Месцазнаходжанне Беларусі ў цэнтры Еўропы па-рознаму ўплывала
на лёс краіны. З аднаго боку, прыносіла добрыя знешнеэканамічныя сувязі,
а з іншага — прыцягвала войны і разбурэнні. Мы стварылі мапу
станаўлення сучаснай Беларусі, каб нагадаць аб неверагоднай
гісторыі нашай краіны.
Вялікае Княства Літоўскае
-
Утварэнне ВКЛ са сталіцай у Новагародку
-
Разгром татараў каля Крутагор’я
-
Каранацыя Мiндоўга
Старажытныя беларускiя княствы паступова ўваходзiлi ў склад новай дзяржавы пасля далучэння да Навагародка суседнiх земляў пад уладаю Мiндоўга. Усе яны былi зацiкаўлены ва ўмацаваннi дзяржаўнай улады, што давала надзейную абарону ад ворагаў i магчымасць спакойна займацца земляробствам, гандлем i рамёствамi.
-
Паход мангола-татараў на землі ВКЛ
-
Войска ВКЛ разбіла крыжакоў каля возера Дурбэ
-
Міндоўг пачынае вайну з Лівонскім ордэнам і атрымоўвае кантроль над Жамойцкімі землямі
-
Забойства Мiндоўга ў вынiку мiжусобнай барацьбы
-
Забойства Траняты. Да ўлады прыходзiць сын Мiндоўга — Войшалк
Шварн Данілавіч
1230-я–1270
-
-
Разгром войскамі ВКЛ мангола-татарскіх войскаў каля вёcкi Магільна
-
-
Віцень падавіў паўстання жамойцкіх феадалаў, якія хацелі заключыць саюз з крыжакамі
-
Герб «Пагоня» стаў гербам ВКЛ
Пры Вiцені адбываецца пераадоленне часовага заняпаду княства.
-
Віцень адбіў паход крыжакоў на Жамойцію і заключыў мірны дагавор з Рыгай
-
Дабраахвотнае далучэнне Полацкай зямлі на правах аўтаноміі
-
Перамога над нямецкімі рыцарамі пад Наваградкам
-
Далучэнне Берасцейскай зямлі
-
Падчас кiравання Гедымiна амаль усе беларускiя землi ўвайшлi ў склад ВКЛ. Адначасова пачалося запазычанне першых элементаў заходнееўрапейскай культуры.
-
Далучэнне Віцебскай зямлі праз шлюб Альгерда — сына Гедыміна. Другі яго сын, Нарымонт-Глеб, (магчыма) стаў уладальнікам Пінскага княства
-
-
Далучэнне Менскага княства да ВКЛ пасля смерці князя менскага Васіля. Таксама далучана Слуцкае княства
-
Перамога над рыцарамі Тэўтонскага ордэна на рацэ Акмяне
-
Далучэнне Тураўскай зямлі
-
Заваяванне Уладзіміра-Валынскага княства
-
У часы кiравання Альгерда беларускія землі занялі цэнтральнае месца ў дзяржаве, а тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага павялічылася больш чым у 2 разы. Дзяржаўнай мовай была беларуская.
-
Перамога над нямецкімі рыцарамі на рацэ Стрэве
-
Далучэнне Бранскага і Ржэўскага княстваў
-
Далучэнне Мсціслаўскага княства
-
Разгром татараў на Сініх водах. Далучэнне зямель Кіеўшчыны, Чарнігава-Севершчыны і Пераяслаўшчыны. Таксама далучана Тарапецкае княства
-
-
Замацаванне заходняй Валыні за Польшчай
-
-
Вяртанне Ржэўскага княства да Масквы
У эпоху кіравання Ягайлы сярод падзей велічэзнай важнасці вылучаюцца хрышчэнне Літвы і Грунвальдская бітва 1410 года, якая паклала канец экспансіі нямецкіх рыцараў.
-
-
Прымiрэнне Ягайлы i Вiтаўта
-
Крэўская унiя паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам
-
Вiтаўт зноў парывае з Ягайлам i пачынае барацьбу за ўладу ў ВКЛ
Вітаўт Кейстутавіч
Каля 1350–1430
-
Востраўскае пагадненне аб перадачы ўлады ў ВКЛ Вiтаўту
Падчас кiравання Вітаўта Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. ВКЛ ператварылася ў самую магутную дзяржаву Цэнтральнай i Усходняй Еўропы.
-
Далучэнне Смаленскага княства да ВКЛ
-
Салiнскi дагавор: ВКЛ уступiла Тэўтонцам частку Жамойцii
-
-
Ягайла вярнуў Падолле да Польшчы
-
Вяртанне Смаленскіх земель
-
Перамога ў Грунвальдскай бітве
-
Торунскі мір: вяртанне Жамойцii да ВКЛ. Таксама Вітаўт атрымаў ад Ягайлы Падолле
-
-
Мельнскi дагавор: вяртанне Жамойцii да ВКЛ
-
Вярхоўскія княствы сталі васаламі ВКЛ
Свідрыгайла
Каля 1370–1452
-
Далучэнне Тулы паводле дагавора з разанскім князем Іванам Фёдаравічам. Вяртанне Падолля да Польшчы
Жыгімонт Кейстутавіч
Каля 1365–1440
-
Падзел Падолля і далучэнне ўсходняй часткі да ВКЛ
-
Казімір IV Ягелончык
1427–1492
-
Тагачасная Беларусь мела сярод заходнееўрапейскiх падарожнiкаў назву «краiна замкаў». У той час былi ўзведзеныя магутныя замкi ў Наваградку, Крэве, Лiдзе, Вiцебску, Меднiках, Троках.
-
Казімір Ягелончык адначасова становiцца каралем Польшчы пад iмем Казiмiра IV
-
Выданне Судзебніка Казіміра Ягелончыка
Вялiкае княства Лiтоўскае стала прыкладам дзяржавы, дзе мiрна суiснавалi розныя народы i рэлiгii, што спрыяла высокаму ўздыму культуры. XVI — пачатак XVII ст. у гiсторыi краiны называюць «залатым векам».
Аляксандр Ягелончык
1427–1492
-
Першая вайна Масковіі з ВКЛ (па 1494)
-
-
Маскоўска-літоўская вайна скончваецца Благавешчанскім парамір’ем
Жыгімонт I Стары
1467–1548
-
-
-
Перамога Канстанцiнам Астрожскiм маскавiтаў у бітве пад Оршай
Аршанская бiтва стала адной з найбуйнейшых у Еўропе ў XVI ст. Усе захопленыя гарады былi вызвалены. Пачаў развальвацца скiраваны супраць нашай краiны таемны альянс Масковii i еўрапейскiх дзяржаў.
-
Скарына выдае ў Празе першую друкаваную беларускую кнiгу
-
Заснаванне Скарынам Вiленскай друкарнi
-
Выданне паэмы Гусоўскага «Песня пра зубра»
-
Далучэнне Дзікага Поля да Асманскай Імперыі
-
-
Чарговае перамір’е з Масквой
Жыгімонт II Аўгуст
1520–1572
-
Сваiм вонкавым выглядам i арганiзацыяй жыцця беларускiя гарады нагадвалi гарады тагачаснай Еўропы. На ўсход ад Беларусi, дзе яшчэ панавалi феадальныя парадкi, магдэбургскага права нiколi не iснавала. ВКЛ стала ўсходнiм фарпостам эпохi Адраджэння.
-
Лівонская вайна (па 1583)
-
Герцагства Курлянскае і Земгальскае перайшло пад пратэктарат ВКЛ
-
Сымон Будны распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы
-
Войска Івана IV Жахлівага захапіла Полацк
-
Разгром маскоўскага войска на рацэ Вуле
-
Другi Статут ВКЛ. Задзвінскае княства афіцыйна ўключана ў склад ВКЛ пад назвай Інфлянцкае княства
Рэч
Паспалiтая
-
Зацвержана Люблінская унія — акт федэрацыйнага аб’яднання дзвюх дзяржаў, Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, у Рэч Паспалітую Абодвух Народаў
Генрых III Валуа
1551–1589
-
Рэч Паспалiтая стала канфедэрацыяй Польшчы i ВКЛ, што не спынiла iснавання абедзьвух дзяржаў.
-
-
-
Васiль Цяпiнскi выдаў беларускi пераклад Евангелля
-
Ям-Запольскi мiр памiж Рэччу Паспалітай i Маскоўскай дзяржавай
Жыгімонт III Ваза
1566–1632
-
-
Трэцi Статут ВКЛ
Трэцi Статут стаў найбольш перадавым i дасканалым зборам законаў у тагачаснай Еўропе. Статут заканадаўча сцвяржаў iдэю рэлiгiйнай талерантнасцi i баранiў правы ўсiх жыхароў незалежна ад веравызнання.
-
Берасцейская унiя праваслаўнай i каталiцкай цэрквау Рэчы Паспалітай
-
Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй
-
Пачатак iнтэрвенцыi Рэчы Паспалітай у межы Расiйскай дзяржавы
-
Разгром шведскай армii пад Кірхгольмам
-
Войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву
-
Вызваленне Масквы ад армii Рэчы Паспалітай народным апалчэннем на чале з Мiнiным i Пажарскiм
-
Дзявулінскае перамір’е паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай
-
Войска Рэчы Паспалітай разграміла турэцкую армію пад Хоцінам
-
Альтмаркскае перамір’е як вынік паражэння Рэчы Паспалітай ў вайне са Швецыяй
Уладзіслаў IV Ваза
1595–1648
-
Смаленская вайна памiж Расiяй i Рэччу Паспалітай (па 1634)
Ян II Казімір Ваза
1609–1672
-
Казацка-сялянская вайна ў Беларусi (па 1651)
-
Вайна Расii з Рэччу Паспалітай
Вайну 1654 года сучаснiкi называлi «крывавым патопам». Увогуле ўсё стагоддзе прайшло ў пастаянных войнах.
-
Першая Паўночная вайна памiж Швецыяй i Рэччу Паспалітай
-
Паводле Веляўска-Быдгашчскіх трактатаў Рэч Паспалітая адмаўляецца ад Усходняй Прусіі за ваенную падтрымку Брандэнбурга ў выпадку ваеннай пагрозы
-
-
-
Андросаўскае перамір’е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай
Міхал Карыбут-Вішнявецкі
1640–1673
-
-
Бучачскі мірны дагавор паміж Асманскай Імперыяй і Рэччу Паспалітай. Пачатак другой Польска-Турэцкай вайны
-
Пры Яне Сабескім Рэч Паспалітая зведала свой апошні ўздым.
-
Жураўненскi мiрны дагавор памiж Асманскай Iмперыяй i Рэччу Паспалітай
-
Пачатак вайны супраць Турцыi i Крымскага ханства. Скончылася перамогай Рэчы Паспалітай у 1699 годзе
Аўгуст II Моцны
1670–1733
-
-
Карлавіцкі мір, па якому Рэч Паспалітая вярнула сабе амаль усе землі, страчаныя паводле Бучачскага міру
-
Паўночная вайна
Аслабленная Рэч Паспалiтая ўсё больш нагадвала не хаўруснiка, а прыдатак царскай iмперыi. Пётр I дамогся скарачэння войска дзяржавы, якое не павiнна было перавышаць 24 тысяч. Тым часам армii блiжэйшых суседзяў былi ў дзесяткi раз большымi.
Станіслаў Ляшчынскі
1677–1766
Аўгуст II Моцны
1670–1733
-
-
Салдаты Пятра I узарвалі Полацкі Сафійскі сабор
Станіслаў Ляшчынскі
1677–1766
Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі
1732–1768
-
-
Перамога Суворавым войск гетмана вялікага літоўскага Агінскага
У 1795 годзе, Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, пад нацiскам адмовіўся ад трона на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны II. Федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая і абедзве краіны ў яе складзе — Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае — спынілі сваё дзяржаўнае існаванне.
-
Першы падзел Рэчы Паспалітай
-
Прыняцце соймам Рэчы Паспалітай першай ў Еўропе Канстытуцыi
-
Другi падзел Рэчы Паспалітай
-
Паўстанне Тадэвуша Касцюшкi
Губернi ў складзе Расiйскай Iмперыi
-
Трэцi падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога землі сучаснай Беларусі канчаткова апынуліся ў саставе Расiйскай Імперыі. Расiя пераназвала Лiтву ў Беларусь, а Жамойдзь — у Лiтву
-
-
Узнiкненне таварыства фiламатаў
Беларусь зрабiлася гарматным мясам i буфернай дзяржавай для ваенных спраў. Вайна з Напалеонам каштавала Беларусi кожным чацвёртым.
-
Стварэнне таварыства «Ваенныя сябры»
-
-
Закрыццё Вiленскага унiверсытэта
-
Перавод навучання на расейскую мову. Стварэнне нелегальнага «Дэмакратычнага таварыства»
-
Скасаванне Берасцейскай унii
-
Замест назвы «Беларусь» уведзена назва «Северо-Западный край». Скасаваны Статут ВКЛ
У беларускiх гарадоў адабралi старыя гербы i скасавалi магдэбургскае права.
-
Ян Баршчэўскi апублiкаваў першую частку зборнiка «Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»
-
-
Выданне нелегальнай «Мужыцкай праўды», першай газеты на беларускай мове
-
Паўстанне Кастуся Калiноўскага
Паўстанне 1863 года было адным з нешматлiкiх у гiсторыi XIX стагоддзя прыкладаў, калi купка ўзброеных людзей, абараняючы сваю чалавечную i нацыянальную годнасць, паўстала супраць велiзарнай iмперыi.
-
Пакаранне Калiноўскага смерцю ў Вiльнi. Забарона размаўляць на беларускай мове ў навучальных установах
-
Дунiн-Марцiнкевiч апублiкаваў «Пiнскую шляхту»
-
Пачаў выходзiць часопiс «Гоман»
Ва ўмовах фактычнай забароны беларускамоўнага друку да 1905 года, важнае месца ў развiццi новай беларускай лiтаратуры займалi бесцэнзурныя публiкацыi ў iншых краiнах.
-
Выйшла «Дудка беларуская»
Францiшка Багушэвiча
-
Утварэнне першай беларускай палiтычнай партыi — «Грамады»
-
-
Выйшлi першыя нумары «Нашай долi» i «Нашай нiвы»
-
Выданне «Кароткай гiсторыi Беларусi» Ластоўскiм
-
Пачатак Першай сусветнай вайны
-
Лютаўская рэвалюцыя: пераход улады да Часовага ўраду
-
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Да ўлады прыйшоў урад, большую частку якога складалі бальшавікі.
-
Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў узяў уладу ў свае рукі. Стварэнне ВРК Заходняга фронту
Заходняя
вобласць
-
Абвяшчэнне Заходняй
вобласцi РСФСР
-
Адкрыццё Першага Усебеларускага з’езда
Часовае аб’яднанне з мэтай цэнтралізаваць кіраўніцтва мясцовымі Саветамі.
-
Бальшавiкi ўцеклi з Менска
БНР
-
Першая Устаўная грамата БНР: Выканкам Рады Усебеларускага з’езда аб’явiў сябе ўладай на тэрыторыi Беларусi
БНР не знайшла падтрымкі шырокіх народных мас. Яна была створана ў вельмі неспрыяльных умовах і існавала пад акупацыйным рэжымам, які быў супраць нацыянальных імкненняў і органаў улады абвешчанай дзяржавы.
-
-
Другая Устаўная грамата БНР: Беларусь аб’яўлена народнай рэспублiкай
-
Трэцяя Устаўная грамата БНР — абвяшчэнне незалежнасцi
-
-
Чырвоная армiя заняла Менск
ССРБ
-
6-ая Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б) прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэнне самастойнай Савецай Рэспублікі Беларусь
Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць.
-
Часовы ўрад Беларусі апублікаваў Маніфест аб стварэнні ССРБ
-
Выключэнне Смаленскай, Магiлёўскай i Вiцебскай губернiй
Лiтбел
В. Міцкявічус-Капсукас
1879–1928
-
ЦК РКП(б) прыняў рашэнне
аб стварэнні Літбел
Лiтбел была ўтворана як буферная дзяржава памiж РСФСР i Польшчай, праiснавала некалькi месяцаў.
-
Амаль тры чвэрцi Лiтбела занялi польскiя войскi
-
Лiтбел скончыў сваё iснаванне
БССР
-
Другое абвяшчэнне БССР
Летам 1920 на вызваленай Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі адноўлена савецкая ўлада. 31 ліпеня 1920 г. на сходзе прадстаўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі, савецкіх і прафсаюзных арганізацый Мінска і Мінскай губерні прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.
-
-
Слуцкае паўстанне — найбуйнейшае ў 20-ым стагоддзі ўзброенае выступленне беларусаў за свабоду і незалежнасць
-
-
Заснаванне Беларускага дзяржаўнага універсітэта
-
Заснаванне Інстытута беларускай культуры
-
-
Перадача БССР 15 паветаў і асобных валасцей Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў
А. М. Асаткін-Уладзімірскі
1885–1937
-
-
Далучэнне Гомельскага
і Рэчыцкага паветаў
-
-
Пачатак масавай калектывізацыі
-
-
Прыняцце Канстытуцыi БССР
В. Ф. Шаранговіч
1897–1938
-
У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі Н. Гікала, А. Чарвяковым, П. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсаваныя 99 першых сакратароў райкамаў КП(б)Б з 101 райкама, якія існавалі ў той час на тэрыторыі БССР.
-
-
Больш за 100 літаратараў былі расстраляны ў Мінску
П. К. Панамарэнка
1902–1984
-
-
Пачатак Другой сусветнай вайны
-
Савецкія войскі ўступілі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну
-
Вільня і Віленскае ваяводства далучана да Літвы
-
Тэрыторыя Заходняй Беларусі
далучана да БССР
-
Да Літоўскай ССР далучаны тры раёны Вілейскай і Беластокскай вабласцей
-
Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны
У выніку вайны былі спалены і зруйнаваны 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9 200 вёсак. Загінуў кожны чацверты.
-
Пачатак аперацыі «Баграціён»
-
Скончылася Вялікая
Айчынная вайна
-
Беларусь прымаецца ў склад заснавальнікаў ААН
-
Пераход да Польшчы Беластокскай і часткі Брэсцскай вабласцей
М. С. Патолічаў
1908–1989
-
-
Уступленне ў ЮНЕСКА
Хрушчоўская адліга. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамадскага жыцця, былі рэабілітаваны многія ахвяры рэпрэсій.
-
-
Беларусь дасягнула даваеннага
ўзроўню насельніцтва
М. М. Слюнькоў
Нар. у 1929
-
З сярэдзіны 1980-х пачаўся працэс рэфарміравання палітычнай сістэмы, дэмакратызацыі грамадства, дзяржаўнага будаўніцтва; пачала складвацца шматпартыйнасць.
-
Я. Я. Сакалоў
Нар. у 1926
А. А. Малафееў
Нар. у 1933
-
-
Беларуская мова абвяшчаецца адзінай дзяржаўнай мовай рэспублікі
-
Прымаецца Дэкларацыя
аб дзяржаўным суверэнітэце БССР
Рэспубліка Беларусь
С. С. Шушкевіч
Нар. у 1934
-
Адбываецца «Cесія незалежнасці»
-
Дзяржаўным гербам становiцца «Пагоня», дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг
Напрыканцы XX стагоддзя Беларусь набыла сваю самастойнасць і стала суверэннай дзяржавай. За мінулыя дзесяцігоддзі беларусы не толькі захавалі і аднавілі спадчыну продкаў і гісторыю краіны, але і прыклалі шмат намаганняў да яе развіцця.
-
Прымаецца Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь
А. Р. Лукашэнка
Нар. у 1954
-
Праходзяць першыя прэзідэнцкія выбары
-
Адбываецца рэферэндум па пытаннях аб дзяржаўнай сімволіцы, мове, інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй і праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет
-
Рэферэндум аб унясенні змен у Канстытуцыю
-
Беларусь атрымала статус бяз’ядзернай дзяржавы
-
Падпісваецца дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусi і Расіі
Аляксей
Чаранкевiч
Iдэя i дызайн
Яўген
Шпiлеўскi
Фронт-энд
Ганна
Шыраева
Тэксты i пераклады
Павел
Кедзiч
Важныя парады
….. але чаму не пачалі з Полацкага княства – бо гэта першая дзяржава, якая аб’ядноўвала беларусаў!!!