Мікола Бугай: План Дзмітрыева: кіраўнік штаба Караткевіч апублікаваў рэкамендацыі краінам Захаду

Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч (на фота) у Мемарыяле Лінкальна ў Вашынгтоне.

«За чатыры дні [ў Брусэлі і Вашынгтоне] сустрэліся з вялікай колькасцю палітыкаў, экспертаў, чыноўнікаў», — напісаў у сябе ў фэйсбуку кіраўнік штаба Таццяны Караткевіч Андрэй Дзмітрыеў.

Галоўнай тэмай размоваў было, піша ён, як будаваць адносіны з Беларуссю. І палітык пералічвае тэзісы.

«1. Перамовы павінны ісці на дзвюх пляцоўках: улада і грамадзянскую супольнасць. Парадак дня перамоў з уладай павінен быць адкрыты. Беларусы павінны ведаць, пра што і на якіх умовах дамаўляюцца бакі. Гэтыя два кірункі павінны перасякацца, каб развіваць дыялог унутры краіны.

2. Любая дапамога павінна быць пакрокавай, і наступны этап павінен пачынацца толькі пасля фіксацыі выніку папярэдняга. Дапамога павінна быць накіравана на рэформы ў Беларусі, у першую чаргу эканамічныя, адукацыйныя, рэформы кіравання.

3. Эканамічная і тэхнічная дапамога павінна быць звязаная з паэтапным зменамі ў палітычнай сферы, каб улада не магла выкінуць гэтыя пытанні з парадку дня.

Што ўлада можа зрабіць у найбліжэйшы час у палітычнай і грамадзянскай сферы:

1. Да парламенцкіх выбараў змяніць парадак фармавання ўчастковых камісій і падліку галасоў. Кандыдат павінен мець права накіраваць ва ўсе ўчастковыя камісіі сваіх прадстаўнікоў. Падлік галасоў павінен ажыццяўляцца адкрыта, так, каб усе назіральнікі мелі магчымасць бачыць кожны бюлетэнь.

2. Даць акрэдытацыю тэлеканалу «Белсат» і вярнуць незалежныя газеты ў падпіску.

3. Зарэгістраваць Беларускую хрысціянскую дэмакратыю, Партыю свабоды і прагрэсу, «Гавары праўду».

4. Адмяніць артыкул, згодна з якім пераследуецца дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

5. Вярнуць у Мінск офіс АБСЕ.

6. Увесці пазіцыю амбудсмэна. (Працэдура прызначэння павінна быць ўзгоднена з праваабаронцамі Беларускага Хельсінскага камітэта і «Вясны».)

7. Увесці мараторый на смяротнае пакаранне і падаць заяўку на ўступленне ў Раду Еўропы.

Мы таксама кажам пра важнасць Балонскага працэсу для Беларусі. Нам важна, каб ён не стаў толькі працэсам ўзгаднення навучальных праграм. Для нас прынцыпова, каб былі рэалізаваны прынцыпы ўніверсітэцкага самакіравання і празрыстасці справаздачнасці.

Падымаем тэму развіцця прыватнага сектара ў Беларусі. Рэформы павінны датычыць абмежавання права дзяржавы ўмешвацца ў прыватны сектар і памяншэння бюракратычных працэдур. Для чаго трэба развіваць электронны ўрад. Вярнуцца да інвестыцыйнага кодэкса і даць больш свабоды малому, сярэдняму бізнесу і індывідуальным прадпрымальніцтву», — піша Дзмітрыеў.

Што да прагнозаў, то ён адзначае: «Галоўнае ўражанне — калі ў адносінах Беларусі з Захадам і чакаецца адліга, яна будзе зусім іншай якасці, чым гэта было мінулы раз. Усе вельмі асцярожныя, і ўзровень недаверу да беларускай улады вельмі высокі. У ЗША ён яшчэ вышэйшы, чым у ЕС. Зразумела, чаму. Тут і падзеі 2010 года, і крэдыт МВФ, які дапамог рэжыму пратрымацца, але не прывёў да рэформаў.

На сёння няма ніякіх рашэнняў. Калі афіцыйны Мінск чакаў, што выпуск палітычных зняволеных і правядзенне выбараў у «спакойным» фармаце будуць дастатковымі для атрымання ад Захаду дапамогі і падтрымкі, гэтыя чаканні не апраўдаліся. Гэта толькі дало магчымасць пачаць дыялог. Усе рашэнні яшчэ толькі фарміруюцца, і, хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час будуць зробленыя толькі вельмі асцярожныя крокі, якія ў выпадку чаго можна лёгка адкруціць назад. Відавочна, што зараз пацяпленне значна больш трэба беларускім уладам, чым заходнім палітыкам», — піша Дзмітрыеў.

Ці змяніліся адносіны Масквы і Мінска? Або патэнцыял Масквы праводзіць у Беларусі сваю палітыку? Двух гэтых пытанняў палітык не кранае, хоць менавіта на іх трэба адказаць, каб ацаніць рэалістычнасць плана Дзмітрыева.
http://nn.by/?c=ar&i=158662



Categories: Аб'явы, Зьнешнія адносіны

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: