На прэмію Гедройца прэтэндуе 29 кніг

Аргкамітэт літаратурнай прэміі Ежы Гедройца апублікаваў поўны спіс кніг, намінаваных для ўдзелу ў конкурсе ў 2016 годзе.

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Літаратурную прэмію імя Гедройца. У спісе — 29 пазіцый, паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтр.

Сяргей Абламейка. Дом літаратара.

Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч.

Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана.

Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне.

Віктар Асіпенка. Варажбіткі.

Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог.

Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын

Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак.

Адам Глобус. Гісторыі пра Мінск і ваколіцы.

Зьміцер Дзядзенка. Гісторыі ў прыцемках.

Алесь Дзятлаў. Памылка старога глушца.

Васіль Жуковіч. Арабінавая ноч.

Анатоль Івашчанка. Анаталогія.

Юры Несьцярэнка. Звычайны шоў-бізнэс.

Дзьмітры Падбярэзскі. Брыдкія аповяды.

Віктар Патапенка. Загадкі пушчанскай патапечы.

Алесь Пашкевіч. Рух.

Дзьмітры Пятровіч. Анёлы.

Марыя Роўда. Клінічны выпадак, альбо Дарымныя ўцёкі.

Рома Сьвечнікаў. Рома едзе. Кніга 2.

Франц Сіўко. Плебейскія гульні.

Уладзімер Сіўчыкаў. Уладзевы гісторыі.

Таня Скарынкіна. Шмат Чэслава Мілаша крыху Элвіса Прэсьлі.

Юры Станкевіч. Паўночны вецер для сьпелых пладоў.

Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфэст.

Кастусь Травень. Дзень, калі загінуў Апалён.

Віктар Шніп. Заўтра была адліга.

Макс Шчур. Завяршыць гештальт.

Аляксей Шэін. Сем камянёў.

Наступныя этапы конкурсу – вызначэньне даўгога сьпісу (12 кніг), кароткага сьпісу (6 кніг) – адбудуцца сёлета пазьней, чым звычайна. Абвяшчэньне пераможцаў плянуецца на верасень.

У журы конкурсу сёлета ўвяходзяць: празаік і філёзаф Ігар Бабкоў, ляўрэат прэміі Гедройця 2014; пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец; пісьменніца і літаратурны крытык Людміла Рублеўская; перакладчыца і літаратурны крытык Ганна Янкута; а таксама прадстаўнікі польскага боку – Анджэй Бжэзецкі, журналіст, аўтар кніг пра Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Nowa Europa Wschodnia” і Малгажата Ноцунь журналістка, аўтарка кніг пра Беларусь, намесніца рэдактара часопіса “Nowa Europa Wschodnia”.



Categories: Літаратура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: