Беларуску Надзею Кучар прызналі найлепшай опернай спявачкай свету

“Хартыя 97”, 23.01.2016, 14:01

Спявачка атрымала 15 тысяч фунтаў на прэстыжным конкурсе ў Брытаніі.

Надзея Кучар перамагла ў фінале прэстыжнага брытанскага конкурсу BBC Cardiff Singer of the World. Сапрана Пермскага тэатра оперы і балета ім. Чайкоўскага стала найлепшай опернай спявачкай свету і атрымала галоўны прыз – 15 тысяч фунтаў. Салістка пермскага тэатра на конкурсе прэзентавала Беларусь, піша onliner.by.

Прэстыжны конкурс BBC Cardiff Singer праводзіцца з 1983 года раз у два гады ў сталіцы Валіі Кардыфе. У фінале Надзея Кучар спаборнічала з салістамі з Украіны, Манголіі і Паўднёвай Карэі.

НАДЗЕЯ КУЧАР

Цяпер найлепшая оперная спявачка свету прэзентуе новы твор вядомага шатландскага кампазітара Джона Лунна на BBC Proms 2016 – найбуйнейшым у Брытаніі міжнародным штогадовым фестывалі класічнай музыкі, які праводзіцца ў Лонданскай каралеўскай залі мастацтваў і навук.

Надзея Кучар нарадзілася ў 1983 годзе ў Менску. З 2007 года спявачка жыве і працуе ў Пермі.



Categories: Асобы, Культура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: