Этнацыд беларусаў: Павел Сяргей: Мы хочам здзейсніць рэвалюцыю свядомасці ў Беларусі

“Хартыя 97”, 26.01.2016, 16:58

Збіты АМАПам падчас суду над «графіцістамі» актывіст заявіў, што разам з таварышамі хоча абудзіць людзей ад палітычнай спячкі.

«Мы належым да моладзі, якой не ўсё адно, што адбываецца вакол нас. Наш рух называецца «Пошуг» (і роднасны яму «Экалагічны Пошуг»). Мы стараемся праяўляць актыўнасць у кірунку усіх актуальных для нашага народа праблем. Мы ўсе вядзем здаровы лад жыцця, мы ўсё або вегетарыянцы, або веганы і праяўляем актыўнасць у сферы экалогіі. Мы хацелі б здзейсніць рэвалюцыю свядомасці, абуджаць людзей ад гэтай беларускай спячкі, каб людзі не былі абыякавыя да таго, што адбываецца вакол іх», – напісаў Павел Сяргей на «Беларускім партызане».

Ён распавёў пра тое, як міліцыянты збівалі актывістаў і журналіста, калі вывелі іх з залы суда.

«Нас збівалі нагамі амаль дваццаць хвілін, скакалі і хадзілі па нас, бесперапынна абражаючы нецэнзурнай лаянкай. Дабравольскі спрабаваў устаць, выйсці, паклікаць кагосьці на дапамогу, але яго толькі мацней білі. Яму там дасталася больш за ўсіх», – распавёў Павел.

За акцыю яму і ягонаму таварышу прысудзілі яшчэ і буйныя штрафы, якія ім складана будзе выплаціць.

«Штраф дзесяць з паловай мільёнаў рублёў – сума для мяне значная, на гэты момант гэта два маіх заробкі прамысловага альпініста. А Максім Шыцікаў – беспрацоўны, і я не ўяўляю, як ён будзе расплачвацца. Мы з ім з горада Маладзечна, які займае першае месца ў беспрацоўі», – прызнаўся актывіст.

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя паводле падазрэння ва ўдзеле ў трох крымінальных справах: нанясенні беларускамоўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, Яна ўжо ідзе…», а таксама замазванні фарбай сацыяльнага бігборд з выявай супрацоўнікаў міліцыі. Следчы камітэт выставіў абвінавачванні Максіму Пякарскаму, Вячаславу Касінераву і Вадзіму Жэромскаму паводле ч.2 арт.339 «Хуліганства, учыненае групай асобаў».

Працэс паводле «справы графіцістаў» пачаўся 25 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Cуд пачаўся з акцыі салідарнасці з графіцістамі. Двое маладых хлопцаў, Павел Сяргей і Максім Шыцікаў разгарнулі расцяжку «Не палітычным пераследам!», Адзін з іх скандаваў «Не палітычным пераследам!», «Мастацтва не злачынства!» і «Гэта не суд, гэта цырк!». За гэта хлопцаў збілі ў будынку суда работнікі міліцыі, а затым яны былі аштрафаваныя на $450 і $500.

Журналіста tut.by Паўла Дабравольскага, які здымаў на відэа затрыманне актывістаў, затрымалі разам з пратэстоўцамі ды збілі. Са словаў затрыманых, ім нанеслі дзясяткі ўдараў нагамі. Гукі збіцця былі чуваць у зале суда.



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: