Ірына Шумская прэзентавала сваю кнiгу “Самабытная Беларусь” ў ЗША

13 лютага, на сходзе Беларуска-Амерыканскага Згуртавання “Пагоня” ў Нью-Йоркскiм Манхэтане, адбылася сустрэча з Ірынай Шумскай (Хадарэнка), пісьменніцай і даследчыцай ў галіне культуралогіі. На мерапрыемстве была прэзентавана англамоўная кнiга “Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets” («Самабытная Беларусь. Дарогамі князёў, магнатаў і паэтаў»).

Выданне змяшчае шэраг нарысаў пра архітэктурную спадчыну Беларусі i звязаныя з ёй гістарычныя падзеі, прадстаўляе папулярныя легенды разам з малавядомымі фактамі з рэчаіснасці.

На сустрэчы прысутнiчалi тры дзясяткi выхадцаў з Беларусi рознага ўзросту, якiя зараз жывуць i працуюць у Нью-Йорку i Фiладэльфii. Пашырэнне кантактаў памiж землякамi i захаванне нацыянальных культурных традыцый – прыярытэтныя задачы Згуртавання “Пагоня”.

Падчас iмпрэзы спадарыня Iрына адзначыла, што беларусам замежжа неабходна пераадольваць сваю даўнiшнюю бяду – раз’яднанасць, а таксама ўзмацняць намаганнi ў кiрунку папулярызацыi беларускай культурнай спадчыны, скарыстоўваючы, сярод iншага, новыя медыя-сродкi i нестандартныя крэатыўныя метады. Толькi калi дзейнiчаць актыўна, нiколi не спыняцца i не скарацца адчаю, можна дамагчыся змен як у грамадска-палiтычным жыццi, так i ў сусветным стаўленнi да беларусаў – самастойнай нацыi з багатай гiсторыяй i адмысловай культурай.



Categories: Асьвета, Гісторыя, Літаратура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: