Этнацыд беларусаў: Мікалай Галко: «Сельская газета» знішчала беларускую мову ў вёсцы.

МІКАЛАЙ ГАЛКО

Як дзяржпрапаганда праводзіла русіфікацыю Беларусі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў былы галоўны рэдактар «Сельскай газеты» Мікалай Галко.

«Гэта выданне (пад рознымі назвамі) стваралася і мела свае найлепшыя часы, калі Беларусь пераважна была вясковай. Але толькі пад назвай «Калгасная праўда» выпускаліся беларускі і расейскі варыянты. Я ўжо гэтага не заспеў. «Сельская газета» была і застаецца інструментам знішчэння беларускай мовы ў вёсцы. У адным хоры з ёй і абсалютная большасць абласных і раённых газет. Да такога не апускаліся і пры савецкім рэжыме», – піша Мікалай Галко.

Былы галоўны рэдактар узгадвае, што многія ягоныя калегі добра ведалі беларускую мову, а многія нават сталі беларускамоўнымі пісьменнікамі. Аднак гэта не дапамагло «Сельскай газеце» захаваць родную мову ў вёсцы.

«Ніхто не цураўся роднай мовы, але ніхто і не настойваў на яе пастаянным ўжыванні – вось у чым бяда. Зрэдку тэма ўзнікала, але ненадоўга. Галоўнае пярэчанне: чытачы ўжо прывыклі, яны адмовяцца ад нашага выдання. У штаце «Сельскай газеты» працавала нямала габрэяў, было два русіфікаваныя ўкраінцы, але большасць былі беларусамі. І гэта мы самі знішчалі выдатнае вясковае асяроддзе, дзе панавала беларуская мова», – мяркуе Мікалай Галко.



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: