У інтэрнэце з’явіўся ролік, на якіх можна ўбачыць Менск з нязвыклых ракурсаў.
Чарговы таймлапс-відэаролік пра Менск ужо мала каго здзівіць. А вось мастацкае відэа, знятае з квадракоптэра, – гэта нешта новенькае. Пры дапамозе лятальнага апарату з гудзеннем мянчук Зміцер Важнік зняў сталіцу з вышыні птушынага палёту ў розныя поры года і час дня. А затым склеіў зняты матэрыял у пяціхвілінны сюжэт. У аб’ектыў трапілі як вядомыя ўсім славутасці ў цэнтры, так і «спальнікі» на ўскраінах, градзірні ЦЭЦ-4, панарамы Менскага мора, паведамляе onliner.by.
За час здымак з квадракоптэрам ніякіх праблем з законам у відэааператара не ўзнікла.
– Нават калі хтосьці і заўважаў коптэр, то ніхто не перашкаджаў. Ды і якія могуць быць пытанні? Рэжымныя аб’екты я не здымаў. Выбіраў толькі прыгожыя месцы, каб злучыць іх потым у мастацкі сюжэт.
Categories: Аб'явы
Пакінуць адказ