Этнацыд беларусаў: Пётра Мурзёнак – Па якіх законах служыць міліцыя?

На сайце “Нашай Нівы” ад 26 студзеня 2016 года змешчана інтэрв’ю часопісу “Спецназ”, камандзіра АМАП г. Мінска, сп. Д. Балабы. З яго слоў вынікае, што ў яго падраздзяленні служаць амаль што усе інтэлектуалы, якія ніколі не здрадзяць ні свайму народу, ні Радзіме, ні гонару мундзіра. Хацелася б у гэта верыць. Асабліва калі гэта тычыцца беларускага народа і беларускай радзімы.

Але падзеі нядаўніх дзён сьведчаць, што яго каллегі, якія знаходзіліся ў судзе і збівалі ў будынку суда нагамі двух юнакоў і журналіста, П. Сяргея, М. Шыціка і П. Дабравольскага, ніякім чынам не служаць беларускаму народу. Бо такія звярыныя павадкі, калі без права і следства збіваюць і калечаць людзей толькі за іх выказванні і думкі прама ў будынку суда і далей ад вока, ніяк не сумяшчаюцца з інтэлектуальнымі здольнасцямі, якія як быццам бы маюцца ў супрацоўнікаў міліцыі.

Гэтыя крыміналы, якія робяць такія учынкі мусяць сядзець у турме, а не займацца аховай бяспекі беларускага народа.

Не ведаю, ці адносіцца гэта да падраздзялення сп. Балабы, але мяркую, што яго супрацоўнікі, вымуштраваныя на зачыстку ўсяго беларускага, не пасаромеюцца запэцкаць свае мундзіры крывёй нявінных беларускіх юнакоў і дзяўчат.

——————————————————————

Каля 75% байцоў сталічнага атрада міліцыі асаблівага прызначэння — не мінчане. 70% амапаўцаў маюць вышэйшую адукацыю, цэлы ўзвод — дзяўчаты. Пра гэта ў інтэрв’ю часопісу «Спецназ» распавёў камандзір АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Балаба.

Фота sb.by

Паводле яго слоў, цякучкі кадраў у атрадзе няма. «Рэдкі чалавек сыходзіць, ды і прычыны таго розныя. Цяпер атрад укамплектаваны цалкам», — адзначыў Балаба. «Праблем з жыллём няма, — дадаў камандзір. — Будуюцца службовыя дамы, таксама дапамагаем з арэндай кватэр».

«З вышэйшай адукацыяй у нас каля 70% байцоў, — распавёў Балаба. — Людзі вывучаюць замежныя мовы, некаторыя свабодна гавораць на некалькіх. Ёсць заўзятыя тэатралы, гісторыкі, знаўцы выяўленчага мастацтва, напрыклад, акадэмічнага жывапісу XIX стагоддзя. Нядаўна, дарэчы, заспеў двух супрацоўнікаў за спрэчкай аб тым, чаму Булгакаў абраў для «Майстра і Маргарыты» некалькі сюжэтных ліній».

Дзмітрый Балаба падкрэсліў, што ў мінскім АМАПе служаць «людзі, настроеныя ідэалагічна правільна. Тыя, якія не здрадзяць ні сумленню, ні свайму народу і Радзіме, ні гонару мундзіра».
http://nn.by/?c=ar&i=164160



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: