ХЛЕБАСОЛЬНАСЬЦЬ
Дух суцяшаецца пачуўшы – шмат і адзін што можа!
Магчыма так, пры ўмове, што даб’ецца быць пачутым.
Камусьці – ясная дарога, другому ж раздарожжа –
Не зводзяцца ніяк фальшывыя маршруты.
Амбіцыі, няздольнасьць, вузкалобасьць,
І пошук ворагаў сярод невінаватых,
Між землякоў шмат выбітных асобаў
Ды згуртаванасьці няма і брат не чуе брата.
Над гарызонтам сонца праплывае вольна
І асьвятляе на зямлі шчаслівыя прасторы;
Жывуць у тых краях народы хлебасольна,
Дзе людзі між сабою моваю адной гавораць.
Аттава, 22 студзеня 2016 года
Categories: Бібліятэка часопіса "КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ". Magazine's Library., Літаратура
Пакінуць адказ