згубленую мову ў маштабах грамадзтва.

Імя:: Tom Горад:: Brest

26.08.2015 03:28
Игорь, какие на сегодняшний день у Вас ограничения: запрещен ли вам выезд из страны, из города; нужно какое-то время отмечаться в ровд? Судимость остаётся непогашенной?
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 14:26
Асаблівых абмежаваньняў няма.

Імя:: Аляксей Горад:: Менск

26.08.2015 10:30
Добры Дзень, Ігар! Рады вашаму вызваленню. Хацеў спытаць Вас, як Вы ставіцеся да Праваслаўнай Царквы і веры ў Бога?
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 14:32
Атэіст. Я шукаю дабро ў чалавечых учынках, а не рэлігіі.

Імя:: Зарына

26.08.2015 10:35
Ці чакала вас дзяўчына? Калі так – ці дачакалася? Якія вашы погляды на сям’ю?
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 14:34
Не. Але ёсьць цудоўныя дзяўчаты, якія мне пісалі. Для арыштанта значна прасьцей сядзець без трывог за каханую. Ды й з маім ладам жыцьця пытаньне крайне складанае.

Імя:: Глядя со стороны

26.08.2015 11:16
Не считаете ли вы, что всякий раз, когда освобождают политических, администрация колоний вздыхает с облегчением? Ведь это для отвода глаз, когда вас закрывают в ШИЗО, появляются сообщения типа “из-за незастёгнутой пуговицы”. Какой контролер в состоянии изо дня в день слушать ваши типа ” даже 10 процентов активного меньшинства могут поменять ситуацию в стране” или ” мы не признаем государства и его наказаний”, или “мы не принимаем прошения от врага” (а ведь приняли?!) и остальные пассажи о чести и достоинстве анархистов, которых исторически иначе чем бомбистами не называют? Как докладывать обо всех этих рефлексиях вышестоящему вплоть до самого высокого начальства и получать за это от него по башке? Конечно,только как о нарушении тюремного режима. Из-за таких как вы любой охранник, которому все равно, кого охранять, может в петлю полезть.
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 14:44
Вядома ж, палітзэкі – галаўны боль для адміністрацыі. Бо палітычныя маюць магчымасьць надаць галоснасьці фактам карупцыі і самадурства («беспредела»), на якіх стаяць усе зоны. Ня кажучы ўжо аб тым, што адэкватны начальнік думае пра сваю ўласную будучыню: бо некалі ж усё скончыцца і адавядзецца адказаць.
Дарэчы, нас вызвалялі ў дзень работніка пэнітэнцыярнай сыстэмы, 22 жніўня!
Во ўжо сьвята напэўна было, не інакш тры гармонікі парвалі.
У маёй згодзе на памілаваньне ніхто патрэбы ня меў: як пасадзілі, гэтак і выпусьцілі.

Імя:: Бывший сокамерник Горад:: Почти Киев

26.08.2015 13:19
Игорь, рад, что вышли. Очень рад, что Вы не изменились.
А Честертона прочли — “Человек, который был четвергом”?
Адказаць
Імя:: Ігар Аліневіч

26.08.2015 15:02
Вітаю, былы сукамэрнік!
Я і сам рады, што захаваў сябе. Дзякую за кнігі, яны далі мне першасны штуршок. Чэстэртана прочытаў на самым пачатку, яшчэ ўвосень 2011. Але сэнс (калі я правільна зразумеў) я ўсьвядоміў значна пазьней.
Не разьвітваюся. 😉


Categories: Асобы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: