Дэвід Джэймс Мідоў: УПЛЫЎ ПАЛІТЫЧНАЙ КУЛЬТУРЫ НА РОЗНЫЯ БАКІ ПОСТ-САВЕЦКІХ ПАЛІТЫЧНЫХ І ЭКАНАМІЧНЫХ ПЕРАЎТВАРЭНЬНЯЎ: Параўнаньне досьведу Латвіі і Беларусі пачынаючы з 1991 года (дысэртацыя на атрыманьне ступені доктара філасофіі)

logo for chasopis

David James Meadows THE EFFECT OF POLITICAL CULTURE ON DIFFERENT SIDES OF THE POST SOVIET POLITICAL AND ECONOMIC REFORMS: Comparison of the experience of Latvia and Belarus since 1991 (Doctor of Phylosophy thesis)

David James Meadows https://experts.dal.ca/expert/david-meadows

Рэдакцыя часопіса палічыла магчымым даць выбраныя часткі з заключэньня дысертацыі Д.Д. Мідоў (2012, Галіфакс, Канада), прысьвечанай параўнаньню разьвіцьця дзьвюх краін Латвіі і Беларусі ў пост-савецкі перыяд (пераклад з англійскай мовы Пятра Мурзёнка). Аўтар паказаў, што палітыка-культурныя светапогляды, якія фармуюцца гістарычным рэлігійна-культурным асяроддзем, маюць цэнтральны ўплыў на асаблівасьці палітыка-эканамічнага развіцьця, абранага краінай. У прыватнасьці паказана, што рознанапраўленыя палітыка-эканамічныя арыентацыі Латвіі і Беларусі, былі абумоўлены рознымі палітычна-культурнымі светапоглядамі, вобразам жыцьця, рэлігіяй і гістарычнай памяцьцю, якія інфармуюць цяпер латышоў і беларусаў пра ідэі, перакананьні і перавагі, што тычацца мадэляў жыцьця ў дачыненні да адпаведнай палітыка-эканамічнай арганізацыі грамадства і кіруючай ролі дзяржавы ў эканоміцы. Адзначана, што Беларусь мае сваю ўласную паслядоўную і унікальную нацыянальную ідэнтычнасьць, якая проста зьмяшчае розныя ідэі, насуперак нарматыўным вызначэньням, пабудаваным многімі дасьледчыкамі. Да недахопаў працы можна аднесьці амаль поўнае упушчэньне аўтарам тых асьпектаў гістарычнай памяці беларусаў, зьвязаных з уплывам заходняй культуры, у часы калі Беларусь была асноўным складнікам Вялікага Княства Літоўскага і пазьней, знаходзячыся ў складзе Рэчы Паспалітай. А менавіта, беларускімі дасьледчыкамі (А. Краўцэвіч, В. Куплевіч) паказан шэраг асаблівасьцяў развіцьця культуры ў тыя часы, якія сьведчаць аб значным уплыве Рэфармацыі, Контр-рэфармацыі і іншых еўрапейскіх каштоўнасьцяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Рэдакцыя мяркуе, што чытачам будзе цікава прачытаць не толькі прапануемыя вытрымкі з дысертацыі, а і зазірнуць у саму працу

(http://dalspace.library.dal.ca/bitstream/handle/10222/15371/Meadows,%20David,%20PhD,%20POLI,%20August%202012.pdf?sequence=3).

Кароткі зьмест вынікаў

Латвія
У цэлым, моцная палітычная воля Латвіі пры дэ-саветызацыі і пераходзе да рыначнай эканомікі праз комплекс ліберальных рэформаў, а таксама жаданьне вярнуцца ў Еўропу было пераважна абумоўлена ліберальным індывідуалістычным палітыка-культурным светапоглядам Латвіі, які гістарычна існаваў у Латвіі, і які ўключаў моцныя прэферэнцыі да правоў і свабод асобы, прыватнай уласнасьці, абмежаваньня ролі дзяржавы ў эканоміцы, а таксама наяўнасьцю рэфарматарскіх настрояў. Як паказана ў раздзеле 4, ключавым крытычным гістарычным момантам, які быў вызначальным у гістарычнай эвалюцыі латвійскай палітычнай культуры, і які цьвёрда ўключыў Латвію ў культурную сферу Заходняй цывілізацыі, было яе далучэньне да Заходняга хрысьціянства з далейшым уплывам Пратэстанцкай рэфармацыі і Лютэранства.

Рэлігійна большасць латышоў далучылася да лютэранства, якое заахвочвала пісьменнасьць, індывідуалізм, індывідуальную роўнасьць, прыватную ўласнасьць, і рэфармізм, і якое ў значнай ступені было пад уплывам піетызма (плынь лютэранства з пачатку 17 стагоддзя, ад слова piety – набожнасьць, П.М.), які стаў папулярным сярод латышоў дзякуючы Мараўскаму Братству (the Moravian Brethren). Палітычна, Латвіяй кіравалі нямецкая шляхта, Швецыя, а затым, пачынаючы з 1795, расійскія цары, якія кіравалі Латвіяй значна няўмешваючыся, што дазваляла мець большую адкрытасьць і культурную аўтаномію з-за сілы Балтыйскага нямецкага дваранства, якое кіравала Балтыйскім рэгіёнам на працягу стагоддзяў. Эканамічна большасьць этнічных латышоў да сярэдзіны дваццатага стагоддзя жылі ў сельскай мясцовасьці і мелі доўгі досьвед з прыватнай уласнасьцю, і моцныя традыцыі прыватных хутароў. У светапоглядзе і гістарычнай памяці вясковых латышоў прыватная ўласнасьць часта ўяўлялася на ўзроўні святасьці. На працягу ўсёй гісторыі назіралася таксама ўстойлівая практыка латвійскага супраціву супраць аўтарытарных замахаў на асабістую свабоду і прыватную ўласнасьць, што бачна па шматлікіх сельскіх паўстаньнях на працягу стагоддзяў, і асабліва прыкметна падчас расійскага кіраваньня, якія былі шмат у чым абумоўлены ў большасці выпадкаў пастаянным голадам на зямлю сярод сельскіх латышоў. Што цікава, што гэты супраціў адбываўся не толькі на аснове рэфлексіўнай анты-рускасьці. Замест гэтага, як паказана ў раздзеле 4, у аснове супраціву ляжаць латышскія гістарычныя ліберальна-індывідуалістычныя светапогляды і лад жыцьця, што было відавочна падчас многіх сялянскіх паўстаньняў з васемнаццатага стагоддзя, у перыяд нацыянальнага абуджэньня, падчас супраціву русіфікацыі, падчас няўдалай рэвалюцыі 1905 года, падчас рускай рэвалюцыі, і падчас адначасовай латвійскай вайны за незалежнасьць (1918-1920).

Гістарычна ліберальна-індывідуалістычная палітычная культура Латвіі расквітнела ў перыяд незалежнасьці (1918-1940) паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі, асновы гэтай культуры былі пабудаваны на гістарычнай традыцыі, светапоглядзе, і спосабах жыцьця незалежных прыватных фермераў Латвіі. У 1940 годзе Латвія была гвалтоўна і незаконна ўключана ў склад СССР, і ў выніку латвійскія пагляды на 2-ю сусьветную вайну фармуюцца ў спецыфічнай сітуацыі, калі будучы літаральна заціснутай паміж молатам і кавадлам, яна была спачатку захоплена Савецкім Саюзам, затым Германіяй, а затым зноў апынулася ў Савецкім Саюзе. Як паказана ў раздзеле 4, многія латышы актыўна супраціўляліся савецкім войскам, спачатку неахвотна апранаючы нямецкую уніформу для барацьбы з савецкай акупацыяй, а затым у якасьці партызан, вядомых як лясныя браты, якія былі актыўнымі з 1945 і да сярэдзіны 1950-х гадоў. У кожным акце ўзброенага супраціву было прадэманстравана, што латышскія гістарычныя ліберальна-індывідуалістычныя светапогляды былі ключавымі ў інфармаваньні аб дзеяньнях барацьбітоў і пераважнай большасьці сельскай латышскай грамадскасьці, якая падтрымлівала групы супраціву, што змагаліся за свабоду Латвіі і абарону яе гісторыка-культурнага ладу жыцьця, якім наўпрост пагражала савецкая агрэсія. Такім чынам, гістарычная памяць латышоў аб 2-й сусьветнай вайне разглядае перамогу СССР, як вяртаньне рэпрэсіўнага рэжыму акупацыі.

У цэлым, да 1945 года, большасьць латышоў былі сельскімі жыхарамі. У раздзеле 4 паказана, што гэта зьмянілася пасьля 1945 года, падчас другога перыяду савецкай акупацыі, калі ў Латвіі адбывалася значнае савецкае прамысловае развіцьцё, і Латвія станавілася адным з вядучых “прамысловых рухавікоў” савецкай эканомікі. Аднак, паколькі прыняцьце палітычных і эканамічных рашэньняў у значнай ступені кантралявалася этнічнымі-расейцамі / славянамі ці русіфікаванымі латышамі, якіх прызначала Масква, большасьць этнічных латышоў адносіліся адмоўна да савецкага эканамічнага прамысловага развіцьця. Гэта з’явілася следствам гвалтоўнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі і знішчэньня індывідуальнага фермерства, развіцьцём цяжкай індустрыі пасля 1949 года, што прывяло да дэградацыі навакольнага асяроддзя ў сельскай Латвіі, масавай іміграцыі этнічных рускіх / славян ў Латвію, у выніку чаго этнічныя латышы амаль сталі меншасьцю ў сваёй уласнай краіне, ва умовах вымушанай русіфікацыі, і пастаянных нападак на рэлігію і культуру. Сапраўды, было паказана, што адбывалася сутыкненьне культур у Савецкай Латвіі, што заўважна па многіх прадэманстраваных актах супраціву на працягу ўсяго перыяду, як гвалтоўных, так і пасіўных, з боку этнічных латышоў у адносінах да савецкага рускага кіраваньня. Адсочваючы матывы латвійскага супраціву ў ключавых выпадках на працягу савецкай улады, было паказана, што камуністычныя ідэі ніколі не карысталіся шырокім даверам сярод этнічных латышоў і былі чужымі іх гістарычным, ліберальным, палітычным і культурным светапоглядам, спосабам жыцьця, і гістарычнай памяці. Акрамя таго, паказана, што гэтыя светапагляды і лад жыцьця не зніклі ў час савецкай эры.

Такім чынам, было паказана, што супраціў мас, які ўзнік падчас перыяду “гласности и перестройки” з іх некаторымі свабодамі, быў не новай з’явай для латышоў, а караніўся ў ліберальна-індывідуалістычных палітыка-культурных светапоглядах, вобразе жыцьця і гістарычных ўспамінах, якія здаўна гістарычна пераважвалі ў Латвіі, і якія савецкія ўлады не здолелі знішчыць. Менавіта яны служылі натхненьнем для масавага супраціву з сярэдзіны 1980-х гадоў і да 1991 года. Сапраўды, латышскі народ, як эліта, так і большасьць грамадства, лічыў, што савецкая камандая палітыка была не толькі безпасьпяховай, але была чужой і ненатуральнай у палітыцы і культуры, якія насільна навязваліся Латвіі рускімі, якія дамінавалі ў Савецкім Саюзе.

З пункту гледжаньня латышоў савецкая сістэма была як процілеглай, так і шкоднай для латвійскіх палітыка-культурных інтарэсаў. Больш таго, пасьля перанесеных няўгод на працягу пяцідзесяці гадоў, гвалтоўна праведзеных супраць сваёй волі пад панаваньнем СССР / Расіі, этнічныя латышы выявілі інтэнсіўную тугу і жаданьне да аднаўленьня індывідуальнай свабоды і права на прыватную ўласнасьць. Такія імкненьні да індывідуальнай свабоды і права на ўласнасьць спалучаюцца з анты-дзяржаўнымі поглядамі аб абмежаваньні ролі дзяржавы, з велізарнай верай у рынак, і культам прыватнай уласнасьці, якія шырока падзяляюць большая частка латвійскай эліты і члены грамадства (глядзяць на прыватную ўласнасьць як на святасьць), і якія, як правіла, ненавідзяць і не давяраюць дзяржаўнаму планаваньню. Як паказана ў разьдзеле 5, гэта вера ў рынак і культ прыватнай уласнасьці прывялі да меркаваньня, што рынкавая эканоміка была «лепшым», «правільным», «нармальным» і «натуральным» спосабам для таго, каб арганізаваць палітыка-эканамічныя справы грамадства ў мэтах садзейнічаньня эканамічнаму росту і развіцьцю ў цэлым. Большасць латышоў як правіла, разглядаюць пераход да ліберальнай рынкавай эканомікі як важны крок у дэ-саветызацыі, у забяспячэньні свабоды, вяртаньня да Заходняй Еўропы і да нармальнага жыцьця.

Беларусь
У адрозненьне ад латышоў, беларускія эліты і грамадства мелі супрацьлеглы пункт гледжаньня адносна савецкай сістэмы, што тлумачыць чаму беларусы не былі гатовыя сур’ёзна разглядаць комплексныя ліберальныя рэформы, бо большасьць эліты і тых, хто ў грамадстве, не разглядалі савецкую сістэму, як парушаную. У цэлым, адсутнасьць у Беларусі рэформ тлумачыцца калектывісцкім палітычна-культурным светапоглядам, абумоўленым у Беларусі гістарычна, якому спрыяюць калектыўныя / супольныя інтарэсы, адсутнасьць традыцыі і культа прыватнай уласнасьці, прызнаньне актыўнай ролі дзяржавы ў эканоміцы, палітычная пасіўнасьць і патэрналісцкія тэндэнцыі на карысьць моцнага лідэра. У раздзеле 6 паказана, што крытычным гістарычным момантам у гістарычнай эвалюцыі беларускай палітычнай культуры быў арыгінальны рух Беларусі ў кірунку Праваслаўнага хрысціянства і яе ўключэньне ў сферу рускай праваслаўнай культуры. Што да рэлігійных каштоўнасьцяў, то Руская праваслаўная царква ў Беларусі была іерархічнай, і прапагандавала ролю калектывізму / супольнасьці, пасіўнасьці, патэрналізму, абсалютызму, моцнага дзяржаўнага кіраваньня, і аўтарытарнага кіраўніцтва. У такім рэлігійна-культурным асяроддзі не надавалася ўвага такім каштоўнасцям як індывідуалізм, свабода асобы, індывідуальная пісьменнасьць, і прыватная ўласнасьць. Акрамя таго, нягледзячы на тое, што Беларусь мела гістарычныя сувязі з Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай, існавалі і моцныя ўсходнія культурныя сувязі, якія непарыўна звязвалі сярэдняга беларуса з Расіяй і рускім праваслаўем, што мела доўгатэрміновыя наступствы для фармаваньня палітыка- культурнага сьветапогляду унікальнага для беларусаў. Палітычна, з 1795 года, рускія цары, якія мелі моцныя прамыя сувязі з праваслаўнай царквой, кіравалі Беларусьсю абсалютысцкім і аўтарытарным чынам, што дазволіла рэлігійна-культурным уплывам Расіі і рускаму праваслаўю, мець культурную гегемонію на землях Беларусі. На працягу ўсёй гісторыі ў Беларусі назіралася ўстойлівая практыка пасіўнасьці і пакорлівасьці да аўтарытарнага праўленьня, а таксама сельскі лад жыцьця, які садзейнічаў калектыўным / абшчынным правам, а не індывідуальным свабодам. Эканамічна беларусы засталіся пераважна сельскім насельніцтвам аж да сярэдзіны 20-га стагоддзя. Аднак, у адрозненьне ад латышоў, у беларусаў гістарычна амаль не было досьведу працы з індывідуальнай прыватнай уласнасьцю, замест якога існаваў палітыка-культурны лад жыцьця, якому былі характарэрныя традыцыі калектывізму і кіраваньня ўласнасьцю сельскай абшчынай. Хаця ў Беларусі часткова была прыватная ўласнасьць, аднак такія прыватныя ўладаньні ў значнай ступені кантраляваліся не беларусамі, а як правіла, польскімі магнатамі ці рускімі арыстакратамі. У гэтых раёнах, этнічныя беларусы заставаліся прыгоннымі ў феадальнай дзяржаве і пераважна жылі ў сельскай мясцовасьці. Як вынік, культ прыватнай уласнасьці ў Беларусі адсутнічаў. Беларусь атрымала свой першы сучасны адчувальны вопыт дзяржаўнасьці ў рамках БССР, дзе дзяржаўнае будаўніцтва і палітыка-эканамічнае развіцьцё будавалася і ўмацоўвалася на аснове існаваўшых раней калектывісцкіх, камунальных і патэрналісцкіх культурных светапоглядах, гістарычна распаўсюджаных сярод беларусаў (раздзел 6). Беларусы таксама падзялялі негатыўную гістарычную памяць у дачыненьні да досьведу, які мелі беларусы, пражываючы ў заходніх землях Беларусі, што былі пад польскім валадарствам ў міжваенны перыяд. Акрамя таго, беларусы маюць розны палітыка-культурны светапогляд і гістарычную памяць у дачыненьні да 2-й сусьветнай вайны. Па-першае, беларусы прынялі больш пазітыўны погляд на пакт Молатава-Рыбентропа, таму што гэта скончыла польскае панаваньне над заходнімі землямі Беларусі, і адбылося ўз’яднаньне гістарычна-культурных земляў Беларусі ў адну палітычную структуру, якой была БССР. Акрамя таго, землі Беларусі таксама былі цэнтральным пунктам прасавецкай анты-нямецкай партызанскай вайны, дзе мясцовае насельніцтва ўтварыла ядро прасавецкіх партызанскіх сіл, якія ў асноўным мелі масавую падтрымку з боку насельніцтва. У выніку, гістарычная памяць беларусаў аб Другой сусьветнай вайне ўтрымлівае шмат патрыятызму, дзе савецкая перамога азначала не толькі вызваленьне ад панаваньня нямецкіх захопнікаў, але таксама разглядалася як сумесная перамога беларусаў і БССР з рускімі ў Вялікай айчыннай вайне. Такім чынам, для беларусаў, канец 2-й сусветнай вайны, разглядаўся як вызваленьне і перамога, і як адна з ключавых гістарычных падзеяў у гісторыі БССР. Сапраўды, многія з лідэраў беларускай партызанкі далей адыгрывалі значную ролю ў якасьці ключавых беларускіх нацыянальных дзяржаўных дзеячаў БССР на працягу большай часткі перыяду пасьля 1945 года.

У цэлым, большасць беларусаў да 1945 года былі сельскімі жыхарамі, Аднак, сітуацыя пачала зьмяняцца ў Беларусі пасьля значнага савецкага прамысловага развіцьця ў пасляваенныя гады; краіна стала адным з вядучых “прамысловых рухавікоў” у савецкай эканоміцы. На працягу гэтага часу, беларускія палітычныя лідэры карысталіся вялікім палітычным капіталам і даверам, у сувязі з іх бездакорнай прасавецкай пазіцыяй і мінулым вопытам у якасьці лідэраў партызанскага супраціву падчас 2-й сусьветнай вайны, што адлюстравалася ў тым, што яны мелі значную аўтаномію ў прыняцьці рашэньняў у параўнаньні з Латвіяй і іншымі савецкімі рэспублікамі. Гэта азначала, што Савецкая ўлада не разглядалася, як зьнешняя або культурна чужая, таму што беларусы ў значнай ступені пераважалі пры прыняцьці рашэньняў у апараце БССР. Акрамя таго, у адрозненьне ад латышоў, большасьць беларусаў у значнай ступені разглядалі савецкае эканамічнае і прамысловае развіцьцё і мадэрнізацыю, дасягнутую ў БССР, як пазітыўны прагрэс. Сапраўды, у параўнаньні з Латвіяй, у Беларусі была вельмі малая адносная маса нізавога супраціву савецкай уладзе, які быў відавочны ва ўсіх перыядах, і, асабліва, у перыяд галоснасьці і перабудовы у Латвіі, які разглядаўся негатыўна ў гістарычнай памяці беларусаў.

Увогуле, дзяржаўнае будаўніцтва і палітыка-эканамічнае развіцьцё ў БССР, як правіла, ацэньвалася станоўча паводле сьветапоглядаў і гістарычнай памяці беларусаў. Гэта унікальная гістарычная спадчына захавалася нават з распадам Савецкага Саюза; калектывісцкі, камандны стыль, і палітычныя дзяржаўніцкія ідэі не былі дыскрэдытаванымі сярод большасьці беларускай эліты і грамадзян. Беларусы адчуваюць значную настальгію па савецкаму палітыка-эканамічнаму жыцьцю ў БССР, што можна назіраць па значнаму патрыятызму ў адносінах да БССР у гістарычнай памяці вялікай колькасьці беларусаў.

Вынікам такіх прасавецкіх і калектывісцкіх светапоглядаў было тое, што беларусы не былі гатовыя нават сур’ёзна разглядаць рэальную рэформу пасля 1991 года, паколькі яны не лічылі тую сістэму, якая існавала пры БССР, як парушаную. У цэлым, у палітыка-культурным сьветапоглядзе беларусаў было мала месца як для сучаснай рынкавай трансфармацыі, так і не было жадання радыкальна дэ-саветызавацца або адыйсьці ад Расіі.

У адрозненне ад латышоў, беларускія эліты і грамадства лічылі, што палітыка каманднай савецкай эпохі была пасьпяховай, якая была ў значнай ступені ў гармоніі з палітыка-культурным светапоглядам і не разглядалася як чужая па культуры. У выніку, ліберальныя палітыка-культурныя ідэі і каштоўнасьці, якія былі ўласьцівы латышам у іх адносінах да рынку і іх культ уласнай нерухомасьці, у значнай ступені адсутнічалі ў палітыка-культурным жыцьці ў Беларусі. Акрамя таго, беларусы таксама не адчувалі мэтазгоднасьці пераходу да Заходняй Еўропы, і больш выяўлялі жаданьне падтрымліваць цесныя сувязі з Расеяй, і не таму, што ім не хапала нацыянальнай ідэнтычнасьці, але з-за пераважнага адчуваньня, што арыентацыя на Расію была «правільнай» і «натуральнай», дзякуючы цеснай культурнай спадчыне Беларусі і Расіі. З такога палітыка-культурнага пункту гледжаньня, гэта дапамагае зразумець, чаму падобныя калектывісцкія і дзяржаўныя мадэлі з савецкія часаў, па-ранейшаму захоўваюцца ў Беларусі пры Лукашэнку доўгі час пасьля распаду СССР у 1991 годзе. У раздзеле 7 паказана, што ў Лукашэнкі атрымалася кансалідаваць і ўзаконіць сваё праўленьне, гуляючы на гэтых пераважных палітычных і культурных поглядах і гістарычнай памяці, шырока распаўсюджаных як сярод беларускіх элітаў, так і ў грамадстве.

Тэарэтычныя наступствы
Асноўныя палітыка-культурныя тэарэтычныя развагі гэтай дысертацыі, якія тлумачаць разбежныя патэрны постсавецкага палітыка-эканамічнага развіцьця паміж Латвіяй і Беларусьсю, ляжаць у тэорыі культуры, заўважнага ў рамках Сацыяльнага канструктывізму. Вынікі дысертацыі пацьвердзілі гіпотэзу аб тым, што палітыка-культурныя светапогляды гуляюць цэнтральную ролю ў вызначэньні мадэлі палітыка-эканамічнага развіцьця абранага дзяржавай; яна ў сваю чаргу падтрымлівае і выказвае давер да культурных тэорый сацыяльнага канструктывізму, а таксама выявіла сур’ёзныя недахопы пры абмеркаваньні іншых канкуруючых тэарэтычных плыняў.
Традыцыйныя тэорыі міжнародных адносін (МА) і міжнароднай палітычнай эканоміі (МПЭ) сутыкаюцца з сур’ёзнымі праблемамі з самага пачатку, паколькі Латвія і Беларусь былі ў падобных геаграфічных пазіцыях, былі падобныя па энергетычных рэсурсах, і мелі аналагічныя стратэгічныя стымулы і абмежаваньні, якія маглі б разглядацца як значны цяжар, які мог уплываць на здольнасьць Латвіі і Беларусі радыкальна змяніць іх адпаведныя адносіны да Расіі ў дачыненьні да змяншэньня залежнасьці, павышэньня аўтаноміі і фарміраваньня новых альянсаў. Паказана, што эканамічна ні Латвія, ні Беларусь не знаходзіліся ў адносна добрых пазіцыях, каб радыкальна пераарыентаваць сваю макраэканамічную і знешнеэканамічную палітыку ад Расіі, бо былі моцна залежнымі ад былога савецкага рынку ў гандлі, экспартных рынках, і імпарце сыравіны, матэрыялаў і энергіі. Акрамя таго, тэорыі МА і МПЭ мелі значныя праблемы ў тым, што многія эканамічныя аглядальнікі на Захадзе і ў ліберальна настроеных міжнародных арганізацыях, такіх як МВФ і Сусьветны банк, раілі Латвіі не праводзіць тых рэформ, якія б маглі выключыць яе з эканамічнай арбіты Расіі, а таксама тое, што Латвія пачала працэс ўсёабдымнай рэформы задоўга да таго моманту, калі краіны ЕС фактычна сасьпелі да перспектывы бачыць Латвію сябрам ЕС. У цэлым, тэорыі МА і МПЭ ня здолелі растлумачыць прычыны разыходжаньняў паводзін Латвіі і Беларусі таму, што гэта літаратура адэкватна не ўспрыняла роль унутраных палітычных фактараў, якія самі па сабе сыгралі важную роль у фарміраваньні дзяржаўнай палітыкі, асабліва тых, якія нясьлі ідэйную скіраванасьць, і ў прыватнасьці, роль палітычнай культуры.

Выбары Латвіі і Беларусі, у дачыненьні да мадэлі палітыка-эканамічнай трансфармацыі пасля 1991, мелі наступствы, як для унутранай, так і для міжнароднай сферы, і былі часта цесна ўзаемазьвязаны. У той час як тэорыі параўнальнай паліталогіі, такія як гістарычны інстытуцыяналізм, рацыянальны інстытуцыяналізм і чыста ідэалагічныя падыходы сацыяльнага канструктывізма, у якіх ідэі сканцэнтраваны на элітным узроўні, і асабліва тыя, якія выкарыстоўваюць механізмы нацыянальнай свядомасьці, адкрылі перспектыўныя напрамкі для даследаваньняў, вынікі гэтай дысертацыі таксама паказалі, што метадалагічныя праблемы ўзнікаюць пры разглядзе гэтых механізмаў, і што факты з Латвіі і Беларусі ствараюць значныя праблемы для тэарэтычных тлумачэньняў. У выпадку з Латвіяй, могуць мець месца спробы прывесьці аргументы паводле гістарычнага інстытуцыяналізма аб тым, што ідэі рэфармаваньня былі паспяхова рэалізаваны ў Латвіі таму, што яна мела вопыт незалежнай дзяржавай у міжваенны перыяд. Аднак, у дачыненьні да Латвіі такія аргументы недастатковыя, таму што калі яна была гвалтоўна ўключана ў склад СССР, гэтыя фармальныя інстытуцыйныя структуры міжваеннага перыяду былі цалкам дэмантаваныя будучы цалкам уключанымі ў склад савецкіх адміністрацыйных і інстытуцыйных структур. Такім чынам, як Латвія, так і Беларусь былі падобныя з пункту гледжаньня наяўнасьці інстытуцыйных структур, якія былі ў значнай ступені інтэграванымі ў цэнтральную інстытуцыянальную камандную структуру савецкай палітычнай эканоміі. Акрамя таго, паказана (раздзел 6), што Беларусь, падчас яе існаваньня ў якасьці БССР, захавала большую інстытуцыйную аўтаномію прыняцьця рашэньняў ад Масквы, чым Латвія, што было заўважна ў большай свабодзе беларускіх лідэраў у палітыка-эканамічных пытаньнях, дзе БССР разглядалася як асобная адміністрацыйная акруга, і мела шмат уласнай нацыянальнай эканамічнай інфраструктуры. Акрамя таго, Беларусь, якая мела сваё прадстаўніцтва ў ААН, мела сваё міністэрства замежных спраў, і асобную пазіцыю ў пытаньнях абароны, утвараючы асобную Беларускую ваенную акругу ў складзе савецкіх узброеных сіл. Тым не менш, кажучы пра даўгавечнасьць і ўтрыманьне гістарычных ўстаноў, згаданых вышэй, гэтага недастаткова каб растлумачыць неправядзеньне рэформ у Беларусі. На самай справе, большасьць беларускага грамадства, і асабліва яе эліты не разглядалі савецкую сістэму, як парушаную. У цэлым, гістарычныя аргументы інстытуцыяналізма з’яўляюцца недастатковымі для таго каб растлумачыць прычыны ўсёабдымнай рэформы ў Латвіі і няздольнасць рэфармаваньня ў Беларусі. Такія тлумачэньні, былі не ў стане растлумачыць, чаму камуністы ў Латвіі былі больш эфектыўна выдалены з ключавых пазіцый, у той час як у Беларусі, мясцовыя камуністы першапачаткова захоўвалі значныя рычагі ўлады, і чаму такі аўтсайдар, як Лукашэнка, быў у стане атрымаць уладу і эфектыўна кансалідаваць аўтарытарны рэжым, які захаваў аўру легітымнасьці. Акрамя таго, зьвяртаючы ўвагу ў першую чаргу на даўгавечнасьць гістарычных устаноў, каб растлумачыць адсутнасьць зменаў у Беларусі, і, такім чынам, разглядаючы другарадныя ідэалагічныя змены, такія тэорыі выпускаюць з пад увагі культуралагічныя асьпекты, што такія ўстановы гістарычна звязаны і ўзаконены ў грамадстве. Пры гэтым, тэорыі гістарычнага інстытуцыяналізму не ў стане растлумачыць адсутнасьць рэформаў у Беларусі, як вынікаючыя з палітыка-культурнага светапогляду, ладу жыцьця і гістарычнай памяці, знойдзеныя ў вялікіх сегментах беларускага грамадства. Беларускі палітыка-культурны светапогляд падзяляе не толькі значную настальгію па БССР, але таксама захоўвае трывалыя адносіны калектывізма, камунальнай маёмасці, і патэрналізму ў выглядзе схільнасьці да дзяржаўніцкіх рашэньняў і аўтарытарнага кіраўніцтва пры вырашэньні надзённых палітыка-эканамічных праблем.

Аргументы рацыянальнага інстытуцыяналізму таксама недастатковыя для тлумачэньня разбежных палітыка-эканамічных дасягненьняў Латвіі і Беларусі па некалькіх прычынах. У той час як рацыянальныя аргументы мелі рацыю паказваючы на перавагу ліберальных ідэй у Латвіі ў пост-1991 перыяд, такія тлумачэньні не змаглі ўдакладніць карані канкрэтных ідэй, і, такім чынам, як правіла, выкарыстоўваць ідэі спецыяльным чынам, каб дапамагчы ліквідаваць недахопы гэтых рацыянальных тэарэтычных асноў, паніжаючы палітычныя паводзіны і ідэі інструментальных разлікаў разумнага эгаізму.

Напрыклад, было паказана, што распаўсюджаныя сярод рацыянальных аргументаў ліберальныя ідэі выступалі як “ліхтарыкі” у Латвіі, дапамагаючы яе ўраду знайсьці новыя палітычныя рашэньні, каб вырашыць надзённыя праблемы, якія адбываліся пасля падзеньня камунізму, таму што камуністычныя ўстановы і ідэі проста дыскрэдытавалі сябе з-за дрэннай эканамічнай дзейнасьці ў савецкі перыяд. (3 Savchenko. (2000). Rationality, Nationalism and Post-Communist Market Transformations., p. 90).

Аднак, гэтыя аргументы супярэчлівыя, калі разглядзець прасьцейшыя доказы, якія паказваюць, што і Латвія, і Беларусь паспыталі значную індустрыялізацыю і развіцьцё пасля 1945 года ў савецкі час, і абедзьве былі адносна ў роўных умовах, займаючы верхнюю частку сярод былых савецкіх рэспублік у адносінах да высокай сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі (напрыклад, даход на душу насельніцтва, адукацыю, ахову здароўя, урбанізацыю і дабрабыт). Акрамя таго, у перыяд непасрэдна пасьля атрыманьня незалежнасьці, і Латвія, і Беларусь па-ранейшаму сутыкаліся з аднолькавымі эканамічнымі сітуацыямі, былі падобныя па ўзроўню развіцьця, былі ў значнай ступені прамыслова развітыя і заставаліся непарыўна звязанымі з савецкай каманднай эканомікай.

Іншыя даследаваньні, якія ўключаюць рацыяналістычныя ідэі, былі таксама важныя пры аналізе працэса прыватызацыі, як па глыбіні разуменьня палітычных платформ розных палітычных партый Латвіі, так і ў дэманстрацыі важнасьці таго, што ідэі з’яўляюцца ключавымі фактарамі эканамічнай трансфармацыі.(44 See for example, Nissinen. (1999). Latvia’s Transition to a Market Economy.) Аднак, такія тлумачэньні працэса трансфармацыі былі кароткажывучымі, бо сцвярджалі, што такія ліберальныя ідэі былі «новымі», і пераважна тлумачыліся экзагеннымі знешнімі ўздзеяньнямі, такімі як «Вашынгтонскі кансенсус». Як вынік, гэтыя тлумачэньні ня здолелі ўключыць унутраныя ідэалагічныя і гісторыка-культурныя фактары, дзякуючы якім асноўныя палітычныя партыі аб’ядналіся ў Сейме Латвіі на карысць хуткіх ліберальных рэформаў, а не таму, што большасьць латвійскіх выбаршчыкаў неаднаразова падтрымала такія пра-рэфарматарскія партыі. Увогуле, занадта шмат увагі надаецца таксама экзагенным ідэалогіям з боку МВФ і «Вашынгтонскага кансэнсусу». У выпадку Латвіі, такі ліберальны светапогляд ня быў “новым”, а меў карані, якія гістарычна існавалі раней у Латвіі (палітычна-культурны светапогляд, лад жыцьця, гістарычная памяць).

Латвійскія палітыкі наўмысна праігнаравалі савет дарадцаў МВФ у шматлікіх выпадках. Той факт, што ліберальныя ідэі былі на самай справе нулявымі ў Беларусі, і што беларусы не пайшлі тым жа шляхам, як Латвія, выразна паказвае на тое, што ў гэтым ёсць іншыя прычыны. Параўнаньне Латвіі і Беларусі мае вырашальнае значэньне для невыкарыстаньня рацыяналістычных аргументаў. Сапраўды, ідэі «вашынгтонскага кансэнсусу» аднолькава “прысутнічаць” ў абодвух месцах. Тым не менш, гэтыя ідэі “працавалі” ў Латвіі, а не ў Беларусі, таму што Латвія была ўжо культурна схільная\гатовая да тых ідэй, у той час як Беларусь – не. Значныя разыходжаньні былі таксама знойдзеныя пры выкарыстаньні рацыяналістамі ідэйнага тлумачэньня, асабліва ў тым, што латышы мелі “антыпатыю да ўсяго савецкага,” і жаданьне вэстэрнізацыі, што па-праўдзе мела месца; аднак не браліся пад увагу ні гістарычныя культурныя фактары, з-за якіх гэта антыпатыя была настолькі моцная, ні тым больш сама па сабе мэта “вэстэрнізацыі” не была важнай, бо на самой справе была ідэя вяртаньня ў Еўропу, часткай якой латышы гістарычна і культурна з’яўляліся, адрэзаныя ад яе гадамі савецкай / расійскай акупацыі. У дысэртацыі прадстаўлены дакладныя гістарычныя сведчаньні прысутнасьці заходніх ліберальных светапоглядаў, спосабаў жыцьця, звычак, і традыцый, якія характарызуюць палітыка-эканамічныя паводзіны латышоў у розныя перыяды на працягу ўсёй гісторыі, асабліва цяпер падчас першага перыяду незалежнасьці Латвіі, дзе дзейнічае рынкавы капіталізм і індывідуальная прыватная уласнасьць. Савецкая ўлада была не ў стане пагасіць у Латвіі гістарычныя ліберальна-індывідуалістычныя культурныя традыцыі. Камуністычныя ідэі ніколі не мелі шырока даверу, каб распачацца ў Латвіі, і былі процілеглымі ў адносінах да гістарычнай ліберальна-індывідуалістычнай палітычнай культуры.

Рацыяналістычныя падыходы маюць сур’ёзныя недахопы ў тлумачэньні і розных палітыка-эканамічных паводзін у Беларусі (5), якія ўключаюць адсутнасьць ідэалогіі ў Беларусі, у параўнаньні з высокай падтрымкай ліберальных ідэй у такіх краінах, як Латвія, што прывяло не толькі да адсутнасьці рэформаў, але таксама да страты мэты, і пошуку рэнты аўтарытарнымі элітамі.(6 6 See for example, Åslund. (2002). Building Capitalism., p. 393; Eke and Kuzio. (2000). “Sultanism in Eastern Europe.,” p. 538; Havrykyshyn. (2006). Divergent Paths in Post-Communist Transformation., p. 245, 272; Havrykyshyn. (2007). “Fifteen Years of Transformation.,” p. 12, 13).

Такія тлумачэньні недастатковыя, каб зразумець шлях Беларусі, таму што, нягледзячы на адсутнасьць ліберальнай ідэалогіі ў Беларусі, там моцна прысутнічае сярод элітаў і грамадства ідэалогія спрыяльная для калектывісцкіх, абшчынных, дзяржаўніцкіх,патэрналісцкіх і аўтарытарных метадаў кіраваньня палітыка-эканамічных адносінамі, якія найбольш заўважны пры апытаньнях грамадскай думкі, назіраньні за інтэрв’ю з беларускімі элітамі, па навінах пра сучасную беларускую палітыку.

Акрамя таго, паколькі большасьць рацыяналістаў, каб падтрымаць свае тлумачэньні, выкарыстоўвае такія фактары, як дамінуючае становішча алігархаў, то такія аргументы сур’ёзна аспрэчваюцца, бо ў Беларусі, у асноўным дзякуючы ўплыву прэзідэнта Лукашэнкі, было значна менш праблем з алігархамі, чым у іншых падобных краінах, якія вырашылі не праводзіць лібералізацыю, напрыклад, у Расіі. Недахопы рацыяналістычных аргументаў відавочны ў адносінах да матываў “рэнты”ў беларускіх чыноўнікаў, паколькі рашэньні Лукашэнкі не былі ў інтарэсах бюракратаў. Можна сказаць, што беларускія эліты і грамадства кіраваліся ў сваіх паводзінах палітыкі не рацыяналістычнымі матывамі.

Рацыяналістычныя тэорыі, якія таксама ўключаюць спецыяльныя ідэі нацыяналізму і нацыянальнай ідэнтычнасьці, цьвердяць перш за ўсё, што нацыяналістычныя ідэі былі выкарыстаны інструментальна латвійскімі элітамі ў выглядзе абмежавальнага грамадзянства і законаў аб мове для таго, каб выключыць палітычных апанентаў і атрымаць матэрыяльную карысць для мясцовых элітаў. Аднак, як паказана, гэтыя тлумачэньні не з’яляюцца адэкватнымі, каб зразумець прыняцьце палітычных рашэньняў у Латвіі (7 See for example, Steen. (2000). “Ethnic Relations, Elite and Democracy.,” p. 70; Laitin. (1991). “National Uprisings in the Soviet Union”; Feldmann. (2001). “The Fast Track from the Soviet Union.”)

Хаця трэба адзначыць, што этнічныя латышы атрымалі дамінуючае становішча ў адміністрацыйным апараце ўрада Латвіі пасьля атрыманьня незалежнасьці. Такім чынам, такія рацыяналістычнаыя тэорыі нацыяналізму ўпускаюць момант, што такія законы былі больш, чым проста тупой нацыяналістычнай рэакцыяй, якая выкарыстоўвалася для атрыманьня матэрыяльнай выгады, што відавочна ў сувязі з адсутнасьцю такіх выключных пераваг, як гэта бачна па адказах на пытаньне “ці этнічныя грамадзяне павінны мець перавагу у працы над меншасьцямі”, а таксама з назіраньняў за элітай па выніках інтэрв’ю, у якіх указываецца ў першую чаргу на ідэалагічныя матывы ў дасягненьні палітычных мэтаў, а не рацыянальныя, матэрыялістычныя матывы (раздзел 5).

Акрамя таго, існуюць істотныя недахопы з аргументамі, што такія зьмены ў складзе персанала ва ўрадзе вынікалі з матывацыі, каб атрымаць магчымасьці рэнты-зарплаты, таму што рост рэформ, якія адбываліся ў Латвіі на працягу 1990-х гадоў, адмяніў многія старыя механізмы і магчымасьці савецкай эпохі, якія эліты маглі б выкарыстоўваць для атрыманьня рэнты-зарплаты. У раздзеле 3 паказана, што ў няпрофільных палітычных інстытутах, дзе магчымасьці для рэнты былі больш дасягаемымі, не абавязкова назіраліся значныя зьмены персаналу. Замест гэтага, дадзеныя сьведчаць, што дамінаваньне этнічных латышоў было найбольш заўважна ў асноўных інстытутах дзяржаўнага прыняцьця рашэнняў, і ў меньшай ступені у іншых інстытуцыйных структурах урада. Як паказана ў раздзелах 3 і 5, буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы савецкай эпохі былі ў значнай ступені ўкамплектаваны і кіраваліся этнічнымі рускімі-славянамі падчас савецкай улады і заставаліся такімі ж у бліжэйшы перыяд пасля аднаўленьня незалежнасьці. Пры гэтым, на пачатку адзначаўся значны супраціў ад гэтай групы спробам рэформ і прыватызацыі, што стварае значныя праблемы для рацыяналістых тэорый, паколькі этнічныя латышы ў асноўным заставаліся адчужанымі ад такіх інстытуцыйных органаў. На самай справе, у раздзеле 5 прыведзены доказы наяўнасьці моцных ліберальных ідэалагічных мэтаў, якія ў першую чаргу ўплывалі на паводзіны, а не тыя, якія пастулююць рацыяналісты, кажучы, што нацыяналізм быў выкарыстаны для інструментальных мэтаў.

З апытаньняў грамадскай думкі, назіраньняў за элітай падчас інтэрв’ю, і каментараў таго часу, відавочна, што значная частка этнічных латышоў па-ранейшаму разглядае этнічнае рускае / славянскае насельніцтва ў Латвіі ў якасці пагрозы і «пятай калоны», якія падрываюць мэты дэ-саветызацыі, лібералізацыі, і вяртаньня ў Еўропу. Этнічныя латышы звычайна не прымалі савецкую палітычную эканомію і зьвязаную з гэтым міграцыю этнічных рускіх / славян для працы на савецкіх прадпрыемствах, што разглядалася латышамі як пагроза іх культурнаму дабрабыту.

У дысертацыі адлюстраваны новы погляд на этна-культурныя адносіны і пытаньні грамадзянства (раздзел 5), які сьведчыць аб тым, што эксклюзіўная палітыка грамадзянства ў Латвіі служыла на самай справе для вырашэньня велізарнай праблемы, якая вынікала з жаданьня латышоў дэ-саветызавацца, таму што этнічныя рускія / славяне дамінавалі ў прыняцьці палітыка-эканамічных рашэньняў у Латвіі ў савецкі час, і, як правіла, былі самымі вялікімі прыхільнікамі савецкага рэжыму. З палітыка-культурнага пункту гледжаньня было паказана, што гэтыя законы мелі значныя наступствы, якія ўплывалі на форму і пераўтварэньні латвійскіх палітыка-эканамічных паводзін з 1991 года, таму што пераважная большасьць этнічных рускіх / славянскіх пасяленцаў, якія прыйшлі пасля 1945 года не маглі прэтэндаваць на аўтаматычнае грамадзянства, што азначала, што яны не былі дапушчаныя да галасаваньня або да заняцьця дзяржаўных пасад. У цэлым, рэжым абмежаваньня грамадзянства азначаў, што латышы ўзялі пад жорсткі кантроль свой палітычная лёс, што дазволіла ліберальна-індывідуалістычнаму палітыка-культурнаму светапогляду Латвіі развівацца адпаведна шаблонам палітыка-эканамічных правіл і паводзін.

Апошнія тэарэтычныя разлікі сацыяльнага канструктывізму, зробленыя на ўзроўні эліт-аналізу, якія сцьвярджаюць, што ідэі элітнага ўзроўню былі важнымі ў фарміраваньні тыпаў міжнародных арганізацый, да якіх далучыліся ў сваім выбары постсавецкія дзяржавы (8 8 See for example, Darden. (2009). Economic Liberalism and Its Rivals.), таксама не падыходзяць для тлумачэньня разбежных палітыка-эканамічных арыентацый, назіраемых паміж Латвіяй і Беларусьсю. Гэтыя праблемы вынікаюць з тлумачэньняў, заснаваных на ідэях Дардэна аб элітным узроўні, з-за таго, што ігнаруецца важнасьць унутраных сацыяльных уплываў у фарміраваньні элітных ідэй як у Латвіі, так і ў Беларусі. Ліберальныя ідэі ў Латвіі, і калектывісцкія ідэі ў Беларусі былі прадстаўлены ў вялікім сегменце грамадства і элітаў і ўплывалі на палітычныя рашэньні задоўга да ўплыву міжнародных арганізацый.

У Латвіі былі моцныя заходнія ліберальныя палітыка-культурныя карані, у той час як калектывісцкія гістарычныя палітыка-культурныя карані беларускага грамадства не разглядалі супрацоўніцтва з Расеяй як праблематычнае, паколькі беларусы разглядаюць Расію як блізкую ў культурных адносінах да Беларусі. Падобныя, праблематычныя па некалькіх прычынах, тлумачэньні элітнага ўзроўню былі зроблены Эпштейнам (Epstein), які сцвярджаў, што міжнародныя інстытуты, такія як ЕС, былі ключавымі ў кіраўніцтве посткамуністычных пераўтварэньняў і ў садзейнічаньні развіцьцю ўнутранай падтрымкі ідэй на карысьць ліберальных рэформаў (12 12 Epstein. (2008). In Pursuit of Liberalism). Па-першае, Латвія ў асноўным вырашыла ажыцьцяўляць ўсёабдымныя рэформы задоўга да таго, як ЕС пачала разглядаць перспектыву членства Латвіі ў ЕС. Акрамя таго, Латвія рэалізавала такія шырокія ліберальныя рэформы ў некаторых абласьцях, якія выходзяць за рамкі лібералізацыі ў Еўрасаюзе, у выніку якіх Латвія ажыцьцявіла вялікі аб’ём рэгуляваньня. З пункту гледжаньня ідэй, якія ўплываюць на такіх рэформы, ліберальныя ідэі ў Латвія даўно гістарычна прысутнічалі ў вялікім сегменце грамадства, і сярод элітаў. У прыватнасці, было паказана, што Латвія разглядала сяброўства ў такіх арганізацыях, як ЕС і НАТА ў рамках сваёй агульнай мэты “Вяртаньня ў Еўропу”, у выглядзе вяртаньня да сваіх заходніх культурных каранёў і аддаленьні ад савецкай / расійскай культуры.

Нарэшце, у дачыненьні да Беларусі, такія аргументы таксама не дзейнічаюць, паколькі ЕС мела там даволі нязначны ўплыў. У Беларусі адбылося адваротнае таму, што было ў Латвіі, дзе беларусы не ўспрымалі цеснае супрацоўніцтва з Расіяй у якасьці праблемы ці культурнай пагрозы, паколькі беларусы лічылі Расію культурна і гістарычна зьвязанай з Беларусьсю. Некаторыя з найбольш пераканаўчых ідэй сацыяльнага канструктывізму ў тлумачэньні разбежнай палітыкі сярод пост-камуністычных краін, заснаваныя на розніцы ў сіле нацыянальнай тоеснасьці\нацыянальнай ідэнтычнасьці паміж гэтымі дзяржавамі, таксама сутыкаюцца з сур’ёзнымі праблемамі і не могуць патлумачыць, чаму адрозніваюцца палітычныя траекторыі, назіраемыя паміж Латвіяй і Беларусьсю. Нагадаем, такія тлумачэньні сцьвярджалі, што некаторыя постсавецкія дзяржавы, такія як краіны Балтыі, дэманстравалі больш згуртаваны ўзровень нацыяналізму, які непасрэдна спрыяў гэтым дзяржавам у пасьпяховай рэалізацыі палітыкі рэформаў і руху ў сваёй знешнеэканамічнай арыентацыі далей ад Расіі.(1313 See for example, Savchenko. (2000). Rationality, Nationalism and Post-Communist Market Transformations; Abdelal. (2001). National Purpose in the World Economy; Abdelal. (2005). “Nationalism and International Political Economy”; Tsygankov. (2000). “Defining State Interests after Empire”; Kolstø, ed. (1999). Nation Building and Ethnic Integration in Post-Soviet Societies; Lieven. (1994). The Baltic Revolution., p. xlvi.).

Наадварот, няздольнасьць Беларусі рэфармаваць і пераўтвараць палітыка-эканамічныя практыкі, пра-савецкая настальгія высокага ўзроўню, і цесная арыентацыя ў напрамку да Расіі была вынікам адсутнасьці згуртаванай нацыянальнай ідэнтычнасьці сярод беларусаў, нават можна сказаць, што Беларусь проста “дэнацыяналізаваная нацыя.” (1414 See for example, Marples. (1999a). Belarus; Savchenko. (2000). Rationality, Nationalism and Post- Communist Market Transformations., p. 39; Abdelal. (2001). National Purpose in the World Economy., p. 127-128; Burant. (1995). “Foreign Policy and National Identity”; Mihalisko. (1997). “Belarus.,” p. 224; Kuzio and Nordberg. (1999). “Nation and State Building”; Eke and Kuzio. (2000). “Sultanism in Eastern Europe”; Kuzio. (2001). “Belarus and Ukraine.,” p. 462; Silitiski. (2006). “Still Soviet.,” p. 47; Ioffe. (2008). Understanding Belarus., p. 235; Zuprudnik. (1993). Belarus.). Такім чынам, аргументаў аб нацыянальнай ідэнтычнасьці недастаткова для таго, каб растлумачыць велізарную розніцу ў палітыка-эканамічных паводзінах і разбежных тэмпах рэформ сярод постсавецкіх дзяржаў, і асабліва, паміж Латвіяй і Беларусьсю.

У раздзеле 7 паказана, што тлумачэньні аб «адсутнасьці» нацыянальнай ідэнтычнасьці Беларусі нібыта з-за блізкіх адносінаў Мінска з Масквой з’яўляюцца небездакорнымі, бо ёсьць доказы якія супярэчаць такім заявам. Так, беларускае палітыка-эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй рухаецца ў надзвычайна павольным тэмпе з сярэдзіны 1990-х гадоў, і больш часта чым не, прэзідэнт Лукашэнка здабываў значныя выгады ад Масквы, нн даючы шмат з Беларусі ў Маскву ўзамен. Акрамя таго, заявы аб уплыву Расіі на нацыянальную ідэнтычнасьць Беларусі сутыкаюцца з сур’ёзнымі доказамі аб тым, што Лукашэнка быў моцным абаронцам беларускіх нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту, і атрымаў у гэтым народную падтрымку, што бачна як па каментарах, дадзеных беларускімі элітамі ў інтэрв’ю, а таксама з другасных каментараў паводзін Лукашэнкі. Лукашэнка і іншыя беларускія эліты разглядалі расійскую нафту і газ, як сродак для таго, каб захаваць нэасавецкую, калектывісцкую, і вельмі зарэгуляваную палітыка-эканамічную камандную практыку, якая адпаведала іх палітыка-культурным светапоглядам, а менавіта, што з’яўляецца «лепшым», “правільным”, “натуральным” і “нармальным” для таго, каб спрыяць палітыка-эканамічнаму развіцьцю.

З другога боку, трэба адзначыць, што большасьць беларусаў ніколі не выказвалі вялікую падтрымку тым палітычным групам, якія па вызначэньню каментатараў нацыянальнай ідэнтычнасьці, былі “нацыянальнымі”. Версіі гісторыі і ідэі, прадстаўленыя такімі групамі, як БНФ, былі адарваныя ад стаўленьня большасьці беларусаў, якія глядзелі на гэтыя групы, як экстрэмісцкія па характару. Гэта можна бачыць па тым, як празаходняя і анты-руская гістарычная рыторыка, якую прапаведавалі “нацыяналісты” БНФ, у асноўным не было прынятая народам.

Увогуле, ідэі беларускага “нацыяналізму”, якіх прытрымліваўся БНФ і меншасьць элітаў, прадстаўленыя на Захадзе некаторымі гісторыкамі і вучонымі, якія займаліся нацыянальнай ідэнтычнасьцю, і якія зьвязвалі Беларусь па культурных адносінах з Захадам праз гістарычныя сувязі з Вялікім Княствам Літоўскім, атрымалі падтрымку толькі меншасьці насельніцтва.

Такім чынам, у дачыненьні да апісальнай часткі беларускай ідэнтычнасці, якая паказвала Беларусь як больш заходнюю краіну, большасьць сярэдніх беларусаў проста не вызначалі сябе ў гістарычных апавяданьнях аб дзяржаўнасьці пад Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай, паколькі беларусы ня жылі там на працягу некалькіх пакаленьняў. Акрамя таго, было паказана, што калі такая гістарычная памяць і была, то яна была пераважна адмоўнай з-за таго, што польскае культурнае панаваньне, характэрнае для перыяду Вялікага княства, прыраўноўвалася да шкоды ў дачыненьні да беларускім культурных інтарэсаў. Да гэтага ж дадалася гістарычная памяць беларусаў, якія жылі у заходняй Беларусі, дзе яны пацярпелі ад польскага панаваньня ў міжваенны перыяд.

Акрамя таго, яшчэ адзін паказальны прыклад, дзе “нацыяналісты”, уключна з БНФ, былі не ў ладзе з пераважным беларускім палітыка-культурным светапоглядам, быў у іх негатыўнай крытыцы пакта Молатава-Рыбентропа, які відавочна быў адмоўным для латышоў, але станоўча ўспрымаўся беларусамі, якія ў значнай ступені віталі ўключэнне ў 1939 годзе заходніх зямель Беларусі раней кантраляваных Польшчай. Нарэшце, высокая ступень настальгіі па былой савецкай уладзе з’яўляецца прыкладам адсутнасьці нацыяналізму. Адсутнічаў таксама значны рэзананс у грамадстве на дэманізацыю савецкага кіраваньня, якую праводзіў БНФ. Жыцьцё пад БССР разглядалася пераважнай большасьцю беларусаў як станоўчае.

Тым не менш, гэта пазітыўная гістарычная памяць беларусаў пра БССР не цягне за сабой тое, што беларусы проста ёсьць ненацыяналістычнымі /непатрыятычнымі або слепа пра-рускімі. Замест гэтага, пазітыўная гістарычная памяць беларусаў і моцны патрыятызм у адносінах да БССР значна фармавалі беларускі гістарычны палітыка-культурны сьветапогляд. Часта дасьледчыкі не надаюць гэтаму значнай увагі ці нават больш, прыводзяць гэта як прыклад адсутнасьці нацыянальнай ідэнтычнасьці.

У цэлым, той факт, што гістарычная анты-БССР памяць, якая малюецца “нацыяналістамі”, такімі як у БНФ, ня ёсьць натуральнай і арганічнай мясцоваму палітыка-культурнаму кантэксту, і часта фармуецца пад уплывам ці запазычана са зьнешніх культур, з краін Балтыі ці Польшчы, дазваляе сцьвярджаць, што такія тлумачэньні нацыянальнай сьвядомасьці ня ёсьць няправільнымі, калі яны гавораць пра такія групы, як БНФ, як пра сапраўдных беларускіх “нацыяналістаў”. Сапраўды, той факт, што гэтыя групы не былі падтрыманы насельніцтвам, супярэчыць сцвярджэньням, што беларуская ідэнтычнасьць з’яўляецца “спрэчнай” і “неадназначнай”. Акрамя таго, некаторыя з самых істотных праблем, якія тлумачаць нацыянальную сьвядомасць, заключаюцца ў тым што большасць з гэтых тлумачэньняў ня здолелі ўключыць апытаньні адпаведнай грамадскай думкі для сваёй падрымкі. Шматлікія апытаньні грамадскай думкі, праведзеныя ў 1990-х і 2000-х гадах, паказалі, што тлумачэньні нацыянальнай ідэнтычнасьці на постсавецкай палітыка-эканамічнай прасторы, былі далёка не пераканаўчымі. У той час як краіны, якія мелі моцную нацыянальную ідэнтычнасьць\сьвядомасьць, такія як Латвія і краіны Балтыі, давалі крыху большы адказ, чым у Беларусі на пытаньне аб ідэнтычнасьці, вынікі былі далёкімі ад таго, каб трактаваць іх як супрацьлеглыя, і на самай справе ў Беларусі адказвалі на пытаньні аб нацыянальнай сьвядомасьці значна лепш, чым чакалася. Акрамя таго, тлумачэньні нацыянальнай сьвядомасьці, як паказана ў раздзеле 7, былі памылковымі, бо пры вывучэньні грамадскай думкі беларусы дэманстравалі высокі ўзровень пазітыўнасьці ў сваіх адказах на пытаньні, зьвязаныя з нацыянальным гонарам, нацыянальнай ідэнтыфікацыяй, успрыманьнем дзяржаўнасьці, патрыятызмам, пазітыўнай настальгіяй да БССР і адносінамі да Расіі, і заснаваны на захоўваньні Беларусьсю свайго суверэнітэту.

Рускамоўныя беларусы на самай справе маюць моцную беларускую тоеснасьць, і тое, што яны гавораць на рускай мове не азначае, што яны ідэнтыфікуюць сябе ў якасьці рускай нацыі. На самай справе, не варта зьвязваць выбар мовы чалавека з адсутнасьцю нацыянальнай ідэнтычнасьці. Сьветапогляды беларусаў, з’яўляючыся пераважна цеснымі і дружалюбнымі ў адносінах з Расіяй, ёсьць таксама вынікам агульных гістарычных рэлігійна-культурных сувязяў (раздзелы 6, 7). Аднак, такую лагоднасьць не трэба блытаць з адсутнасьцю нацыянальнай ідэнтычнасьці. Пераважная большасьць беларусаў прытрымліваецца ідэі двух незалежных суверэнных дзяржаў. Таму нельга лічыць, што адказы беларусаў на пытаньні нацыянальнай ідэнтычнасьці могуць тлумачыць розьніцу з поглядамі Латвіі, якія скіраваны ў Еўропу. Вяртаньне латышоў у Еўропу не тлумачыцца толькі іх нацыянальнай ідэнтычнасьцю, а хутчэй іх жаданьнем вярнуцца ў заходнюю культуру, да якой яны гістарычна належалі, і што яны не знаходзіліся ў сферы расійскай культуры.

Наадварот, паказана, што беларусы прынялі іншы падыход, паколькі беларускі палітычна-культурны сьветапогляд фармаваўся як гістарычна звязаны культурна з Расіяй, Еўразіяй і праваслаўем. Гэта не азначае, што беларусам не хапае цэласнай нацыянальнай ідэнтычнасьці, а толькі тое, што іх гістарычны палітыка-культурны светапогляд не лічыць гэта неабходным, ні мэтазгодным адысці або адарвацца ад традыцыйнай культурнай сьферы Беларусі. Такім чынам, тое, што прапускаюць прыхільнікі доказаў Нацыянальнай свядомасьці з’яўляецца тое, што Беларусь мае сваю ўласную паслядоўную і унікальную нацыянальную ідэнтычнасьць, якая проста зьмяшчае розныя ідэі, насуперак нарматыўным вызначэньням, пабудаваным многімі дасьледчыкамі.

Палітычныя наступствы
Вынікі гэтай дысертацыі пацвердзілі асноўную гіпотэзу, што палітыка-культурны светапогляд мае цэнтральную ролю ў вызначэньні заканамернасьцяй палітыка-эканамічнай арыентацыі і развіцьця, якія выбралі Лаьаія і Беларусь. На самай справе, гэта мае важныя і шырокія палітычныя наступствы. Паказана (раздзел 3), што комплексныя рэформы ў Латвіі і адсутнасць такіх рэформаў Беларусі
закранулі ўсе галіны мікра- і макраэканамічнай палітыкі. На самай справе, комплексныя зьмены, якія былі ўкаранёны ва ўсіх сектарах латышскай эканомікі служаць сведчаньнем таго, што многія асьпекты палітычных рэформаў ўзаемазьвязаны і дапаўняюць адзін да аднаго ў спрыяньні агульнаму працэсу трансфармацыі, паколькі з выключэннем адной галіны рэформы могуць згубіць сэнс іншыя ініцыятывы рэфармаваньня ў другіх галінах.

У дачыненні да Беларусі, гэта дысертацыя паказала, што пры адсутнасьці рэформ, яе палітыка была адносна паслядоўнай і яснай мадэльлю паводзінаў у дачыненні да сваіх палітыка-эканамічных спраў, дзе дзяржава кантралюе амаль усю эканоміку, і дзе рэформы ў значнай ступені не існавалі. Пры гэтым, вынікі гэтай дысертацыі выявілі сур’ёзныя праблемы ў тым наколькі не супадае здаровы сэнс з тым, што на самой справе адбываецца на зямлі ў Беларусі. Гэта асабліва мае месца ў дачыненьні да аналізу часоў прэзідэнта Лукашэнкі, пачынаючы з 1994 года, дзе аналітыкі неаднаразова працягвалі рабіць няправільныя і заўчасныя ацэнкі таго, што разглядалася ў якасці будучых намераў Лукашэнкі. На самай справе, асноўная праблема ў тым, што большасьць прыхільнікаў Нацыянальнай сьвядомасці была асьлеплена сваім аналізам і прагнозамі вынікаў, зьвязаных не толькі з паўтараемай зашоранасьцю па пытаньню “Нацыянальнай ідэнтычнасьці”, без адэкватнага прызнаньня выключнай ролі палітычнай культуры, але таксама ў выніку нарматыўнай слепаты выкліканай іх цалкам зразумелай агідай да неліберальнага, аўтарытарнага і недэмакратычнага стыля кіраўніцтва Лукашэнкі , што прывяло да сур’ёзных праблем у спробе адэкватна растлумачыць палітыка-эканамічную практыку і паводзіны Беларусі пачынаючы з 1991 года.

Аднак, як адзначалася вышэй, каштоўнасці і паводзіны Лукашэнкі шмат у чым былі сугучнымі з пераважным палітыка-культурным сьветапоглядам значнай часткі беларускага грамадства. Сапраўды, беларускі палітыка-культурны светапогляд на карысць калектывізму, пра-савецкую / расійскую арыентацыю і патэрналісцкую сьхільнасьць да моцнай рукі, якія культывуюцца Лукашэнкам, дапамагае растлумачыць яго даўгавечнасьць, прывабнасьць для народа ў беларускай палітыцы.

Лукашэнка, як правіла, выказвае традыцыйныя каштоўнасці на зразумелай народу мове, у дачыненьні да пераважных калектывісцкіх патрабаваньняў народа пры прыняцьці дзяржаўніцкіх рашэньняў, калектыўнага кіраваньня палітыка-эканамічнай арганізацыяй, маючы моцныя якасьці лідэра ў рэалізацыі прынцыповых рашэньняў, і садзейнічаючы развіцьцю дружалюбных адносін з Расіяй. Цалкам верагодна, што Лукашэнка будзе захоўваць сваю ўладу пры прыняцьці рашэньняў у беларускай палітыцы і эканаміцы у агляднай будучыні.

У той час як некаторыя сцвярджалі, што Лукашэнка і неа-саветызм у канчатковым выніку зьнікне Беларусі, калі маладое пакаленьне беларусаў дасягне палітычнага ўзросту, цяпер відавочна, што такі зыход неабходна разглядаць з некаторай доляй сумневу. Як паказана ў раздзеле 7, нават сярод моладзі апазіцыйныя рухі маюць сур’ёзныя праблемы ў атрыманьні падтрымкі. Больш маладое пакаленьне, у параўнаньні з узроставай групай 30+, якая дасягнула палітычнага ўзросту на працягу 1990-х гадоў, больш пасьпяхова сацыялізавана ў палітычнай сістэме пры Лукашэнку.

Многія беларускія няўрадавыя эліты, якія знаходяцца ў апазіцыі да Лукашэнкі, выказваюць скептыцызм ў адносінах да здольнасьці маладых пакаленьняў выступаць за зьмены, сцьвярджаючы, што шмат хто з іх быў паспяхова кааптаваны і сацыялізаваны ў пераважна неліберальны і калектывісцкі беларускі палітыка-культурны светапогляд. У цэлым, рэжым быў надзвычай эфектыўным у сацыялізацыі моладзі, якой даводзіцца думка, што сёньня ёсць значна больш адносных свабод, чым у савецкія часы, і ў тым, што можна мець камфортная жыцьцё, калі толькі не ўдзельнічаеш у актыўнай апазіцыйнай палітыцы. Акрамя таго, вельмі верагодна, што гэта палітыка-культурная сацыялізацыя светапоглядаў будзе ўзмоцнена нядаўнімі гістарычнымі ўспамінамі пра палітыка-эканамічную сістэму пры Лукашэнку, якая забясьпечвае адносны рост і стабільнасьць, так што з часам гэтыя гістарычныя успаміны будуць толькі больш цвёрдымі, які будуць служыць для далейшага ўмацаваньня ўжо існуючага палітыка-культурнага светапогляду і звычак, якія разглядаюцца як лепшыя і правільныя метады кіраваньня палітыка-эканамічнамі адносінамі ў грамадстве. Паказана, што нават сярод старых і маладых пакаленьняў большасьць беларусаў схільны разглядаць рэформы ў Расіі і Украіне, якія ў рэчаіснасьці былі нават не на паўдарозе ў лепшым выпадку, як занадта шмат рэформаў у няправільным кірунку. Сапраўды, і маладыя і старыя беларусы не ухваляюць нестабільнасьць і карупцыю алігархаў у Расіі і Украіне. Больш таго, беларусы вельмі негатыўна ставяцца да комплексных ліберальных рэформаў, якія праводзяцца ў Латвіі і іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Такія негатыўныя погляды значна падтрымліваюцца прапагандай у беларускіх і расійскіх СМІ аб негатыўных працэсах ліберальна-рынкавай трансфармацыі ў гэтых краінах. Сапраўды, было паказана, што шмат хто ў беларускім грамадстве не ведаюць альтэрнатываў з-за недастаковай інфармацыі пра сваіх заходніх суседзяў, такіх як краіны Балтыі і Польшча. У той час як гэта можна было б растлумачыць недахопам інфармацыі з-за манапольнага кантроля беларускай дзяржавы над СМІ, апытаньні паказалі, што ёсць моцная карэляцыя ў Беларусі паміж выбарам СМІ і даверам да СМІ, што тычыцца паслядоўнай трансляцыі калектывісцкага, дзяржаўніцкага, аўтарытарнага і пра-Лукашэнкаўскага пасланьня, якое мае на ўвазе, што аналагічныя каштоўнасці ўжо падзяляюцца вялікай колькасьцю людзей у беларускім грамадстве.

Акрамя таго, у той час як аналітыкі могуць быць схільнымі паказваць на Інтэрнэт як на крыніцу патэнцыйных будучых зьмяненьняў, паколькі яна застаецца адносна вольнай у Беларусі, значная ступень скептыцызму з’яўляецца тут апраўданай. Вядома, Інтэрнэт гэта каштоўны інструмент, які людзі маглі бы патэнцыйна выкарыстоўваць, каб атрымаць доступ да альтэрнатыўных палітычных ідэалогій, якія б садзейнічалі зьмене. Тым не менш, нават з гэтай адноснай свабодай гэта не азначае, што такія крыніцы будуць ключавымі ў садзейнічаньні ліберальным каштоўнасьцям і імкненьню да зьмен. Як паказана, большасць людзей, якія выкарыстоўвалі актыўна Інтэрнэт у Беларусі, рабілі гэта так для забавы і адпачынку, а не для актыўнага ўдзелу у палітыцы (раздзел 7). Акрамя таго, было паказана, што занадта часта апазіцыя вядзе палітычныя дыялогі ў Інтэрнэце і на электронных форумах, часта праводзяцца аднадумцамі і вызначанымі групамі акцёраў, дзе няма неабходнасьці кагосьці упэўніваць у неабходнасці пераменаў, і не звяртаюцца да мабілізацыі новых сяброў і будаўніцтва электроннага нізавога руху за перамены.

У адказ на крытыку ад некаторых людзей адносна невялікіх пратэстаў пасля беларускіх прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010, у першую чаргу важна адзначыць, што гэта былі невялікія акцыі пратэсту, і ў памеры і ў працягласці, у параўнаньні з тымі, якія адбыліся раней у краінах Балтыі, а таксама на Украіне падчас аранжавай рэвалюцыі. Акрамя таго, гэтыя пратэсты былі недаўгавечнымі і не так шмат было чуваць аб іх з тых часоў. Хаця падтрымка выбаршчыкаў Лукашэнкі ў 80% шырока аспрэчваецца і прымаецца як празмерна завышанай, таксама дакладна, што незалежна ад завышанасьці вынікаў, калі б выбары былі цалкам свабоднымі і справядлівымі, Лукашэнка выйграў бы, бо ён заставаўся найбольш папулярным палітыкам у краіне, пры падтрымцы ў 53%, як паказана ў незалежным апытаньні грамадскай думкі са снежня 2010 года (гл. мал. 7.25). Акрамя таго, гэта таксама павінна быць не дзіўна, што гэтыя пратэсты былі сканцэнтраваны ў Мінску, у якім разьмешчана большасьць апазіцыйных эліт і сацыяльнай апазіцыі да Лукашэнкі. Пратэстаў практычна не было у іншых гарадах і ў сельскіх раёнах Беларусі.
Відавочна, што многія з аналітыкаў, згаданых вышэй, таксама чакаюць велізарных зьменаў пры адстаўцы Лукашэнкі. Аднак, многія з падобных ацэнак з’яўляюцца праблематычнымі, паколькі яны не адэкватна вывучаюць мінулую гісторыю і традыцыі Беларусі, што магло б падказаць на немагчымасьць радыкальных зьмен у ліберальным напрамку, і зьмену калектывісцкага статус-кво. Такім чынам, нават калі Лукашэнка пакіне свой пост, або будзе вымушаны гэта зрабіць, што здаецца малаверагодным ў бліжэйшы час, канчатковым вынікам такой зьмены ў Беларусі не абавязкова будзе комплексная ліберальная рэформа.

У цэлым, большасць апазіцыйных да Лукашэнкі груп, па-ранейшаму падзеленыя па спецыфічных канкрэтных пытаньнях палітыкі, і ёсьць толькі невялікія групы, якія выступаюць за устойлівыя ліберальныя рынкавыя рэформы. На самай справе, ясна, што беларуская апазіцыя далёкая ад аб’яднаньня ў плане бачаньня будучай эканамічнай палітыкі і магчымасьцяў для рэформаў. Акрамя таго, толькі невялікая меншасьць апазіцыі на самой справе выступае за шырокія ліберальныя рэформы, і
агульная адсутнасьць ліберальных каштоўнасьцяў у грамадстве ў цэлым, як правіла, у значнай ступені пераймаецца і на ўзроўні апазіцыі, дзе апазіцыйныя партыі вельмі рэдка даюць цьвёрдыя тлумачэньні сваіх прапаноў у эканамічнай палітыцы. Замест гэтага, многія фракцыі беларускай апазіцыі, падртымліваючы вяртаньне да дэмакратыі, таксама даволі шчырыя ў сваёй крытыцы апазіцыйных груп, якія выступаюць за ліберальную шокавую тэрапію. Большасць апазіцыйных партый выступаюць за захаваньне многіх калектывісцкіх і дзяржаўніцкіх асаблівасьцяў, якія характарызуюць беларускія палітыка-эканамічныя адносіны. Акрамя таго, большасць беларускіх апазіцыйных элітаў застаюцца ў значнай ступені адключанымі ад астатняга грамадства. Гэта адбываецца таму, што многія з гэтых апазіцыйных груп адарваны ад светапоглядаў і настрояў народа, і ў многіх выпадках вядомыя апазіцыйныя асобы выглядаюць некалькі элітарна. Вядома, гэта дзяленьне далей паглыбляецца ў сувязі с тым, што многія апазіцыйныя групы, найбольш часта працягваюць працаваць толькі са зьнешнімі заходнімі агенцтвамі, што не заўсёды адпавядае антыліберальнаму стаўленьню мясцовых жыхароў, асабліва калі справа даходзіць да абароны некаторых палітыка-эканамічных рэформ.

Такім чынам, з-за шырокага падзелу, які характарызуе беларускую апазіцыю ў адносінах да Лукашэнкі і элітарнага стаўленьня беларускай апазіцыі да большай часткі беларускага грамадства, ёсць высокая верагоднасьць, што Лукашэнка можа быць заменены на іншага моцнага прээзідэнта аўтарытарнага тыпу, асабліва таму, што існуе гістарычная традыцыя і схільнасьць да больш патэрналісцкіх і аўтарытарных рэжымаў палітычнага праўленьня. Акрамя таго, калі б дэмакратыя і развівалася, няма упэўненасьці, што дэмакратычны рэжым змог бы ажыцьцяўляць хуткае ліберальнае пераўтварэньне, у сувязі з істотнай адсутнасьцю ліберальных каштоўнасьцяў сярод шырокіх слаёў беларускага грамадства і элітаў. Такім чынам, у той час як там можа быць шанец для больш адкрытай дэмакратыі, гэта не абавязкова азначае, што беларускія людзі аддаюць перавагу неабмежаванаму лібералізму ў палітыцы ці ў эканоміцы як такой. Акрамя таго, такія фактары, як адсутнасьць пераважнай культуры прыватнай уласнасьці і моцныя прэферэнцыі для калектывісцкіх рашэньняў, а таксама жаданьне моцнага лідэра, якія характарызуюць беларускі палітыка-культурны светапогляд, усе працуюць на тое, каб абмежаваць будучую перспектыву для ўсебаковага ліберальна-рынкавага рэфармаваньня беларускіх палітыка-эканамічных адносін. Можна з упэўненасьцю сказаць, што ліберальная рэформа не будзе вынікам у магчымым сцэнары пост-Лукашэнка.

Латвія дае наглядны прыклад, які падтрымлівае прадпісаньні абаронцаў «шокавай тэрапіі» у тым, што ліберальныя рэформы павінны быць хуткімі, глыбокімі, паслядоўным і па ўсіх напрамках. “Шокавая тэрапія” стала магчымай ў Латвіі толькі таму, што латышы мелі раней ліберальна-індывідуалістычныя палітыка-культурныя светапогляды, спосабы жыцьця і гістарычную памяць, што бачна па іх веры ў рынак і культ уласнай нерухомасьці, што зрабіла іх адкрытымі з самага пачатку на карысць такой палітыкі. Гэта было прадэманстравана этнічнымі латышскімі выбаршчыкамі неаднаразова пры абраньні правячых кааліцый у Сейм, якія абаранялі шырокія ліберальныя рэформы. У дачыненні да Беларусі паказана, што ў той час як там не хапала рэформ, яе палітыка мела адносна паслядоўную і выразную мадэль паводзінаў у дачыненьні да палітыка-эканамічных пытаньнў, дзе дзяржава кантралюе амаль усю эканоміку, а рэформы ў значнай ступені не існуюць. Вынікі дысертацыі пацьвердзілі асноўную гіпотэзу аб тым, што палітычна-культурныя светапогляды маюць цэнтральную ролю ў аказаньні ўплыву на мадэлі палітыка-эканамічнага развіцьця, якія выбраны гэтымі дзяржамі, можна таксама сцвярджаць, што гэта можа мець важныя наступствы ў дачыненьні да тыпаў палітыкі ў галіне палітыка-эканамічнага развіцьця, якія выбіраюцца у іншых пост-камуністычных / савецкіх рэспубліках (напрыклад, Эстонія, Украіна, Расія, Малдова, і краіны былой Югаславіі і Цэнтральнай Азіі). Акрамя таго, будучыя кірункі даследаваньняў рэлігійна-культурнага напрамку былі б карыснымі для краін з постаўтарытарным і пост-каланіяльным кантэкстам, у якіх адбываецца велізарная палітыка-эканамічная трансфармацыя, дэмакратызацыя і інтэграцыя ў сусветную эканоміку.

David James Meadows: THE EFFECT OF POLITICAL CULTURE ON DIFFERENT SIDES OF THE POST_SOVIET POLITICAL AND ECONOMIC REFORMS: Comparison of the experience of Latvia and Belarus since 1991
(Abstract, magazine “CULTURE, NATION”, September 2015, issue 11, pp. 40-63)

The editorial board of magazine “CULTURE, NATION” considered as positive to publish selected parts of the D.D. Meadows’ thesis (2012, Halifax, Canada) dedicated to the development of the two countries over Latvia and Belarus in the post-Soviet period (translated from English into Belarusian by Piotra Murzionak). The author has shown that political and cultural beliefs that formed by the historical religious and cultural environment, have a central impact on the particular political and economic development the country selected. In particular, it is shown that divergent political and economic orientation observed between Latvia and Belarus, were due to different political and cultural worldviews, lifestyles, religion, and historical memory, which inform now Latvians and Belarusians about the ideas, beliefs and preferences concerning patterns of life in relation to the relevant political and economic organization of society and the leadership role of the state in the economy. It is noted that Belarus has its own consistent and unique national identity that includes a variety of ideas, contrary to the regulatory definition, which was built by many researchers. Some shortcomings of the work can be attributed to almost complete absence of those aspects of the historical memory of Belarusians associated with the influence of Western culture, at the time when Belarus was the main constituent of the Grand Duchy of Lithuania and later, being a member of the Commonwealth. Namely, the Belarusian researchers (A. Krautsevich V. Kuplevich) showed a number of features of the Western culture at that time, which evidenced by a significant influence of the Reformation, Counter-Reformation and other European values on the territory of modern Belarus. The editors believe that readers will be interested to read not only offered excerpts from the thesis, but also a glimpse into the work itself (http://dalspace.library.dal.ca/bitstream/handle/10222/15371/Meadows,%20David,%20PhD,%20POLI,%20August%202012.pdf?sequence=3).



Categories: Зьнешнія адносіны, Нацыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: