Этнацыд беларусаў: Уладзімір Някляеў -ВОСЬ НЕЯК ТАК

“Беларускі партызан”, 25 сакавіка 2016 года

Класс!

Звычайна я забываюся на такіх людзей. Выкідваю іх з памяці, як выкідваюць смецце. Нехта з іх мяне несправядліва судзіў, нехта вартаваў, нехта катаваў, нехта супраць мяне лжэсведчыў… Не хачу ні помніць, ні называць іх імёны, прозвішчы. Нібы іх не было. Але бываюць выпадкі, калі трэба назваць.

24 сакавіка супраць мяне лжэсведчылі ў чарговым судзе інспектар Цэнтральнага РУУС г. Мінска капітан міліцыі Аляксандр Кухта, а таксама байцы АМАПу Алег Баразноў і Андрэй Кампаніец. І я забыўся б на іх, як на ўсіх астатніх, калі б адзін з іх не запатрабаваў у судзе, каб я, беларус, размаўляў на “нормальном русском языке”. Беларуская мова для беларускага міліцыянта не нармальная.

Я не ўпершыню (ды каб толькі я!), нават не ў дзесяты раз сутыкаюся са знявагай нацыянальнай годнасці. І заўсёды, кожны раз – з боку супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. МУС і КДБ. Нібы іх наўмысна гэтаму навучаюць.

Некалі я ўжо звяртаўся да кіраўнікоў гэтых ведамстваў, генералаў Куляшова і Зайцава з тым, каб яны спынілі гэтую ганебную практыку. Без толку. Іх не стала – практыка засталася. Цяпер публічна звяртаюся з тым жа да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і старшыні Камітэта дзяржбяспекі Валерыя Вакульчыка. Калі таксама без толку, што ж…

Магчыма, ні Вакульчык, ні Шуневіч ні з чым падобным асабіста не сутыкаліся і не ведаюць, не ўяўляюць, што адбываецца ў душы, што ўзнікае ў сэрцы чалавека, зняважанага ў ягонай нацыянальнай годнасці. Таму тлумачу: узнікае жаданне ўгрызціся зубамі ў горла таго, хто абразіў, зняважыў у табе найсвятое, спрадвечнае, крэўнае, і не расціскаць зубы датуль, пакуль ён не сканае.

“Вось неяк так…” – як кажа сённяшняя моладзь. І гэткія пачуцці, такія эмоцыі выклікаюць не ворагі, якія напалі на Беларусь з поўначы ці поўдня, усходу ці захаду, а вашы супрацоўнікі. У большасці людзі, якія нарадзіліся беларусамі, а сталі ненавіснікамі ўсяго беларускага. Чаму і як яны такімі сталі? І дзе, калі служылі ў беларускім войску, служаць у беларускіх сілавых структурах?..

Я магу і зразумець, і нават дараваць (Бог усім суддзя) і лжэсведчанні, і несправядлівыя прысуды, і здзекі, і катаванні – барацьба. Але не гэта… Не глумленне на маёй зямлі над маімі святынямі. Гэтага ніхто не даруе, калі мае нацыянальны гонар, чалавечую годнасць…



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: