Выйшла гісторыя Рады БНР пра «самы невыразны» яе перыяд

У кніжнай серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» выйшла ўжо 28-я кніга. Яна мае назву «Рада БНР 1982—1997. Падзеі, дакументы, асобы», паведамляе zbsb.org.

Кніга стала працягам супольнай працы архівістаў Лявона Юрэвіча і Наталлі Гардзіенка, якія два гады таму сабралі пад адной вокладкай дакументы, датычныя дзейнасці Рады БНР часоў Міколы Абрамчыка, а летась выдалі аналагічны збор дакументаў, звязаных з беларускім дзяржаўным прадстаўніцтвам у выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча.

Новае выданне ахоплівае перыяд, калі Радай БНР кіраваў Язэп Сажыч.

Язэп Сажыч быў старшынёй Рады БНР
у 1982—1996 гг.

Збор дакументаў склалі пратаколы, ліставанне, бібліяграфія, біяграфічныя нарысы, хроніка дзейнасці, іншыя дакументы Рады БНР, фатаграфіі.

«Спачатку мы не думалі рабіць трэцюю кнігу, бо перыяд прэзідэнцтва Язэпа Сажыча самы невыразны ў гісторыі Рады БНР. За выняткам аднаго-двух радных у гэты час, большасць была бяздзейная», — кажа Наталля Гардзіенка.

«Такая бяздзейнасць адбілася і ў дакументах, у адсутнасці публікацый пра Раду ў перыёдыках, у тым ліку ў газеце «Беларус». Аднак пасля заканчэння другой кнігі мы вырашылі, што гісторыя патрабуе завяршэння …. Такім чынам гісторыя паваеннай Рады БНР цяпер напісаная. А наступны том, прысвечаны старшынёўству Івонкі Сурвілы, — справа ўжо не гісторыкаў, а палітолагаў», — зазначае гісторык, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

***

Кніга «Рада БНР 1982-1997. Падзеі, дакументы, асобы» выдадзеная сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор».

Набыць яе можна ў галоўных кнігарнях горада, напрыклад, у «Акадэмкнізе», «Кнігарні пісьменніка» на вул. Казлова, «Цэнтральнай кнігарні», «Ведах» на Маркса і г.д.



Categories: Аб'явы, Асобы, Гісторыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: