Вячаслаў Радзівонаў: Чаму «Пагоня» пераможа: пяць фактаў пра герб БеларусіЧаму «Пагоня» пераможа: пяць фактаў пра герб БеларусіЧаму «Пагоня» пераможа: пяць фактаў пра герб Беларусі


Беларускія ідэолагі б’юцца над праблемай: як прывучыць моладзь паважаць афіцыйную сімволіку і ўзяць верх над ідэалагічнымі праціўнікамі – тымі, хто выкарыстоўвае герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Нядаўна нават кансіліум сабралі ў Акадэміі кіравання. Але нічога ў «дзяржаўнікаў і кіраўнікоў» не атрымаецца: актыўная частка грамадства даўно вызначылася з знакамі. «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг ва ўсіх паказчыках лепшы, чым чырвона-зялёнае палатно і герб з кветачкамі.

Стыль

Ну, па-першае, гэта прыгожа! Герб «Пагоня» хупавы, лёгкі і зразумелы. Сучасная версія герба, створаная групай мастакоў на чале з Уладзімірам Крукоўскі, лёгка запамінаецца і прайграваецца. «У гербе няма нічога лішняга, нават дзіця можа намаляваць. Мы ж і імкнуліся да гэтага, каб ён быў па сваёй графіцы даступны ўсім!», – тлумачыць адзін з аўтараў эскіза. Гэта ж тычыцца бел-чырвона-белага сцяга: ён вельмі просты і стыльны. Акрамя таго, ён функцыянальны: яго не павесіш ўверх нагамі, як часта бывае з цяперашнім сцягам. Ды і ўвогуле, ці можна назваць афіцыйныя сімвалы прыгожымі? Чырвоны і зялёны дрэнна спалучаюцца, а ўсю гэтую рабізну дапаўняе невыразны арнамент. А памятаеце вы, колькі каласоў на гербе і з якога боку якія кветкі намаляваныя? 1:0 на карысць «Пагоні»!

Гісторыя

Сімвал «Пагоня» існуе больш за тысячу гадоў. Упершыню афіцыйна ён згадваецца ў 1278 годзе, як сімвал князя Нарымонта, а з канца XIV стагоддзя вершнік адлюстроўваўся на пячатках Ягайлы і Вітаўта. Сама ж назва «Пагоня» замацавалася за гербам ў XVI стагоддзі. Увогуле, гісторыя даўняя і багатая. Бел-чырвона-белы сцяг – лагічны працяг герба, сфармаваны праз інверсію кветак герба. Акрамя таго, варыянт белага сцяга з чырвоным крыжам Святога Георгія выкарыстоўваўся яшчэ 500 гадоў таму. А што ж чырвона-зялёнае палотнішча? Яно было прыхапкам прыдуманае ў 1951 годзе. Герб з’явіўся крыху раней, як варыяцыя сімвала РСФСР, і першапачаткова ад яго адрозніваўся толькі надпісам БССР. Увогуле, 2:0.

Канфлікты

Любімым довадам праціўнікаў бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» з’яўляецца той факт, што яны выкарыстоўваліся ў перыяд нямецкай акупацыі як адметныя знакі калабарацыяністаў. Сапраўды гэтак жа выкарыстоўваўся расейскі трыкалор рознымі ўзброенымі фармаваннямі, якія ваявалі на баку Трэцяга рэйха на тэрыторыі Расеі. Чаго ж там ветэраны не абураюцца? Нацыянальныя сцягі большасці акупаваных нямецкімі войскамі краін Еўропы выкарыстоўваліся нацысцкімі ўладамі пры стварэнні сімвалаў калабарацыйных фармаванняў, што толькі пацвярджае факт таго, што менавіта «Пагоня» ўважалася за нацыянальны сімвал у Беларусі. 3:0.

Сэнс

Каб патлумачыць значэнне чырвона-зялёнага сцяга прыйшлося ў 1996 годзе нават асобны конкурс праводзіць. У выніку чаго толькі туды не напхалі: і пра «панавальнае становішча чырвонага колеру ў СССР» напісалі, і «племя дрыгавічоў» успомнілі, і «вясновае абуджэнне прыроды пасля зімы» прыплялі. А які яшчэ можа быць сэнс у нашчадка малюнка з лозунгам «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся»? З «Пагоняй» усё проста: узброены вершнік – сімвал абароны краіны ад ворагаў. У сцяга ж ёсць прыгожая легенда аб раненні князя і скрываўленай павязцы, якая стала сцягам у бітве з ворагам. 4:0!

Геральдыка

Шчыт – асноўны элемент любога герба. На большасці гербаў краін Еўропы, уключаючы ўсе суседнія краіны, шчыт прысутнічае на малюнку. Але, вядома, ёсць зваротныя прыклады: Беларусь і, напрыклад, Македонія. Афіцыйныя сімвалы гэтых краін заснаваныя на гербе СССР, які не адпавядае правілам класічнай геральдыкі. Але нават македонцы дадумаліся прыбраць чырвоную пяціканцовую зорку як сімвал камунізму, а ў нас яна вісіць і далей. Паглядзіце на сцягі Еўропы: практычна ўсе аформлены ў адным стылі, як і бел-чырвона-белы сцяг. Чарговы плюс у скарбонку нашых нацыянальных сымбаляў.



Categories: Асьвета

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: