В. Падгол: Ультиматум Кастусёва Путину и Лукашенко

Белорусский партизан, 27 лютага 2016 года

Накануне встречи в Минске руководители двух государств получили от экс кандидата в президенты письмо. Думаю, что письма с таким содержанием Путин никогда в своей жизни не получал, да и для Лукашенко – это тоже большой сюрприз.

Накануне встречи диктор уверенно сообщила о завтрашнем решении о выделении Беларуси  кредита в 2 млрд. долларов. Кредит не выделили. На встрече Лукашенко констатировал падение товарооборота между Беларусью и Россией последние три года, а в 2015 сразу на четверть. Экономический крах отношений налицо. Кастусёў в письме лидерам ставит вопрос о демонтаже политической системы отношений Беларуси и России и знакомит кремлевского имперца с ценностной платформой БНФ.

А.Лукашенко

Президенту Российской Федерации

В.Путину

Накануне Вашей встречи, которая состоится 25 февраля 2016 года в Минске, хочу высказать свою обеспокоенность усиливающейся напыщенностью оскорбительных высказываний со стороны многочисленных российских политиков и средств массовой информации в адрес беларуского народа, его многовековой истории, культуры и языка, а также заявлениями о необходимости окончательного «воссоединения» России и Беларуси.

В унисон им раздаются и голоса пророссийской пятой колонны, успешно окопавшейся на территории Беларуси.

За несколько последних лет наша Беларусь через вступления в различные союзы на постсоветском пространстве, созданные по инициативе Росси, уже потеряла частично политическую, экономическую и военную независимость, что повлекло за собой и снижение уровня жизни населения.

Подтверждением всё возрастающей новой имперской политики России служат и события в Украине и других странах мира.

Такая ситуация вызывает большую обеспокоенность среди всех национально-патриотических сил нашей страны. Обеспокоенность возрастает и среди иных граждан Беларуси.

С учётом сложившейся ситуации, Партия Беларуского Народного Фронта, представителем которой я являюсь, выступила с обращением к гражданам своей страны, членам политических партий, общественных объединений, действующему руководству государства о необходимости возрождения НЕЗАВИСИМОСТИ и СУВЕРЕНИТЕТА Беларуси, духовного возрождения беларуской нации.

Предложенная Партией БНФ ценностная платформа становится фундаментом объединения политических и общественных сил, которые хотят, что бы наши дети, внуки, наши потомки жили в Независимом, Суверенном, безопасном и богатом государстве.

Призываю Вас очень ответственно подойти во время переговоров к принятию решений, которые должны быть направлены на возрождение независимости и суверенитета Беларуси, духовное возрождение беларуской нации, а не на ликвидацию её как независимого государства.

Всё, что не соответствует интересам беларуского народа, будет отторгнуто не только представителями национально-патриотических сил, а и всеми гражданами нашей страны.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!

Заместитель председателя БНФ,

кандидат в президенты Республики Беларусь

на выборах 2010 года Григорий Костусёв.

 

Зварот Партыі БНФ

да грамадзянаў Беларусі, сябраў палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў,

дзеючага кіраўніцтва краіны

АДРАДЖЭНЬНЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ І СУВЭРЭНІТЭТУ

Сябры, суайчыннікі. Набліжаюцца чарговыя ўгодкі ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гэтая падзея, калі 25 сакавіка 1918 году нашая нацыя абвясьціла незалежнасьць і дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі, прымушае нас агледзецца і пераасэнсаваць месца Беларусі ў сучасным свеце і наш супольны лёс.

У дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя, воляй беларускага народу ды дзякуючы намаганьням і барацьбе апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня былі адноўленыя Незалежнасьць ды Сувэрэнітэт Беларусі.

За апошнія два дзесяцігодзьдзі мы страцілі значную частку сувэрэнітэту ды незалежнасьці:

– У палітычнай галіне нас зацягнулі ў Саюзную дзяржаву Расія-Беларусь. Гэта ў апошнія часы дало падставы ўладарам Крамля прасоўваць размяшчэнне ў Беларусі расійскай вайсковай авіябазы “дзеля абароны адзінай прасторы саюзнай дзяржавы”. Па Канстытуцыі Беларусі наша дзяржава не можа уваходзіць у склад ніякіх іншых дзяржаваў.

– У эканамічнай галіне наш удзел у Эўразійскім эканамічным зьвязе – гэта страта эканамічнага Суверенітэту і Незалежнасці. Так званая эўразійская камісія, куды аддадзеная частка нашага эканамічнага суверенітэту, ня можа вызначаць эканамічную палітыку Беларусі – гэта пярэчыць Канстытуцыі ды нацыянальным інтарэсам Беларусі.

– У складзе АДКБ беларусы атрымалі пагрозу ўцягваньня ва ўзброеныя канфлікты ў Сярэдняй Азіі, а таксама па ўсім сьвеце, дзе цяпершні імпэрыялістычны расейскі ўрад разьвязвае або ўвязваецца ва ўзброеныя канфлікты. Таксама ўвесь час, пакуль Беларусь знаходзіцца ў АДКБ, існуе пагроза ўжываньня азіяцкіх або расейскіх войскаў на нашай тэрыторыі, у тым ліку супраць грамадзянаў Беларусі.

– Мяжа нашай краіны з Расіяй на сёньня не кантралюецца, што адкрывае дарогу ў Беларусь наркатрафіку, злачыннасьці ды нелегальнай эміграцыі як з самой Расеі, так і з краінаў Сярэдняй Азіі.

– У культурнай сферы Беларусь апынулася ў пастцы “рускага міру”. У інфармацыйный прасторы дамінуе расейская мова ды расейская прапаганда.

Беларусь сутыкаецца з рэальнай пагрозай паглынання Расіяй, а таксама з пагрозай правакаваньня ды разьвязваньня Расей унутраных канфліктаў на нашай зямі. Захоп Крыму ды канфлікт на Данбасе – яскравае сьведчаньне і прыклад пагрозаў для нашай роднай Беларусі з боку Расеі.

Таму мы вылучаем каштоўнасную плятформу дзеля кансалідацыі беларускіх дэмакратычных сілаў,

Адраджэньня  Незалежнасьці і Сувэрэнітэту Беларусі:

Мы, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных палітычных арганізацыяў, лічым асноўнымі прыярытэтамі сваёй дзейнасьці абарону нацыянальных інтарэсаў краіны дзеля аднаўленьня ды забесьпячэньня сувэрэнітэту ды палітычнай, вайсковай, эканамічнай, энэргэтычнай ды інфармацыйнай незалежнасьці Беларусі, аднаўленьня дэмакратычнай сыстэмы кіраваньня дзеля забесьпячэньня свабоды ды дабрабыту беларускага народу.

Дзеля забесьпячэння названых мэтаў мы дэкляруем неабходнасьць неадкладнага ажыцьцяўленьня наступных крокаў:

– Правядзеньне комплексных, сыстэмных рынкавых рэформаў у краіне; адмова ад арыентацыі на неплацежаздольны, карумпаваны расейскі рынак; стварэньне ўмоваў дзеля прыходу замежных інвэстыцыяў, разьвіцьця малога ды сярэдняга бізнэсу ў краіне;

– Скасаваньне г.зв. Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі;

– выхад з АДКБ;

– выхад з Эўразійскага эканамічнага саюзу;

– ўсталяваньне мяжы з Расеяй ды ўвядзеньне кантролю на ёй з захаваньнем бязвізавага рэжыму;

– вяртаньне нацыянальных сымбаляў у якасьці дзяржаўных;

– вяртаньне беларускай мовы ў якасьці адзінай дзяржаўнай, аднаўленьне беларускамоўнай адукацыі, у тым ліку ў ВНУ;

– аднаўленьне Нацыянальнага Дзяржаўнага Гуманітарнага Ліцэю імя Якуба Коласа ў ранейшым статусе;

– Ажыцьцяўленьне компексу захадаў дзеля супрацьдзеяньня расейскай імпэрыялістычнай прапагандзе, у тым ліку:

вывад з базавых пакетаў усіх кабельных сетак расейскіх тэлеканалаў НТБ, РТР, Расея24, АРТ/АНТ;

заканадаўчая ды фактычная забарона дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі любых арганізацыяў, якія ў сваёй дзейнасьці распаўсюджваюць погляды ды ідэі, якія ставяць пад пытаньне гістарычную абгрунтаванасьць існаваньня і/або самое існаваньне незалежнай беларускай дзяржавы, існаваньне беларускай нацыі ды яе мовы, культарнай спадчыны, традыцыяў;

звальненьне дзяржаўных служачых, якія ў сваіх выказваньнях і/або дзеяньнях ставяць пад пытаньне гістарычную абгрунтаванасьць існаваньня і/або самое існаваньне незалежнай беларускай дзяржавы, існаваньне беларускай нацыі ды яе мовы, культарнай спадчыны, традыцыяў;

– Спыненьне будаўніцтва ды адмова ад праекту пабудовы ў Беларусі АЭС расейскімі спэцыялістамі паводле расейскіх экспэрымэнтальных тэхналёгіяў;

– Правядзеньне свабодных ды справядлівых выбараў, забеспячэньне рэальнай незалежнасьці судоў;

– Ажыцьцяўленьне іншых неабходных захадаў дзеля забесьпячэньня незалежнасьці Беларусі, якія прадугледжаныя Віленскім Мэмарандумам 3-га лістапада 2012 году.

Мы пацьвярджаем прызнаньне Рады БНР у яе статутнай ролі непартыйнага, надпалітычнага органу беларускай гістарычнай дзяржаўнасьці, будзем імкнуцца каардынаваць з Радай БНР працу дзеля дасягненьня вышэйзгаданых супольных задачаў, будзем разьлічваць на адпаведнае садзеяньне і падтрымку з боку Рады БНР, будзем спрыяць Радзе у яе дзейнасьці дзеля канчатковага спаўненьня свайго гістарычнага мандату.

Заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі далучыцца да нашай платформы.

Гэтая платформа мусіць служыць грунтам яднаньня палітычных і грамадзкіх сілаў, якія хочуць, каб мы, нашыя дзеці і унукі, нашы нашчадкі жылі ў Незалежнай ды Суверэннай – а гэта значыць, у бясьпечнай ды заможнай дзяржаве, дзе стасункі грунтуюцца на традыцыйных эўрапейскіх каштоўнасьцях свабоды ды годнасьці чалавечае асобы.



Categories: Зьнешнія адносіны, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: