Беларускі фермер аднаўляе помнікі паўстанцам

“Хартыя 97”, 23 студзеня 2016 года

У Уладзіміра Іванковіча, паводле ініцыятывы якога ў Пастаўскім раёне з’явіўся помнік з Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам, ёсць новы праект.

На гэты раз ён хоча аднавіць помнік ля вёскі Свірдуны на мяжы з Літвой (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці), паведамляе «Белсат».

Праўда, незразумела, удзельнікам якога паўстання ён усталяваны – 1830-31 або 1863-64 гадоў: апошнія лічбы, якія захаваліся на пліце, сколатыя. Ёсць новы эскіз, і Уладзімір Іванковіч плануе абмеркаваць ініцыятыву з мясцовымі ўладамі.

Фермер з аднадумцамі аднавіў у Пастаўскім раёне ўжо два помнікі.

Першы, некалькі гадоў таму, на могілках у Лынтупах – невядомым, якія загінулі ў баях з бальшавікамі падчас савецка-польскай вайны. Яго ўсталявалі яшчэ «за польскім часам», у 1930 годзе. На помніку замацаваны знак «За нашу і вашу свабоду» на бел-чырвона-белым фоне з двума гербамі: Пагоняй і польскім Арлом. Тут пахаваныя прадстаўнікі І Літоўска-беларускай дывізіі, першым кіраўніком якой быў ураджэнец Мядзельшчыны Люцыян Жалігоўскі, а сярод добраахвотнікаў служылі мясцовыя хлопцы.

Помнік асвяціў бацюшка, а на адкрыццё прыехаў прадстаўнік польскай амбасады. Паводле слоў Уладзіміра Іванковіча, старшыня сельсавета параіў дэмантаваць знак з бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняй. Паводле слоў фермера, ні ён, ні яго сябры рабіць гэтага не збіраюцца, ну а калі ў кагосьці падымецца рука на помнік, асвечаны бацюшкам, што ж…

Лёс сям’і чалавека, які пры савецкай уладзе кіраваў разбурэннем яшчэ аднаго помніка, адноўленага актывістамі, склаўся трагічна. Гаворка пра памятны знак паўстанцам 1830-31 гадоў у вёсцы Жакі, які складаўся з крыжа і памятнай пліты. У савецкія часы кіраўніцтва калгасу загадала ўзараць горку, на якой ён стаяў. Падчас прац дэмантавалі пліту, якую пасля выкарыстоўвалі як будаўнічы матэрыял для падмурка новай стайні), адкрыліся парэшткі людзей. Поле засеялі. Кіраваў усім аграном. Неўзабаве ў ягонай сям’і згарэў дом, пасля павесіўся бацька. Паводле слоў Уладзіміра Іванковіча, мясцовыя жыхары звязвалі гэта з тым, што адбылося вакол помніка.



Categories: Асобы, Гісторыя, Мараль

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: